Новости 10 класс
У легкаатлетычным кросе сярод удзельнікаў у сваёй узроставай групе Мілюк Дзіяна ( І месца) і Яскевіч Ілья (2,3, 2 месцы) сталі аднымі з лепшых. Віншуем з перамогай!
Дыпломам ІІІ ступені за ўдзел у інтэлектуальнай гульні "Самы разумны" ўзнагароджана Мазець Елізавета. Віншуем!
Віншуем Мілюк Дзіяну з перамогай - ІІ месца - у адкрытым першынстве ДЮСШ па легкаатлетычным кросе, прысвечаным Году народнага адзінства!
На класную гадзіну па тэме "СНД: гісторыя стварэння" ў форме вуснага часопіса быў запрошаны настаўнік гісторыі Саўко Р.Ф.. Цікава і займальна, выкарыстоўваючы карту і слады прэзентацыі, ён дапамог васьмікласнікам здзейсніць падарожжа ў гісторыю стварэння арганізацыі
Прафілактычная гутарка"Правілы ТБ пры катанні на веласіпедах" і "Флікер-надзейны сябар" праведзена для вучняў класа.
Паважаныя бацькі! Першы ў гэтым годзе занятак "Бацькоўскага ўніверсітэта" прысвечаны тэме "Жыццёвыя мэты падлеткаў!"
Растуць дзеці, а разам з іх даросласцю расце не толькі радасць ад іх поспехаў, але і праблемы. Дзеці часта трапляюць у дрэнную кампанію,перастаюць разумець родных і блізкіх людзей, у іх з'яўляюцца шкодныя звычкі. У сваю чаргу, бацькі, спалохаўшыся зменаў у дзіцяці, зрываюцца на крык, зласлоўе, фізічную расправу. Гэта толькі аддаляе бацькоў ад дзяцей.
Што ж адбываецца на самой справе? Давайце паразважаем і разам пашукаем адказы на пытанні: якія мэты ставяць перад сабой падлеткі? Як дапамагчы нашым дзецям не расчаравацца ў жыцці і не страціць сябе?
Інфармацыйная гадзіна "Беларусь - краіна міру і згоды!" сабрала васьмікласнікаў каля выставы, прысвечанай Дню народнага адзінства. Вучніі з гонарам адзначалі, што галоўныя каштоўнасці беларусаў - гэта незалежнасць, мір, сацыяльная роўнасць, дабрыня і талерантнасць.
Паважаныя бацькі і дзеці! Віншую вас з пачаткам навучальнага года! Здароўя, поспехаў у вучобе і працы, мудрасці, цярпення і ўзаемапаразумення на кожны дзень!
Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў, адбудзецца 1 верасня ў 9 г.20 хв.
Шчыра запрашаем на агульнашкольны бацькоўскі сход, які адбудзецца 02.09.2021 г. у 17 00.
Цікавай і захапляльнай для сямікласнікаў выдалася экскурсія ў аграсядзібу "Старая весь", дзе вучні пазнаеміліся з узнікненнем і развіццем пчалярства і наведалі Музей Насякомых. Падарожжы па маленькай радзіме працягваюцца!
Кароль Карына заваявала трэцяе месца ў раённым этапе алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Віншуем з перамогай!
Віншуем з Дыпломам І ступені Мілюк Дзіяну і Дыпломам ІІІ ступені Яскевіча Ілью за ўдзел у раённым адкрытым першынстве ДЮСШ па легкаатлетычным кросе. Малайцы!
У панядзелак, 19 красавіка, адбылося чарговае мерапрыемства ШАГ. Сямікласнікі разважалі над пытаннямі па тэме "Я і культура"
Гадзіна-навучанне па правілах бяспечных паводзін праведзена для сямікласнікаў 26 сакавіка.Прагляд і абмеркаванне відэасітуацый яшчэ раз нагадалі вучням пра АБЖ на вясенніх канікулах.
У панядзелак, 22 сакавіка, адбылося чарговае мерапрыемства ШАГ. Сямікласнікі падарожнічалі па старонках вуснага часопіса "Я і экалогія"
Віншуем Мазець Лізавету з узнагародай "За высокі вынік" у Міжнародным матэматычным конкурсе "Кенгуру-2020".
Рачок Караліна, Кароль Карына, Чура Ангеліна,Мазець Елізавета прынялі ўдзел у дыстанцыйнай алімпіядзе па беларускай мове "Сакавіцкія жарынкі". Чакаем вынікаў!
У пятніцу, 26. 02, у школе адбыўся дабрачынны кірмаш. Вучні класа прынялі актыўны ўдзел. Дзякуем бацькам за дапамогу і паразуменне.
Віншуем Мазець Елізавету з 2 месцам у раенным туры рэспубліканскай алімпіяды-конкурсу па АБЖ. Так трымаць!
У панядзелак адбылося чарговае паседжанне ШАГ. Сямікласнікі пазнаеміліся са старонкамі відэачасопіса "Я і грамадства”
У рамках Тыдня роднай мовы цікава прайшла паэтычная хвіліна ""Чытаем радкі класікаў разам!”. Сямікласнікі пранікнена дэкламавалі радкі з твораў пісьменнікаў-юбіляраў.