Новости 10 класс
Сустрэча з доктарам Князеўскай УА Каласоўскай С. П. па прафілактыцы залежнасці ад курэння, наркаманіі, таксікаманіі і алкагалізму праведзена ў школе.
Адзіны ўрок "2 красавіка - Дзень яднання Беларусі і Расіі" засяродзіў увагу вучняў класа на асноўных момантах інтэграцыі дзвюх краін у розных сферах дзейнасці.
Суботнім днём 25 сакавіка вучні класа пабывалі на экскурсіі ў Гродна. Дзень пачаўся з наведвання музея "Піянерскай славы" ў Гродзенскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, дзе потым дзевяцікласнікі падтрымалі каманду нашай школы "Патрыёт", якая прымала ўдзел у абласным конкурсе "Агеньчык запрашае сяброў". Цікавай падзеяй стала наведванне Савецкай плошчы, дзе вучні ўбачылі, як здымалі фільм. Затым рабяты пабывалі ў галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Весела адпачылі на атракцыёнах у парку Жылібера. Экскурсія ўдалася!
Інфармацыйная гутарка" Будзь ўважлівы на дарозе: наперадзе канікулы!" у рамках правядзення Адзінага дня ведаў ПДР у форме аналізу і абмеркавання дарожных сітуацый праведзена ў класе.
ШАГ-7: "Гонар за Беларусь. Камфорт і ўтульнасць для кожнага!" адбыўся ў рамкам чарговага паседжання Школы Актыўнага Грамадзяніна. Госцем сустрэчы з рабятамі стала Пузач Ірына Станіславаўна - старшыня Зэльвенскага раённага аб'яднання арганізацыі прафсаюзаў.
Мітынг-рэквіем "Я чую, як набатам боль стукаецца", праведзены каля брацкай магілы ў парку аг. Князева, сабраў усіх нас для ўшанавання памяці трагічна загінулых ад рук фашыстаў.
Урок памяці "Аб чым гавораць званы Хатыні?" праведзены з удзелам памочніка пракурора раёна Стралец Г.А. , якая засяродзіла ўвагу на страшнай трагедыі Хатыні і перадала ў школьны музей копіі крымінальных спраў з інфармацыяй аб зверствах фашыстаў на тэрыторыі Крамяніцкага сельсавета.
У адкрытым першынстве ДЮСШ па легкаатлетычных скачках у даўжыню І месца заняў Яскевіч Ілья! Віншуем!
Анлайн-дыялог "Прафесіі для сапраўдных мужчын" сабраў дзевяцікласнікаў 18 сакавіка на сустрэчу з прадстаўнікамі РАНС, РАУС, Следчага камітэту і ваеннага камісарыята.
Цікава і змястоўна прайшла сустрэча з прадстаўнікамі сельскагаспадарчых арганізацый раёна
"Ярмарка прафесій" у актавай зале філіяла "Князева". Дзевяцікласнікі мелі магчымасць задаць пытанні і атрымаць грунтоўную інфармацыю для свядомага выбару прафесіі.
Сустрэча з інспектарам па справах непаўналетніх Балюк А.А у рамках Адзінай інфамацыйнай гадзіны "Мы ў інтэрнет-прасторы: як зберагчы сябе ад маніпуляцый?" адбылася ў школе.
Інфармацыйная гадзіна " Канстытуцыя РБ - галоўны закон краіны!" у форме завочнага падарожжа па старонках гісторыі краіны, звязаных са станаўленнем незалежнай Беларусі, праведзена ў класе.
Інфармацыйная гадзіна па тэме "Інтэрнэт-залежнасць: як пазбегнуць маніпуляцыі ў сацыяльных сетках?" праведзена для вучняў класа.
Віншуем з перамогай Чура Ангеліну, якая заняла ІІІ месца ў раённым этапе конкурса "Школа бяспекі - 2023". Так трымаць!
Бацькоўскі і вучнёўскі сходы " Сур'ёзная размова з падлеткам пра моладзевыя субкультуры" пра супрацьпраўныя дзеянні моладзевай субкультуры "ЧВК "Рэдан" і адказнасці непаўналетніх за ўдзел у незаконных масавых мерапрыемствах праведзены ў класе.
Цікава і змястоўна прайшла квэст-гульня "Фотапаляванне" пад кіраўніцтвам Першага сакратара РК ГАБРСМ Палубок В.А. з вучнямі школы.
Актыўны ўдзел у афармленні экспазіцыі, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы, прынялі вучні класа.
Гутарка-сустрэча з доктарам Князеўскай УА Каласоўскай С.П. "Прафілактыка нарказалежнасці" засяродзіла ўвагу вучняў на неабходнасці свядомага разумення наступстваў наркатычнай залежнасці.
Інфармацыйная гадзіна "Лёсы, пераплеценыя з вайной", на якой вучні азнаёміліся з відэаматэрыяламі пра герояў-афганцаў, праведзена ў класе.
Чарговы занятак "Бацькоўскага ўніверсітэта" па тэме "Фарміраванне здаровага ладу жыцця. Шкодныя звычкі падлетка" праведзена з бацькамі вучняў у форме круглага стала.