Новости 10 класс
Сустрэча з псіхолагам Зэльвенскага СПЦ у рамках месячніка па прафілактыцы суіцыдальных паводзін сярод вучняў устаноў адукацыі Зэльвенскага раёна праведзена ва ўстанове.
Класная гадзіна "Стоп наркотыкі: расплата за легкадумнасць" у форме абмеркавання і прагляду відэаролікаў прапануецца для дзевяцікласнікаў. Адкрыты мікрафон дасць магчымасць падзяліцца сваімі думкамі і меркаваннямі па дадзенай праблеме.
Інфармацыйная гадзіна "Наркотыкі - бяда і адказнасць" праведзена з вучнямі ў форме падарожжа па Дзіцячым прававым сайце. Яшчэ раз была засяроджана ўвага дзевяцікласнікаў на праблеме наркаманіі, наступствах і адказнасці за выкарыстанне і распаўсюджанне наркотыкаў.
Класная гадзіна " У адзінстве народа - вялікая сіла" ,прысвечаная Дню народнага адзінства, праведзена ў форме вуснага часопіса.
Інфармацыйная гадзіна "Годныя нашчадкі Беларусі" дапамагла вучням яшчэ раз успомніць і аддаць даніну павагі славутым людзям нашага народа.
Інфармацыйная гадзіна "Свята беларускга пісьменства ў Добрушы вітае гасцей!" праведзена ў класе. Цікавыя падзеі і навіны гэтай ўрачыстасці абмеркаваны з вучнямі.
Першы ўрок "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню!" прайшоў для вучняў класа. Разважанне над паняццямі і тэрмінамі засяродзілі ўвагу дзевяцікласнікаў на маральных і духоўных каштоўнасцях, перамогах і дасягненнях Беларусі.Аб цікавых і малавядомых фактах Вялікай Айчыннай вайны расказаў вучням настаўнік гісторыі - Саўко Р.Ф., запрошаны на ўрок. Прысутнічалі і госці свята: Малахвей В.У. і Дзерачэнік З.І.
Дыпломам ІІІ ступені за ўдзел у віктарыне "Прадпрымальнікамі не нараджаюцца" ўзнагароджаны Калянчук Аляксандр і Граматай за ІІІ месца ўзнагароджаны Мілюк Павел за ўдзел у алімпіядзе па прадмеце "Тэхнічная праца". Віншуем з перамогай!
25 мая вучні класа наведалі славутыя мясціны роднай Зэльвеншчыны:аграгарадок Міжэрычы, дзе пабывалі на экскурсіі ў музеі мясцовай школы. Васьмікласнікі даведаліся пра жыццё і подзвіг воіна-інтэрнацыяналіста Уладзіміра Ляха, пазнаёміліся з экспанатамі музея часоў ВАв на тэрыторыі мясцовасці.
Сустрэча з прадстаўнікамі раённых служб па пытаннях летняга адпачынку і аздараўлення "Лета-2022 без праблем" нагадала вучням пра асноўныя правіліы паводзін на дарогах і ў грамадскіх месцах, пры карыстанні сацыяльнымі сеткамі і пры купанні на вадаёмах, правілах ТБ у бытавых умовах, правілах асабістай гігіены.
Па выніках удзелу вучняў у алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры (па тэкстах вобласці) вучаніца 8 класа Мазець Ліза заняла 2 месца. Віншуем!
!6 мая адбылася сустрэча са старшынёй Крамяніцкага сельвыканкама Дзерачэнікам А.І., які засяродзіў увагу вучняў на ролі сям'і ў сучасным грамадстве.
Урок Памяці "Зэльвенскі прарыў",прымеркаваны да дня Перамогі і праведзены каля экспазіцыі ў музеі, засяродзіў увагу вучняў на самаахвярным подзвігу герояў, якія абаранялі Зэльвеншчыну. Цікавыя звесткі папаўнілі веды вучняў пра яшчэ адну гістарычную старонку ваеннага часу.
Дыпломамі за ўдзел у спаборніцтвах Зэльвенскага раёна па шашках у праграме спартакіяды Гродзенскай вобласці ўзнагароджаны Яскевіч Ілья (Дыплом ІІ ступені) і Мазець Елізавета (Дыплом ІІІ ступені). Віншуем!
У рамках акцыі "Нельга забыць, нельга зразумець " для вучняў арганізаваны прагляд і абмеркаванне відэаматэрыялаў, прымеркаваных да Міжнароднага дня ахвяр фашысцкіх канцлагераў.
Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана Мілюк Дзіяна за ўдзел у адкрытым першынстве ДЮСШ па легкаатлетычным кросе ў рамках праграмы раённай спартакіяды школьнікаў, прымеркаваным да Года гістарычнай памяці. Віншуем!
У рамках абласной акцыі "Зарадка для ўсіх" праведзена інфармацыйная гадзіна "Рух - гэта жыццё " ў форме прафілактычнай гутаркі-практыкуму.
Цікавая і пазнавальная экскурсія для вучняў класа была арганізавана 31 сакавіка. Падарожжа па Беларусі прывяло нас у Івацэвічы,дзе рабяты пазнаёміліся з экспазіцыямі гісторыка-краязнаўчага музея, наведалі сельскагаспадарчы ліцэй. Наступным прыпынкам стаў дварцова-паркавы ансамбль у Косава. На заканчэнне экскурсіі - Лядовы палац у Пружанах. Канікулы праводзім з карысцю!
Сустрэча з намеснікам пракурора Зэльвенскага раёна па пытаннях генацыду адбылася ва ўстанове.