Новости 10 класс
Вучні класа наведалі Свята "Дажынкі-2023", якое праходзіла 23 верасня ў Зэльве.
Цікавая і змястоўная экскурсія ў аграсядзібу "Верас" адбылася для вучняў класа.
Інфармацыйная гадзіна "З гісторыі Дня народнага адзінства" адбылася ў класе ў форме прагляду і абмеркавання дакументальнага фільма.
Паэтычная хвіліна "Тут слова роднае гучала!" праведзена вучаніцамі класа ў школьным музеі.
Першы ўрок "Беларусь і Я - дыялог міру і стварэння!" прайшоў 1 верасня для вучняў 9 і 10 класа ў форме гістарычнага экскурса.
Дыпломам І ступені ў бегу на 2000 м сярод юнакоў і дзяўчынак 2006-2007 гг. н. узнагароджана Мілюк Дзіяна, якая прымала ўдзел у Спартакіядзе ДЮСШ Гродзенскай вобласці па лёгкай атлетыцы, прымеркаванай да Сусветнага дня лёгкай атлетыкі. Ура! Так трымаць!
Гутарка-дыялог "Сучасная сям'я і яе каштоўнасці", прымеркаваная да Дня сям'і, адбылася ў класе.
Вучні класа прынялі ўдзел у Мітынгу, прысвечаным ушанаванню Дзяржаўных сімвалаў Беларусі.
Вучні класа ўшанавалі памяць пра ахвяр Вялікай Айчыннай вайны у час мітынгу каля помніка загінулым у парку Князева. Таксама прынялі ўдзел ва ўскладанні кветак каля помнікаў у в.Крамяніца і Крамяніца Дольная.
Дзевяцікласнікі прынялі актыўны ўдзел у афармленні кампазіцыі, прысвечанай Святу Працы і Дню Перамогі.
Калянчук Аляксандр і Яскевіч Ілья ў складзе школьнай каманды прымалі ўдзел у конкурсе, дзе ўсе былі адзначаны Дыпломам І ступені ў намінацыі "Гістарычная памяць". Віншуем!
Апошні занятак бацькоўскага ўніверсітэта па тэме "Прафесійная арыентацыя дзевяцікласнікаў" праведзены ў класе.
Чарговы бацькоўскі сход па выніковай атэстацыі на ІІ ступені навучання праведзены ў класе.
Інфармацыйная гадзіна "Звон Чарнобыля" ў рамках рэспубліканскай грамадска-патрыятычнай акцыі "Чарнобыль. Захоўваючы памяць..." засяродзіла ўвагу вучняў на наступствах глабальнай катастрофы xx стагоддзя.
Прафілактычная гутарка-абмеркаванне правілах пажарнай бяспекі і адказнасці за выпальванне сухой расліннасці праведзена з вучнямі класа.
Вучні класа правялі працоўны дэсант па добраўпарадкаванню тэрыторыі каля помніка загінулым у парку Князева.
Інфармацыйная гадзіна "Жахі фашысцкіх засценкаў", прымеркаваная да Міжнароднага дня вызвалення вязняў канцлагераў, праведзена з дзевяцікласнікамі ў форме прагляду і абмеркавання дакументальнага фільма праекта АНТ.
Гутарка-разважанне "Ці трэба сябраваць з наркотыкамі?" засяродзіла ўвагу дзевяцікласнікаў на трагічных наступствах сяброўства з наркотыкамі, пра якія выказваліся вучні.
Прафілактычная інфармацыя-памятка "Аб правілах выкарыстання перасанальных сродкаў мабільнасці" разгледжана і абмеркавана з вучнямі.
Мілюк Дзіяна ўзнагароджана Граматай за І месца ў адкрытым першынстве раёна па легкаатлетычным кросе сярод дзяўчынак 2006-2007 г.н. на дыстанцыі 1000 м. Віншуем!