Новости 10 класс
Інфармацыйная гадзіна "Маленькія героі вялікай вайны" праведзена з вучнямі класа ля экспазіцыі ў школьным музеі, прысвечанай Дню юнага героя-антыфашыста. Працягам Свята Памяці стала агульнашкольная ўрачыстая лінейка, на якой прысутнічаў першы сакратар РК ГА БРСМ Палубок В.А. і дзевяцікласнікі Мазець Елізавета, Грышкевіч Сяргей, Рачок Караліна развіталіся з піянерскімі гальштукамі.
Вучні класа пабывалі на прафарыентацыйнай сустрэчы з прадстаўнікамі ваенных факультэтаў ВНУ Беларусі, якая адбылася ў Зэльвенскім РДК.
Падзячным пісьмом за ўдзел у Міжнародным конкурсе дзіцячага малюнка "Ахова працы вачамі дзяцей" адзначана Мазець Елізавета. Віншуем!
Сертыфікатам стэпендыята прэміі Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагроджана Мілюк Дзіяна. Віншуем!
Урок бяспекі "Будзь пільны! тонкі лед!" правяла Васільева Н.В., прадстаўнік раённай службы АВНВ.
Сення адбыўся чарговы занятак Школы Актыўнага Грамадзяніна па тэме "Гонар за Беларусь. Захоўваем мінулае. Цэнім цяперашняе. Будуем будучыню!"
Гутарка-кансультацыя аб актуальнасці выкарыстання флікераў у зімовы перыяд праведзена для вучняў класа.
Гутарка-кансультаванне "Ярмарка мэтавай падрыхтоўкі" праведзена для бацькоў вучняў.
Прафілактычная гутарка "Адказнасць за ўчынкі" нагадала вучням аб забароне катання і гульняў на месцы брацкіх пахаванняў, каля помнікаў і абеліскаў.
Чарговы занятак "Бацькоўскага ўніверсітэта" засяродзіў увагу бацькоў на прычынах і наступствах агрэсіі сярод падлеткаў.
Дзевяцікласнікі прынялі актыўны ўдзел у дабрачынным кірмашы. Сабраныя сродкі ахвяраваны дзецям сацыяльнага прытулку.
Прафілактычная гутарка-навучанне па правілах бяспечных паводзін у зімовы час, небяспецы тонкага лёду, галалёду, неспрыяльных пагодных умоў праведзена ў класе.
Граматамі за першае месца па бегу на дыстанцыі 1500 і 100 метраў у адкрытым першынстве раёна па лёгкай атлетыцы ўзнагароджана Мілюк Дзіяна! Віншуем!
Кінаўрок "Нашчадкі Перамогі" яшчэ раз акцэнтаваў увагу вучняў на самахвярнасці герояў ВАв дзеля Радзімы
У рамках ШАГ-3 праведзены круглы стол "Гонар за Беларусь. Наша прамысловасць - надзейны фундамент незалежнасці!"
Інфармацыйны часопіс, прымеркаваны да Міжнароднага дня дзіцяці, засяродзіў увагу вучняў на асноўных момантах дзяржаўнай палітыкі па ахове правоў непаўналетніх.
Дзевяцікласнікі праглядзелі і абмеркавалі адну з частак дакументальнага цыкла "Партызаны Беларусі"
Экскурсія на радзіму Якуба Коласа ў Акінчыцы, прымеркаваная да юбілею класіка, арганізавана для вучняў класа.
Сустрэча з педагогам сацыяльным Сасноўскай Г.І. на тэму "Жыві з пазітывам!" праведзена ў класе.
Віншуем Мілюк Дзіяну, якая заняла І месца ў адкрытым першынстве ДЮСШ па легкаатлетычным кросе ў праграме летняй спартакіяды школьнікаў, прысвечанага Году гістарычнай памяці, на дыстануцыі 1000 м сярод дзяўчынак 2007-2008 гг. нар. так трымаць!