Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Достижения

Дата: 20 октября 2022 в 12:17, Обновлено 20 октября 2022 в 14:10
Автор: Жоглик О. В.

1988 г. - дэлегацыя настаўнікаў прымала ўдзел у Выставе дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве і была ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені і сярэбраным медалём.

1991 г. - пачата работа па ўкараненню профільнага навучання – адкрыта першая профільная філалагічная група.

2000 г. – абласны інавацыйны праекц “Асноўныя заканамернасці пабудовы і функцыянавання цэласнай рэгіянальнай сістэмы адукацыі сельскага раёна" па спецыялізацыі "Сельская гімназія".

2001 г. –  адкрыццё першага гімназічнага класа.

18.09.2006-31.08.2017 гг.—школа мела статус гімназіі.

2004 г. – інавацыйны праект абласнога ўзроўню "Камп'ютарныя тэхналогіі арганізацыі навучальнага працэсу і ўпраўленчай дзейнасці".

2005 г. – інавацыйная рэспубліканская пляцоўка "Укараненне мадэлі мультыпрофільнага навучання ў старэйшых класах".

2007 г. – інавацыйная рэспубліканская пляцоўка “Укараненне праграмы падрыхтоўкі вучняў дапрофільнага навучання і арганізацыя профільнага навучання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ва ўмовах сельскага соцыума”.

2007 г. – інавацыйная абласная пляцоўка “Самаразвіццё асобы ва ўстановах адукацыі новага тыпу ва ўмовах функцыянавання аграгарадка”.

2010 г. – інавацыйная рэспубліканская пляцоўка “Укараненне мадэлі ўстойлівага развіцця ў сістэму работы педагагічнага калектыву для павышэння якасці навучання і выхавання вучняў”.

2015 г. – інавацыйны праект “Укараненне мадэлі вусна-гістарычных даследванняў роднага краю як сродак фарміравання сацыяльна-грамадскіх кампетэнцый навучэнцаў”.

2018 г. – інавацыйны праект “Укараненне мадэлі фарміравання нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці вучняў: інтэграцыя вучэбнай і пазавучэбнай дзейнасці ўстановы адукацыі – сацыякультурнага цэнтра рэгіёна”.

2018 г . - адкрыццё раённага рэсурснага цэнтра “Укараненне мадэлі ўстойлівага развіцця ў сістэму работы педагагічнага калектыву для павышэння якасці навучання і выхавання”.

Дасягненні педагогаў:

М.І.Касабуцкі – узнагароджаны нагрудным знакам “Выдатнік народнай асветы БССР”.

В.М.Семяняка – узнагародлжаны  нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі”. Член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь.

В.А.Семяняка—узнагароджана нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі”.

У 2019 годзе  школе ўручаны знак Беларускага грамадскага аб’яднання “Адпачынак у вёсцы”  -- КРЭАТЫЎНАЯ ПРАСТОРА - за захаванне мясцовых традыцый і аткыўны ўдзел у развіцці  турыстычнага патэнцыялу Зэльвенскага раёна.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.