Новости 10 класс
18 мая ў нашай школе было свята "Піянерыя - пачатак усіх пачаткаў". Госці змаглі даведацца пра гісторыю ўзнікнення піянерскай арганізацыі, паглядзець выступленне агітбрыгады "Мы разам".
7 мая вучні нашага класа разам з усімі вучнямі школы наведалі помнік загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны воінам, што ў вёсцы Князева, дзе адбылася Вахта Памяці.
Вучаніцы нашага класа Чура Ангеліна і Рачок Караліна ў складзе каманды нашай школы занялі 1 месца на раённым конкурсе "Взгляни на нас по-новому" і будуць абараняць гонар раёна ў вобласці. Пажадаем ім поспехаў!
За актыўны і выніковы ўдзел у мерапрыемствах раённага цэнтра па рабоце з адоранымі вучнямі "Інтэлект" у 2017-2018 навучальным годзе самыя маленькія ўдзельнікі атрымалі дыплом.
20 красавіка вучні нашага класа адправіліся ў падарожжа па запаведніках і нацыянальных парках Рэспублікі Беларусь. Яны пазнаёміліся з непаўторнай прыгажосцю Бярэзінскага біясфернага запаведніка і нацыянальнага парку "Браслаўскія азёры".
Дзяўчынкі нашага класа Рачок Караліна і Чура Ангеліна прынялі ўдзел у гульні-конкурсе "Алімпіёнак" па прадмеце "Фізічная культура і здароўе". Чура Ангеліна нават заняла 2 месца. Вучаніцы атрымалі прыгожыя падарункі. Віншуем!
Вучаніца нашага класа Чура Ангеліна прыняла ўдзел у раённым этапе алімпіяды па беларускай мове сярод вучняў пачатковых класаў і заняла 3 месца. Віншуем!
Вчера в нашей школе поздравляли самых любимых, добрых, ласковых - мам, бабушек. Каждый ученик смог себя проявить: в стихах, песне, танце. Учащиеся нашего класса показали сценку, пели и танцевали. С праздником, дорогие женщины!
27 февраля учащиеся нашего класса отправились в путешествие "Я здоровье сберегу! Сам себе я помогу! Дети вспоминали правила гигиены, здорового питания. Отгадывали загадки о спорте. Говорили о вреде курения.
23 лютага адбылося спартыўнае свята "Супермэн". Вучань нашага класа Жамойцін Уладзіслаў не змог удзельнічаць у свяце з-за хваробы, затое дзяўчынкі ўпрыгожылі свята цудоўным танцам.
Сёння з вучнямі 4 класа быў праведзены конкурс дапытлівых "Па сакрэту ўсяму свету пра прафесіі раскажу". Дзеці чыталі вершы, адгадвалі загадкі. А найбольш ім спадабалася гульня "Адгадай прафесію"
8 февраля в школе прошёл День Памяти. Мероприятие посвящено юным героям-антифашистам. Пионеры дали краткую справку о дне мужества и патриотизма. Привели примеры патриотизма героев-пионеров: Вали Котик, Марата Казея, Зины Портновой, Лени Голикова, Лары Михеенко, Саши Бородулина, Юты Бондоровской, Валерия Волкова и т.д.
8 февраля необходим всем нам, как память и уважение к истории, людям, сделавшим её.
Вучні нашай школы сустрэліся з супрацоўнікамі МНС. Яны даведаліся многа новага і цікавага аб працы выратавальніка і атрымалі павучальныя буклеты ў падарунак.
З вучнямі пачатковых класаў была правелзена гульнявая праграма "У здаровым целе здаровы дух". Дзеці ўспомнілі пра неабходнасць заняткаў фізкультурай, ужывання рацыянальнай ежы, спосабах загартоўвання і асабістай гігіене.
19 студзеня з вучнямі 4 класа была праведзена гадзіна інфармавання ў форме падарожжа па старонках часопіса "Юны выратавальнік". Дзеці ўспомнілі правілы бяспечных паводзін у школе, дома і на вуліцы.
16 студзеня вучні нашага класа наведалі басейн.
Вучні нашага класа наведалі магазін аграгарадка Князева. Загадчык магазіна Яскевіч Святлана Аляксандраўна вельмі цікава расказала пра тавары, якія рэалізуюць напярэдадні свят, якія падарункі родным і блізкім можна набыць. А яшчэ дзеці многа даведаліся аб прафесіі прадаўца, змаглі самастойна набыць прысмакі.
У снежні праходзіў тыдзень пачатковых класаў. З вучнямі 1-4 класаў была праведзена гульня-падарожжа ў краіну казак. Дзеці ўспомнілі казачных героеў, ацэньвалі іх ўчынкі. адгадвалі, каму належаць прадметы з чароўнага мяшочка.
Вучні нашага класа прынялі актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў "Зімовыя віды спорту". А Рачок Караліна заняла 1 месца і атрымала дыплом.
У межах інавацыйнага праекту вучні нашага класа рыхавалі творчае заданне на тэму "Мой родны дом". Дзеці разам з бацькамі падрыхтавалі цікавыя малюнкі і паведамленні пра сваю сям'ю.