Новости 10 класс
Першы дзень ва ўстанове ў рамках Тыдня роднай мовы прайшоў пад дэвізам "Размаўляй са мной па-беларуску!". Аформленая выстава з паэтычнымі радкамі пра родную мову стала для вучняў пляцоўкай для выказвання-прызнання "Я люблю па-беларуску...!"
У рамках тыдня па прафарыентацыі сямікласнікі прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні "Я выбіраю прафесію". Самапрэзентацыі, конкурсы, пантаміма, рэбусы спрыялі пашэрэнню кругагляду пра свет прафесій і свядомаму жыццёваму выбару.
Віншуем Яскевіча Ілью з Дыпломам І ступені ў зімовым шматбор'і „Здароўе" ў сваей узроставай групе і ўваходам у склад зборнай каманды раена.
У рамках "Школы Актыўнага Грамадзяніна" вучні здзейснілі завочнае падарожжа з элементамі разважання "Я і закон" па Дзіцячым прававым сайце.
Яскевіч Ілья ў складзе раённай каманды прыняў удзел у абласных спаборніцтвах "Снежны снайпер".
Рачок Каралаіна заваявала Дыплом ІІІ ступені ў творчым конкурсе "Гісторыя з сямейнага альбома" рэспубліканскай акцыі "Я гэты край радзімаю заву". Віншуем!
Віншуем з дыпломамі 3 ступені ў дыстанцыйнай алімпіядзе па беларускай мове Каленчука Аляксандра, Кароль Карыну, Мазець Лізу,Рачок Караліну.
У дыстанцыйнай алімпіядзе па беларускай мове "Лістападаўскія жарынкі" вучні класа Калянчук Аляксандр, Кароль Карына, Мазець Ліза, Рачок Караліна атрымалі дыпломы за другое месца кожны. Віншуем!
У рамках паседжання "Школы актыўнага грамадзяніна" сямікласнікі падзяліліся меркаваннямі на тэму "Наша школа 10 гадоў пасля.."
Вучаніцы класа Рачок Караліна і Мазець Ліза прынялі ўдзел у конкурсе навагодніх паштовак. Чакаем вынікаў!
У раенных спаборніцтвах па легкай атлетыцы спартыўная перамога ў Мілюк Дзіяны: дыплом за 1 месца па бегу на дыстанцыі 1500 м і дыплом за 2 месца па бегу на дыстанцыі 200 м. Малайчынка!
У дыстанцыйнай алімпіядзе "Гука-літарныя пацешкі" сямікласнікі заваявалі прызавыя месцы:Кароль Карына - 2 месца, Калянчук Аляксандр, Мазець Ліза, Рачок Караліна і Чура Ангеліна - 3 месцы.Віншуем!
Паважаныя матулі! Сардэчна віншуем вас з Днем маці. Жадаем здароўя, любові і павагі ад вашых дзетак, поспехаў, міру і дабрабыту. Са Святам!
Першае месца ў дыстанцыйнай алімпіядзе па беларускай мове "Вераснёвыя жарынкі" заваявалі Рачок Караліна і Кароль Карына. Віншуем з дыпломамі!
Прафілактычная гутарка "Флікер - надзейны сябар!" яшчэ раз актывізавала ўвагу вучняў аб неабходнасці сяброўства з флікерам.
Яскевіч Ілья і Мілюк Дзіяна занялі другое месца ў раённых спаборніцтвах па лёгкаатлетычным кросе сярод хлопчыкаў і дзяўчынак 2007-2008 г.н. Віншуем з перамогай!
У гэтым навучальным годзе вучні распачалі новы этап у выкананні заданняў дыстанцыйнай алімпіяды па беларускай мове. Удзельнічалі ў "Вераснёўскіх жарынках!". Чакаем вынікаў!
У рамках "Тыдня спорту і здароўя" ў спаборніцтвах па настольным тэнісе Мілюк Павел заняў 2 месца сярод хлопчыкаў. Віншуем!
У Дзень ведаў 1 верасня на ўрачыстай школьнай лінейцы сабраліся вучні! Хвалююча і святочна праходзіла першая ў новым навучальным годзе сустрэча школьных сяброў і педагогаў. Затым сямікласнікі адправіліся ў захапляючае падарожжа па роднай зямлі на першым тэматычным уроку "Я вырас тут, і край мне гэты дарагі!" Свята ўдалося!
Па выніках апошняй у гэтым навучальным годзе дыстанцыйнай алімпіяды па беларускай мове Кароль Карына, Калянчук Аляксандр і Мазець Лізавета сталі трэцімі. Малайцы!