Падарожжа па Радзіме
Суботнім днём 25 сакавіка вучні класа пабывалі на экскурсіі ў Гродна. Дзень пачаўся з наведвання музея "Піянерскай славы" ў Гродзенскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, дзе потым дзевяцікласнікі падтрымалі каманду нашай школы "Патрыёт", якая прымала ўдзел у абласным конкурсе "Агеньчык запрашае сяброў". Цікавай падзеяй стала наведванне Савецкай плошчы, дзе вучні ўбачылі, як здымалі фільм. Затым рабяты пабывалі ў галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Весела адпачылі на атракцыёнах у парку Жылібера. Экскурсія ўдалася!
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by