Новости 10 класс
Урок памяці "Вялікія героі малой радзімы", прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі, быў праведзены 7 мая для шасцікласнікаў. Вучні знаеміліся з артыкуламі з раеннай кнігі "Памяць", чыталі вершы паэтаў-землякоў, падбіралі ілюстрацыі да твораў,.
У чарговым этапе дыстанцыйнай алімпіяды па беларускай мове „Кошык пунктуацыі" пераможцамі сталі Калянчук Аляксандр і Чура Ангеліна, у Мазець Лізы - другое месца. Віншуем!
У дыстанцыйнай алімпіядзе па беларускай мове „Сакавіцкія жарынкі" багаты ўраджай прызавых месц: Кароль Карына, Калянчук Аляксандр, Мазець Елізавета, Рачок Караліна занялі другія месцы, Кашчыц Мілана - першае месца. Малайцы!
21 сакавіка 2020 года адбудзецца чарговы агульнашкольны бацькоўскі сход у дыстанцыйнай форме. Усе матэрыялы на сайце школы.
Па выніках дыстанцыйнай алімпіяды "Марфалагічная вясёлка" пераможцамі сталі Калянчук Аляксандр - другое месца, Рачок Караліна і Кароль Карына - трэцяе месца, Чура Ангеліна і Мазець Ліза - сертыфікаты. Малайцы!
У рамках раённага семінара-практыкума для намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай і вучэбна-выхаваўчай рабоце па тэме "Інавацыйная практыка фарміравання нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці навучэнцаў ва ўмовах установы адукацыі" факультатыўны занятак "Фестываль мясцовых народных святаў" падрыхтавалі вучні 5.6 і 7 класаў. Усе атрымалася цудоўна!
Вучні класа прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы. Дыпломамі другой ступені ўзнагароджаны Рачок Караліна і Чура Ангеліна, сертыфікат удзельніцы ў Кароль Карыны.
Па выніках удзелу ў дыстанцыйнай алімпіядзе па беларускай мове “ Студзеньскія жарынкі“ вучні класа Мазец Ліза, Калянчук Аляксандр і Кароль Карына сталі першымі, у Чура Ангеліны другое месца. Так трымаць!
Цікавая інтэлектуальная гульня "Хто такі выратавальнік?" сабрала вучняў 5-8 класаў у шосты школьны дзень. Рабяты дэманстравалі свае веды па гісторыі ўтварэння службы МНС, вырашалі надзвычайныя сітуацыі, адгадвалі загадкі і рэбусы.
Для вучняў класа арганізуецца экскурсія па маршруце Князева-Бераставіца-Князева 08.01.2020. Ад'езд у 9.00.
У спаборніцтвах дзяржаўнага комплексу РБ па зімовым шматбор'і "Здароўе" пераможцамі сталі Мілюк Дзіяна (1-е месца) і Яскевіч Ілья (2-е месца). Малайцы! Віншуем!
Па выніках удзелу ў дыстанцыйнай алімпіядзе па беларускай мове Калянчук Аляксандр, Кароль Карына, Чура Ангеліна сталі пераможцамі (1-е месца), Мазець Елізавета (2-е месца). Віншуем!
Паважаныя бацькі! Запрашаем на чарговы агульнашкольны бацькоўскі сход 21 снежня ў 13.00.
Цікавым і пазнавальным стала для шасцікласнікаў агульнашкольнае мерапрыемства, на якім генеалагічнае дрэва свайго роду прадставіла Рачок Караліна, вучаніца нашага класа. Ведаць сваіх продкаў трэба абавязкова,бо так праяўляецца любоў да маленькай радзімы!
Упрыгожванне класнага пакоя да Калядаў і Новага Года стала для вучняў радасным і цікавым заняткам. Школьнікі самі прыдумваюць кампазіцыі, аздабляюць вокны.
У сераду, 6 лістапада, вучні класа наведалі славутасці Беларусі: Косаўскі палац Пуслоўскіх і музей Тадэвуша Касцюшкі, пакаталіся на лядовым катку ў Івацэвічах.
На канікулах, у сераду, 06.11.2019 для вучняў класа арганізуецца экскурсія ў Косаўскі палац Пуслоўскіх, музей Тадэвуша Касцюшкі, Лядовы палац у г. Івацэвічы. Ад'езд ад будынка школы ў 8.30.
Інфармацыйная гутарка-гульня "Дзе прытаілася небяспека?" аб правілах карыстання сацыяльнымі сеткамі была праведзена з вучнямі напярэдадні адпачынку ў рамках навучання правілам бяспечных паводзін на асенніх канікулах.
Паважаныя бацькі! Шчыра запрашаем на ранішнік, прысвечаны Дню Маці, які адбудзецца ў панядзелак, 14.10.2019 у 13.00.
Паэтычная хвіліна "Любоўю атуляеш мяне!" сабрала шасцікласнікаў каля выставы, прысвечанай Дню Маці ў рамках тэматычнага тыдня, які стартаваў ва ўстанове.