Новости 10 класс
З перамогай у раенным этапе алімпіядаў па вучэбных прадметах вярнуліся Мазець Елізавета (нямецкая мова, 3 месца) і Жамойцін Уладзіслаў (тэхнічная праца, 3 месца). Малайцы! Віншуем!
Цікава і змястоўна прайшлі заняткі літаратурна-краязнаўчага гуртка ў школьным музеі. Загадчык музея Дзерачэнік З.І. і юныя экскурсаводы арганізавалі для пяцікласнікаў завочнае падарожжа ў мінулае вескі Князева, прысвечанае Году малой радзімы.
Тэматычная інфармацыйная гадзіна, прысвечаная 25-годдзю прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, спрыяла засваенню пяцікласнікамі якасных ведаў пра асноўныя артыкулы, па якіх жыве краіна і яе грамадзяне.
Паважаныя бацькі! У чацвер, 7 сакавіка, у 13. 00 адбудзецца святочны ранішнік, прысвечаны 8 Сакавіка, і чарговы бацькоўскі сход. Шчыра запрашаем!
Планавая эвакуацыя і прагляд прафілактычных відэаматэрыялаў, якія праводзіліся ва ўстанове, папоўнілі веды пяцікласнікаў і спрыялі адпрацоўцы практычных навыкаў па правілах бяспечных паводзін.
Цікавую і змястоўную гульню-забаўлянку, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы, правялі адзінаццацікласнікі для вучняў пятага класа. Народныя ўборы, разнастайныя заданні, салодкія прызы - усе гэта надоўга застанецца ў памяці пяцікласнікаў. Размаўляйце на роднай мове!
Вусны часопіс ,,Такія розныя прафесіі!,, выклікаў у пяцікласнікаў цікавасць і захапленне. Падарожжа па старонках дазволіла вучням пабываць у казачным свеце прафесій, знайсці сярод усіх заняткаў прафесіі бацькоў, пагуляць у лато ,, Адгадай прафесію,,.
Многа прыемных уражанняў пакінула ў пяцікласнікаў выстава малюнкаў ,,Мой рознакаляровы свет,, Мазець Елізаветы, аднакласніцы і сяброўкі рабят.
У суботу, 26 студзеня, запрашаем вучняў 5-8 класаў на гадзіну зносін ,,Што такое дабрыня?,, І гульню-віктарыну ,, Пагуляем у роднае слова!,,
У суботу, 19 студзеня, пяцікласнікі прымалі ўдзел у снежных забавах, прысвечаных Дню снегу!
Пазапланавы сход "Аб кантролі бацькоў за дзецьмі ў вольны час, азнаямленні і адказнасці за выкананне правілаў бяспечных паводзін пры катанні на цюбінгах і санках са снежнай горкі, пры катанні на лыжах і ў час гульні ў снежкі" праведзены для бацькоў пяцікласнікаў. Памяткі па правілах бяспечных паводзін у зімовы час - гарантыя бяспекі дзяцей.
Прафілактычная гутарка па правілах бяспечных паводзін пры катанні з горкі, на санках і лыжах, гульні ў снежкі праведзена з вучнямі. Пяцікласнікі адзначылі асноўныя патрабаванні, якія трэба выконваць у час зімовых забаў, каб пазбегнуць траўм.
Вучань нашага класа Калянчук Аляксандр прымаў удзел у сустрэчы адораных вучняў са старшыней Зэльвенскага райвыканкама Д.А. Альшэўскім. Наагодні падарунак і святочны канцэрт сталі дапаўненнем да віншаванняў.
Сення, 27 снежня, пяцікласнікі здзейснілі падарожжа ў Дзярэчынскую сярэднюю школу, дзе наведалі вытворчы камбінат і краязнаўчы музей. Цікавым было знаемства з экспазіцыямі Дома раместваў. Яшчэ адна вандроўка па роднай Зэльвеншчыне!
З вучнямі і бацькамі пяцікласнікаў праведзена азнаямленне з правіламі бяспечных паводзін на зімовых канікулах і ў час святкавання навагодніх мерапрыемстваў. Для вучняў арганізавана экскурсія 27 снежня ў 9г.30 хв. па маршруце Князева - Дзярэчын - Князева, а 28 снежня ў 13г.00хв. навагодні ранішнік.Тры вучні класа пройдуць аздараўленне ў школьным лагеры. Жадаем цікавых і бяспечных канікул!
Пяцікласнікі з задавальненнем прынялі ўдзел у вырабе навагодніх паштовак для адзінокіх людзей. Няхай Новы год прыйдзе ў кожны дом!
Віншуем з узнагародамі Мілюк Дзіяну (1 месца), Жамойціна Улада (3 месца), Мілюка Паўла (4 месца) за перамогу ў спаборніцтвах! Малайцы!
Фестываль "Усе народы свету ў госці да нас!" і дабрачынны кірмаш аб'ядналі сёння ўсіх вучняў, педагогаў і бацькоў у школе. Свята радасці і патрыятызму з'явілася важным момантам у выхаванні маленькіх грамадзян. Пяцікласнікі і іх бацькі прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні свята. Вялікі дзякуй!
Запрашаем на КВЗ "Аб правілах прафілактыкі шкодных звычак" і на паэтычную гадзіну "Чытаем вершы паэтаў-землякоў!", якія адбудуцца ў суботу, 1 снежня 2018 года.
З інфармацыяй аб правілах бяспечных паводзін на вадаёмах у зімовы перыяд пяцікласнікі пазнаёміліся ў час правядзення прафілактычнай гутаркі з праглядам відэаматэрыялаў. Карысным стала абмеркаванне сітуацый "Правілы аказання першай дапамогі пацярпелым".