Новости 10 класс
Вучні класа з задавальненнем прымуць удзел у акцыі, прымеркаванай да Дня пажылых людзей. З віншавальнымі паштоўкамі яны наведаюць адзінокіх бабуляў і дзядуляў.
Гутарка-інструктаж "Флікер - мой надзейны сябар!" напомніла вучням пра неабходнасць абазначыць сябе святлоадбіваючым элементам у цёмны час сутак.
Цікавая і змястоўная гутарка, прысвечаная юбілею Гродзенскай вобласці, сабрала вучняў ля тэматычнай выставы, аформленай у кабінеце беларускай мовы і літаратуры.
14 верасня запрашаем вучняў 5-8 класаў на інтэлектуальную гульню "Вывучаем Беларусь". Кабінет № 32.
Паважаныя бацькі! У суботу, 07 верасня, у 13 гадзін адбудзецца агульнашкольны бацькоўскі сход. Запрашаем!
Цікава і хвалююча пад песню "Князеўна Зэльва" на словы паэта-земляка В.М.Семянякі пачаўся першы ў гэтым навучальным годзе ўрок на тэму "Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!" Вучні ўспомнілі самыя важныя падзеі года, расказалі пра цуды маленькай радзімы, пагулялі ў "Чароўныя пытанніі", стварылі слоўны партрэт маленькага патрыёта.
Паважаныя бацькі і вучні! Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года і Дню ведаў, адбудзецца 2 верасня 2019 года. Пачатак у 9.00. Тэмай першага ўрока ва ўсіх класах стануць радкі з верша Янкі Купалы "Маладая Беларусь" - "Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!". Расклад вучэбных заняткаў на 2 верасня.
1. Першы тэматычны ўрок.
2. Матэматыка.
3. Бел. літаратура.
4. Гісторыя.
5. Біялогія.
6. Беларуская мова.
7. Класная гадзіна.
Віншуем і сардэчна запрашаем!
Паважаныя бацькі! З 01.07 па 05,07 вучні пятага класа будуць праходзіць практыку на прышкольным участку. Просьба забяспечыць яўку вашых дзяцей.
25 мая вучні 3, 5 і 6 класаў наведалі Цэнтр бяспекі МНС у г. Ліда, Лідскі замак і касцел Святой Сям'і ў Лідзе. Вельмі цікавымі і карыснымі напярэдадні летняга адпачынку сталі практычныя заняткі па правілах бяспечных паводзін на вадзе, у лесе, пры карыстанні электра- і газапрыборамі, у час дарожнага руху і іншых надзвычайных сітуацый. Паездка ўдалася!
Прафілактычная гутарка па правілах бяспечных паводзін у час летніх канікул у рамках акцыі "Лета без праблем" праведзена супрацоўнікамі раённых служб з вучнямі.
Пяцікласнікі ўшанавалі памяць герояў на ўрачыстым мітынгу ў рамках Вахты памяці.
З цікавым і захапляючым святочным канцэртам, прысвечаным 75-годдзю вызвалення Беларусі ў рамках акцыі "Песні ваенных гадоў", завіталі да нас у школу госці з Цэнтра дзённага знаходжання інвалідаў. Незабыўныя ўражанні надоўга застануцца ў памяці вучняў.
Паважаныя бацькі! Запрашаем на агульнашкольны бацькоўскі сход, які адбудзецца 27.04.2019 у актавай зале школы. Пачатак у 11.00.
Цікавым, змястоўным і павучальным для пяцікласнікаў стала тэатральнае прадстаўленне па правілах бяспечных паводзін у час дарожнага руху, карыстанні электрапрыборамі, аб важнасці правільнага выбару прафесіі.
Запрашаем на гульню-віктарыну "Загадкі з чорнай скрыні", якая адбудзецца 20.04. у кабінеце №32.
Сустрэча з д'яканам Гродзенскай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі Валюком Віталіем,выпускніком нашай школы,напярэдадні Вялікадня стала сапраўдным Урокам духоўнасці для пяцікласнікаў.
Хвалюючым і запамінальным стаў для вучняў прагляд і абмеркаванне фільма ““Дзяўчынка шукае бацьку”. Гэта памяць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны.
Адзіная інфармацыйная гадзіна "Два народы - адна сям'я", прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, была праведзена для пяцікласнікаў у форме прагляду і абмеркавання відэароліка.
Чарговыя прызавыя месцы заваявалі пяцікласнікі на раённай алімпіядзе па беларускай мове: Калянчук А. - 2 месца, Кароль Карына і Чура Ангеліна - 3 месцы. Малайцы! Так трымаць!
Прызавыя месцы на раённай алімпіядзе па АБЖ папоўнілі скарбонку ўзнагарод школы. Іх атрымалі пяцікласнікі Рачок Караліна - 3 месца і Жамойцін Улад - 2 месца.