Новости проекта
Научный семинар
Перенос и удаление уроков
Навстречу новым горизонтам с Парком высоких технологий
Станьте участником программы «Учитель для Беларуси»!
Определены финалисты конкурса "Герой Schools.by" - начинаем голосование, выбираем победителей!
Сегодня в электронные журналы выставлено
244 отметки. Вчера - 87.
Официальное наименование:
Государственное учреждение образования "Князевская средняя школа"
Тип учреждения:
Учреждение общего среднего образования / Установа агульнай сярэдняй адукацыi
Населенный пункт:
д. Князево
Адрес:
231942 Гродненская область, Зельвенский район, агрогородок Князево, ул.Школьная, 3
Телефоны:
8 (01564) 74-0-27 (Методкабинет, вахта)
(801564) 74-0-26 (Телефон директора, факс)
E-mail:
kniazevo_sh@tut.by

МЫ РАДЫ

ПРИВЕТСТВОВАТЬ ВАС 

НА САЙТЕ КНЯЗЕВСКОЙ СРЕДНЕЙ ШКОЛЫ!


Важныя падзеі маюць месца быць у жыцці кожнага чалавека. Менавіта яны з’яўляюцца своеасаблівымі вешкамі, па якіх і даецца ацэнка пройдзенаму і перажытаму. Заўтра такі дзень настае ў жыцці кіраўніка Князеўскай сярэдняй школы В.А.СЕМЯНЯКА.
А пачаць аповед неабходна з таго, што пра Валянціну Аляксандраўну як мага лепш гаворыць народнае выказванне: “Дзе нарадзілася, там і згадзілася”. Дзіцячыя годы нашага кіраўніка прайшлі ў ваколіцах Дабрасельцаў, дзе жылі яе бацькі. Менавіта яны, усё жыццё правёўшы ў клопатах на зямлі, з маленькага прывучылі дзяўчынку да працы, да таго, што ўсяго ў жыцці дасягнуць можна сумленнасцю і стараннасцю.
Лёгка давалася вучоба ў Цяглевіцкай школе Валянціне. Асабліва любіла школьніца літаратуру, так як кніжкі давалі магчымасць пазнаваць іншае жыццё, весці дыялогі з літаратурнымі героямі. Таму невыпадковым стаў выбар навучальнай установы пасля атрымання сярэдняй адукацыі.
Як і планавала, у хуткім часе Валянціна стала студэнткай філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага інстытута імя Я.Купалы. Аб студэнцкіх гадах, сяброўках Валянціна Аляксандраўна з цеплынёй успамінае і сёння, з некаторымі падтрымлівае стасункі і да гэтага часу.
Незаўважна праляцеў час вучобы ў інстытуце, і ўжо ў жніўні маладая настаўніца, вярнуўшыся на Зэльвеншчыну, знаёмілася з калегамі Дзяркацкай васьмігадовай школы. Нягледзячы на малады ўзрост, Валянціне Аляксандраўне даверылі быць класным кіраўніком.
Цікавым і насычаным было настаўніцкае жыццё. У Дзяркацкай базавай школе Валянціна Аляксандраўна не толькі вучыла вясковых дзяцей, але і сама пераймала вопыт ад старэйшых калег, аднавяскоўцаў. З пераездам у Князева жыццё сям’і Семянякаў напоўнілася новымі падзеямі, знаёмствамі. Валянціна Аляксандраўна не раз узгадвае, што ў маладосці на многае не звяртала ўвагі, бытавыя клопаты пераносіліся з лёгкасцю, частымі былі сумесныя сустрэчы з суседзямі, па волі лёсу многія з якіх аказаліся калегамі. Як умелі, спраўляліся з мужам з малымі дзеткамі, якіх у сям’і падрастала двое, з настаўніцкай работай.
Іншымі, не менш яркімі і насычанымі, сталі годы, калі кіраўніцтва раёна Валянціне Аляксандраўне даверыла ўзначаліць школу ў в.Князева. Першага верасня яна ўвайшла ў школу намеснікам, а на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай першаму званку, вітала педагагічны і вучнёўскі калектывы ў якасці дырэктара. Напэўна, у такі час і прыйшліся на памяць бацькоўскія наказы са стараннасцю і сумленнасцю адносіцца да ўсяго таго, за што нясеш адказнасць. І гэта адказнасць за годы дырэктарства нікуды не знікла. Штодзень мы маем магчымасць назіраць, як задоўга да пачатку рабочага дня Валянціна Аляксандраўна “вядзе” тэлефонныя перагаворы па дарозе ў школу. З раніцы атрымаўшы кароткую “справаздачу” ад дзяцей і ўнукаў, яна поўнасцю акунаецца ў школьнае жыццё. А яно, паверце, даволі цікавае. Школа—гэта жывы арганізм, у якім, як у вулеі, рояцца не толькі деці, настаўнікі, бацькі, але і праблемы.
Набытым вопытам кіраўніцкай дзейнасці дырэктар дзеліцца са сваімі калегамі. Як зрабіць так, каб школа функцыянавала без перабояў, каб усе працавалі як адно цэлае, як ісці і не згібацца ад складанасцей, якія выкліканы часам і абставінамі? На гэтыя і іншыя пытанні Валянціна Аляксандраўна ведае адказ. Не адзін раз яна паўтарае, калі хочаш зрабіць штосьці добра, зрабі гэта сам. Калі ўзнікла патрэба ў пацвяржэнні вышэйшай катэгорыі настаўнікамі школы, яна была першай, хто накіраваўся на экзамен у Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі. Прайшоўшы паспяхова іспыты, Валянціна Аляксандраўна змагла знайсці словы падтрымкі і для астатніх калег. Кола яе ініцыятыў не абмяжоўваецца арганізацыяй адукацыйнага працэсу, так як ад удумлівых рашэнняў дырэктара залежыць дабрабыт не толькі настаўнікаў, але і іх сем’яў. Яна знаходзіць магчымасць вырашаць не толькі вучэбныя і выхаваўчыя задачы, але і ствараць утульнасць у кожным вугалку школы. Пры яе непасрэдным удзеле і падтрымцы за годы кіравання ўстановай адукацыі кожны прадметны кабінет набыў свой адметны “твар”, як мае свой “твар” і кожны куточак прышкольнай тэрыторыі, пра што нязменна заўважаюць нашы госці. Яна падтрымлівае многія пачынанні педагогаў, якія вядуць калектыў школы па дарозе развіцця.
А рэалізавацца ў прафесіі, безумоўна, Валянціне Аляксандраўне дапамагае сям’я. Слушныя парады атрымлівае ад мужа, які практычна ўсё сваё прафесійнае жыццё звязаў з сістэмай адукацыі раёна. Сямейную традыцыю бацькоў працягвае дачка, якая працуе настаўніцай пачатковых класаў у адной са сталічных школ. Думаецца, што прыемная нагода, якая паслужыла падставай да напісання невялікага нарысу пра прыгожую, разумную, абаяльную, кампетэнтную жанчыну кіраўніка, жонку, маці і бабулю стане адпраўной кропкай у яе далейшым прафесійным жыцці, так як яшчэ не ўсе задумы Валянціна Аляксандраўна здзейсніла, а іх у яе многа.

Шаноўная Валянціна Аляксандраўна!
Прыміце шчырыя словы віншавання з нагоды Вашага юбілею.
Хай радасць толькі Бог Вам падаруе,
Хай усё жыццё Вам на людзей шанцуе,
Няхай хаціну абмінуць нянасці,
Жадаем Вам здароўя, згоды, шчасця.
З павагай, калектыў Князеўскай СШ.

Вучні школы з павагай і пашанай ставяцца да людзей пажылога ўзросту. Не пакідаюць па-за ўвагай іх ні ў будні, ні ў святы.
Учора вучні Кузьміч Аксана і Свістун Дзяніс разам з прадстаўнікамі раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа віншавалі з днём нараджэння жыхара в.Самаравічы Стаўпца Іосіфа Цэзаравіча. Прафесійны шлях Іосіфа Цэзаравіча прайшоў у сценах Князеўскай сярэдняй школы. Ён выкладаў у юнакоў дапрызыўную падрыхтоўку, быў выхавацелем групы падоўжанага дня.

Як стала вядома рэзультатыўным стаў удзел вучняў выпускнога класа ў завочнай алімпіядзе "Адкрываю свет педагагічнай прафесіі", а непасрэдна ў конкурсе праектаў "Школа будучага", які праводзіўся педагагічным факультэтам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім.Я.Купалы.
Праект Валодзі Ягорава "Школа--тэрыторыя здароўя" ў сааўтарстве з Вікай Валюк,Кацярынай Саўко, Маргарытай Мазец і Марыяй-Малгажатай Лудзіч адзначаны Дыпломам І ступені.
Кансультацыйную дапамогу рабятам аказвала настаўніца Скуба Антаніна Аляксандраўна, якая выкладае факультатыўны занятак доя вучняў "Прафесія: педагог".
У суботу, 18 мая 2019 года, Уладзімір будзе прэзентаваць вынік сумеснай працы ва ўніверсітэце.
Віншуем з перамогай!

На раённым этапе прадметных алімпіяд па тэкстах галоўнага ўпраўлення адукацыі на алімпіядзе па фізічнай культуры і здароўю 2-е месца сярод хлопчыкаў 8 класа заняў Кісель Даніла, сярод дзяўчынак 6 класа 2-е месца заняла Рудая Соф'я.
Рыхтавала да ўдзелу ў алімпіядзе вучняў настаўніца фізічнай культуры і здароўя Гойшык Ірына Мар'янаўна.
Віншуем з перамогай!

11 мая 2019 года в Князевской СШ состоялась торжественная линейка, посвящённая Дню Государственного герба и Государственного флага Республики Беларусь.

Стена
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.