Новости 10 класс
Аб неабходнасці абазначаць сябе ў цемры светаадбіваючымі элементамі гутарылі пяцікласнікі ў час прагляду відэароліка " Стань бачны ў цемры!"
Вось і закончыліся восеньскія канікулы! Шэсць вучняў 5 класа аздаравіліся ў школьным лагеры. 8 лістапада пачынаецца другая чвэрць. Пяцікласнікі, чакаем на заняткі!
Цікавай выдалася сёння экскурсія ў Сынкавіцкую царкву-крэпасць, фермерскую гаспадарку "Верас", Зэльвенскае лясніцтва для вучняў пятага класа. Знаёмства са сваёй маленькай радзімай - яшчэ адзін крок у выхаванні патрыётаў і магчымасць правесці канікулы з карысцю!
З правіламі бяспечных паводзін на асенніх канікулах азнаёмлены пяцікласнікі і іх бацькі. Выкананне гэтых патрабаванняў, захаванне рэжыму дня і пільны кантроль з боку бацькоў стануць гарантыяй шчаслівых канікул. Прыемнага адпачынку!
У чацвер, 18 кастрычніка, пяцікласнікамі пабывалі на цыркавым прадстаўленні. Незабыўныя ўражанні засталіся ў памяці вучняў ад выступлення акрабатаў, дрэсіраваных жывёл, каманды супергерояў-трансформераў!
Паважаныя мамы! Віншую вас з Днём маці! Жадаю самых сонечных дзён ад усмешак вашых дзетак, самых шчаслівых хвілін любові і павагі ад вашых дзетак, самага моцнага здароўя ад Бога і дабрабыту ў сям'і!
Паважаныя мамы, запрашаем на свята, прысвечанае Дню маці, якое адбудзецца 12 кастрычніка ў 13 гадзін!
Вучні пятага класа дапамагалі ў падрыхтоўцы да Фестывалю педагаічных класаў, які праводзіў 6 кастрычніка педфак Гродзенскага ДУ імя Янкі Купалы, дзе каманда адзінаццацікласнікаў заняла першае месца ў намінацыі "Школа будучыні!" Малайцы!
Прафілактычная гутарка "За здаровы лад жыцця! Не шкодным звычкам!"з доктарам Князеўскай амбулаторыі Каласоўскай С.П. стала крыніцай карыснай і важнай інфармацыі для пяцікласнікаў.
Пяцікласнікі занялі першае месца сярод вучняў свайго ўзросту на спартыўным свяце "Шкаліяда", якое праходзіла 22 верасня ў Зэльве. Віншуем!
Працяг мерапрыестваў, прымеркаваных да Тыдня беларускай мовы і літаратуры, адбыўся сёння для вучняў 5-6 і 7-8 класаў. КВЗ "Разумніцы і разумнікі" і гульня -віктарына "Цікавінкі роднай мовы" выклікалі ў вучняў захапленне і папоўнілі іх веды па прадмеце.
Дыпломам за першае месца ў легкаатлетычным кросе адзначана Мілюк Дзіяна. Прызамі за 2 месца ў конкурсе "Жураўлік-2018" узнагароджаны Рачок Караліна і Чура Ангеліна. Малайцы, дзяўчынкі!
Рады піянерскай арганізацыі папоўнілі пяцікласнікі. Святочны прыём у піянеры адбыўся сёння на базе Зэльвенскай СШ №2. Віншуем!
Класная гадзіна-падарожжа "Сябруем з флікерам" стала для пяцікласнікаў сапраўднай вандроўкай па старонках гісторыі светаадбіваючых элементаў. Цікаыя факты пра карысць флікераў запэўнілі вучняў: флікер - наш сябар!
Чура Ангеліна і Рачок Караліна атрымалі падарункі пераможцаў за 3 месца ў конкурсе "Буслік-2018". Так трымаць, дзяўчынкі!
У рамках Тыдня бяспекі дарожнага руху з вучнямі пятага класа была праведзена прафілактычная гульня-віктарына " Ведай правілы дарожнага руху як табліцу множання". Пяцікласнікі з цікавасцю дэманстравалі веды пра правілы бяспечных паводзін на дарогах.
Першага верасня класны бацькоўскі сход-знаёмства сабраў бацькоў у кабінеце беларускай мовы. Сумесна былі вырашаны арганізацыйныя пытанні, сканцэнтравана ўвага на правілах бяспечных паводзін пяцікласнікаў, абавязковай наяўнасці флікераў, выкананнні рэжыму дня і асаблівасцях адаптацыі вучняў. Разам з бацькамі першы раз у пяты клас!
Урачыстая лінейка і першы ўрок "Мне выпала шчасце тут нарадзіцца" сабралі першага верасня пяцікласнікаў у нашай школе. Цікавыя аповеды і музычныя хвілінкі. конкурсы і віктарыны папоўнілі веды вучняў пра свой родны куточак. Гэта яшчэ адзін крок у выхаванні маленькіх патрыётаў!
Министерство образования Республики Беларусь информирует о том, что к 2018/2019 учебному году к использованию в образовательном процессе учреждений общего среднего образования допущены дневники учащихся, выпущенные полиграфическими предприятиями Республики Беларусь по согласованию с Министерством образования в 2017, 2018 годах.
24 мая 2018 года работники Зельвенской ЦРБ, ОСВОДа, сотрудники Зельвенского РОВД, РОЧС провели профилактическую беседу с учащимися нашей школы в рамках районной акции «Лето без проблем».