Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Новости

В субботу, 25 апреля, в гимназии состоялось общегимназическое родительское собрание с приглашением сотрудников других организаций и учреждений района.
Заместитель начальника Зельвенского РОЧС павел Недвецкий познакомил родителей с пожарной обстановкой, которая складывается у нас в районе и области.
Инспектор группы пропаганды РОЧС Александр Болтик рассказал о правилах приёма в учебные заведения Министерства по чрезвычайным ситуациям. Обратил внимание на открытие кадетского класса на уровне области.
Начальник инспекции по делам несовершеннолетних Инна Талерчик заострила внимание на ответственности родителей в отношении несовершеннолетних детей, о требованиях к нахождению в вечернее время и время каникул.
Родители получили исчерпывающую информацию об достижениях гимназистов в текущим году, планах на лето, и задачах на новый учебный год, над которыми будет работать педагогический коллектив в скором будущем.

27 апреля 2015 в 16:13 | Наруш О. Н. | нет комментариев

Установлена плата за регистрацию на цт--теперь это0,1 базовой величины.
По-другому подойдут к оценке уровня знаний: нижние пороговые значения по первому профильному предмету оставлены на уровне прошлого года, а по второму профильному предмету станут на 5 баллв ниже.

17 апреля 2015 в 13:59 | Наруш О. Н. | нет комментариев

С 1 апреля по 30 июня 2015 года БРУСП "Белгосстрах" проводит акцию "Белгосстрах--детям".
В рамках акции запланировано проведение информационно-разъяснительных мероприятий с учащимися и их законными представителями по правилам безопасного поведения, воспитанию культуры жизнедеятельности, профилактике детского травматизма.
По итогам акции будут выделены 17 учреждениям образования республики из фонда предупредительных мероприятий денежные средства на общую сумму 360,0 млн.белорусских рублей.
В Гродненской области средства будут выделены ГУО "Гродненская специальная общеобразовательная школа-интернат для детей с нарушением слуха", ГУО "Лидский специальный ясли-сад №16 для детей с нарушением зрения", ГУО "Новогрудская специальная общеобразовательная школа-интернат для детей с тяжёлыми нарушениями речи".

17 апреля 2015 в 13:07 | Наруш О. Н. | нет комментариев

11 апреля прошли районные соревнованмя по прыжкам среди юношей и девушек 1997 г.р.и моложе. Команда гимназии разместилась на 3 месте.
Буслович Диана в прыжках в длину заняла 1 место, в высоту--3 место.
Ляховская Кристина в прыжках в высоту стала третьей.

17 апреля 2015 в 12:57 | Наруш О. Н. | нет комментариев

Вайна засталася ў маім сэрцы з дзяцінства
Сонечным днём у госці да пачаткоўцаў завітаў ветэран, маленькі вязень Вялікай Айчыннай вайны Іосіф Цэзаравіч Сталпец. Запрасілі ў гімназію гэтага чалавека нездарма, бо за сваё жыццё ён шмат сіл аддаў нашай гімназіі, яе выхаванцам. А яшчэ з нагоды свята Абаронцы Айчыны і 70-годдзя Перамогі Вялікай Айчыннай вайны Іосіфу Цэзаравічу Сталпцу, як ветэрану, уручылі чарговы юбілейны медаль.
Жыве гэты цудоўны чалавек у в.Самаравічы Зэльвенскага раёна, Гродзенскай вобласці. У лёсе Іосіфа Цэзаравіча вайна пакінула свой адметны след. У вёску прыйшлі немцы і ўстанавілі свой парадак. Будынак былой школы яны зрабілі камендатурай. Туды і быў прыведзены бацька Іосіфа Цэзаравіча, так як перад вайной ён быў старшынёй сельскага Савета. Немцы не пашкадавалі яго сям’і, не паглядзелі на тое, што ў былога старшыні былі малыя дзеці, пасадзілі ў сані і адправілі ў Крамяніцкую камендатуру, а адтуль на грузавой машыне адвезлі на чыгуначную станцыю ў г.Ваўкавыск. Усіх людзей загналі ў закрытыя вагоны і адвезлі ў канцэнтрацыйны лагер у г. Гродна. Але сям’і Сталпец пашчасціла, і доўга ў лагеры яны не затрымаліся, адтуль іх адправілі ў г.Беласток, дзе іх чакалі нямецкія баўэры. Немец Орст Грыгуль забраў сям’ю ў свой маёнтак для догляду яго гаспадаркі, так як сям’я была вясковая. Бацька даглядаў жывёлу, а маці даіла кароў. Іосіфа Цэзаравіча з яго бацькамі пасялілі ў хляве, дзе была жывёла. Кармілі вельмі мала: маленькая лустачка хлеба з апілкамі ды капусны ліст, а калі-нікалі маме ўдавалася ўкрасці малака для дзетак, за што яе жорстка каралі гумай.
У гаспадара Орста Грыгуль быў маленькі ўнук такога ж ўзросту, як і Іосіф Цэзаравіч, 2,5 гады, і ён прыходзіў гуляць да яго. Спачатку гаспадары былі супраць сяброўства хлопчыкаў, але потым сама фраў Эльза Грыгуль стала даглядаць за дзецьмі і займацца іх выхаваннем.
Калі нямецкія гаспадары пачулі, што войскі Чырвонай Арміі набліжаюцца, то пераправілі ўсіх наёмных рабочых далей за г.Берлін у памесце Хюгілёрт.
Іосіф Цэзаравіч расказвае: “Па меры набліжэння Чырвонай Арміі гаспадары станавіліся дабрэйшымі, ласкавейшымі. І вось настаў той дзень, калі ў памесце нямецкага баўэра прыйшлі амерыканскія вызваліцелі. Нас яны перадалі нашым салдатам. Калі салдаты ўбачылі мяне, то адзін вайсковец падышоў да мяне, узяў на рукі і з радасці некалькі разоў падкінуў угору. Пасля вызвалення маёй сям’і з палону нам прапанавалі застацца або ў Германіі, альбо ў Польшчы, так як наша сям’я па нацыянальнасці палякі, але бацька мой сказаў, што наша месца там, дзе мы нарадзіліся.
У 1945 годзе ўсіх палонных людзей, якіх вывезлі ў Германію на працу, пасадзілі ў вагоны і адправілі дамоў. Нягледзячы на тое, што дарога была далёкай і цяжкай, яна была намнога весялейшай, бо ехалі дадому.”
У в.Самаравічы, дзе жыў І.Ц.Сталпец, ішлі жорсткія баі, і вёска была поўнасцю спалена. Вяртацца не было куды і сям’ю прытулілі ў маёнтку памешчыка Дзюрава ў бараку ў в.Князева. Такое сумнае дзяцінства было ў нашага ветэрана.
У 1948 годзе Іосіф Цэзаравіч паступіў у 1 клас Самаравіцкай сямігадовай школы і скончыў яе ў 1955 годзе.
У 1983 годзе прыйшоў на працу ў Князеўскую сярэднюю школу настаўнікам фізічнай культуры і кіраўніком ваеннай падрыхтоўкі і працаваў аж да адыходу на заслужаны адпачынак да 2002г. Не адно пакаленне выхаваў настаўнік. У хлопчыкаў, з якімі працаваў часцей за ўсё, выхоўваў пачуццё гонару за сваю Радзіму, добрых адносін да людзей, якія знаходзіліся побач, узаемавыручцы і ўзаемадапамозе. У час працы ў Князеўскай сярэдняй школе Іосіф Цэзаравіч прымаў удзел у пошуках загінуўшых салдат на тэрыторыі Крамяніцкага (былога Падбалоцкага) сельскага Савета з роднымі захароненых салдат у вёсцы Князева: малодшага лейтэнанта Літвінава, сяржанта Малінкіна, старэйшага сяржанта Папернага, вёў перапіску з роднымі з Туркменіі Оразмамедава Алі – Аглы.
Ветэран Сталпец І.Ц. узнагароджаны 8 медалямі і спецыяльным медалём “Вязень нацызма”.
Нягледзячы на 74-гадовы ўзрост, Іосіф Цэзаравіч мае цудоўную памяць і заўсёды бадзёры.

14 апреля 2015 в 15:02 | Наруш О. Н. | нет комментариев

У чацвер, 9 красавіка 2015 года, прайшлі раённыя спаборніцтвы па плаванню "Залатая рыбка" сярод вучняў малодшых класаў.
Лепшыя вынікі сярод гімназістаў прадэманстравалі Кашчыц Мілана (3 клас) і Свістун Дзямід (4 клас). Трэба адзначыць, што рабяты з задавальненнем наведваюць фізкультурна-аздараўленчы комплекс у г.Ваўкавыск і вучацца плаваць.
Аб рэзультатах стане вядома трошкі пазней, а пакуль мы віншуем з першай спробай пакарэння воднай стыхіі.

10 апреля 2015 в 13:07 | Наруш О. Н. | нет комментариев

Сегодня в актовом зале гимназии с учащимися 1-11 классов состоялась профилактическая беседа врача-педиатра учреждения здравоохранения «Князевская амбулатория врача общей практики» Зельвенской центральной районной больницы С.П. Колосовской по вопросам ведения здорового образа жизни.

9 апреля 2015 в 15:28 | Кевлюк Е. Б. | нет комментариев

У рамках Сусветнага дня здароўя з мэтай фарміравання здаровага ладу жыцця навучэнцаў, замацавання ведаў аб карысці ранішняй гімнастыкі і правільнага харчавання, атрымання задавальнення ад дапамогі другому 7 красавіка ў спартыўнай зале гімназіі адбылося свята “Знатакі здароўя”. Пастараліся ўсе: і каманды, і балельшчыкі – актыўна ўдзельчалі ў спартландыі, правільна адказвалі на пастаўленыя пытанні. Навучэнцы прадэманстравалі свае веды, моц, спрыт, гібкасць і вынослівасць у конкурсах: “Пытанні на тэму “здароўя”, “Прымаўкі аб здароўі”,”Правільнае харчаванне”, “Комплекс ранішняй гімнастыкі”, “Эстафета з мячом”, “Перацягванне каната”.
Вынікі падведзены. Пераможцы ўзнагароджаны.

8 апреля 2015 в 09:05 | Кевлюк Е. Б. | нет комментариев

Во вторник в рамках недели учащимся была предложена вниманию литературно-музыкальная композиция "Дань памяти" (Тема Великой Отечественной войны в русскоязычной поэзии Зельвенщины".

7 апреля 2015 в 09:44 | Наруш О. Н. | нет комментариев

С понедельника 6 апреля по субботу 11 апреля 2015 года в гимназии проходит Неделя русского языка и литературы. Старт был дан внеклассным мероприятием для учащихся 5-9 классов "Умники и умницы".
Сформированные три команды обозначили себя созвучными с темой "Язык" названиями.
В ходе напряжённой борьбы победа в 33 очка была однозначной за командой "Русские исследователи" в составе Атапович Анастасии, Кревской Валерии, Жамойтиной Валерии, Казанцевой Алеси, Черняка Максима, Мазец Анастасии.

6 апреля 2015 в 15:28 | Наруш О. Н. | нет комментариев

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Князеўская гімназія" аказвае адукацыйныя паслугі па падрыхтоўцы дзяцей пяцігадовага ўзросту да навучання на 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Даведкі па тэлефонах: 31-31-4, 31-2-38.

2 апреля 2015 в 14:47 | Наруш О. Н. | нет комментариев

Всемирный день здоровья — это глобальная кампания, призывающая каждого — от мировых лидеров до широких слоев населения во всех странах — сосредоточить усилия на одной задаче здравоохранения, имеющей глобальное значение.
Это дает возможность принять участие в поиске конструктивных решений сохранения и укрепления здоровья.
Всемирный день здоровья отмечается 7 апреля - в день создания Всемирной организации здравоохранения. Ежегодно в этот день с целью повышения осведомленности и привлечения внимания в отношении какой- либо важной проблемы глобального здравоохранения организуются международные, региональные и местные мероприятия. Всемирный день здоровья предоставляет уникальную возможность заострить внимание на проблеме, объединить всех заинтересованных. Для того, чтобы поставить вопросы и определить пути их решения для сохранения и укрепления здоровья всех поколений.
В 2015 году тема Всемирного дня здоровья - «Безопасность пищевых продуктов».

День здоровья — это повод
Нам задуматься о многом:
Как живём и что едим,
Сколько жить ещё хотим,
Главное — понять, зачем
Ищем мы себе проблем —
Алкоголь, табак, наркотик,
Чипсы, сахар, литры кофе...
Список можно продолжать,
Каждый должен осознать,
Что шутить с здоровьем вредно —
Это вам покажет время,
Ну, а наш совет простой:
Если хочешь быть здоров,
Полюби себя и тело,
И берись за дело смело,
Закаляйся, занимайся,
Всегда правильно питайся,
Жизнь люби и наслаждайся,
Будь здоров и улыбайся!

1 апреля 2015 в 10:25 | Наруш О. Н. | нет комментариев

У час вясенніх канікул на базе ўстановы праходзіў тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі.
Для вучняў 1-4 класаў бібліятэкарам гімназіі Нядзвецкай Л.І. была праведзена пазнавальная гадзіна слайд-шоў “Адкуль да нас прыйшла кн іга”, арганізавана экскурсія ў сельскую бібліятэку. Работнікамі бібліятэкі падрыхтавана забаўляльная конкурсна-гульнявая праграма.Таксама дзеці змаглі паглядзець з цікавасцю выступленне лялечнага тэатра чытачоў Зэльвенскай дзіцячай бібліятэкі. Для вучняў 5-8 класаў прапанавана віртуальнае падарожжа ў “Нясвіжскі замак” з праглядам відэафільма, адкрыты агляд літаратуры да 70-годдзя Вялікай Перамогі “Назаўсёды ў нашай памяці”, конкурс малюнкаў, “Мая любімая казка”, “Кніжкіны прыгажуні”, “Вайна вачыма дзяцей”. Для вучняў 7-11 класаў напярэдадні канікулаў дадзена заданне: віктарына да 70-годдзя Вялікай Перамогі. Пераможцамі аказаліся вучні 11класа (1месца), 9 класа (2 месца), 10 класа (3 месца). Віншуем з перамогай! Усіх дзякуем за удзел!

1 апреля 2015 в 09:42 | Кевлюк Е. Б. | нет комментариев

31 сакавіка 2015 года ў гімназіі стартавала акцыя "70-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца", якая завяршыцца 9 мая 2015 года.
Усе: вучні, настаўнікі, работнікі, бацькі і родныя гімназістаў могуць прыняць у ёй удзел, перадаўшы на часовае карыстанне фотаздымкі салдат Вялікай Айчыннай вайны, дакументы і памятныя рэчы, якія будуць змешчаны на сайце гімназіі ў раздзеле "Фотаальбомы", запісы ўспамінаў вяскоўцаў аб перыядзе жыцця на акупаванай тэрыторыі і аднаўленні яе ў пасляваенны час.
Арганізатары і ініцыятары акцыі-- члены пярвічнай арганізацыі "БРСМ" і савет музея.

31 марта 2015 в 10:41 | Наруш О. Н. | нет комментариев

У суботу, 28 сакавіка 2015 года, вучні 5-8 класаў гімназіі прымалі ўдзел у раённым мерапрыемстве "Вясеннія ластаўкі".
Дамоў дзеці вярнуліся з перамогай--камандным 1 месцам.
Вучаніцы 8 класа Бортнік Дзіяна, Швяцова Лізавета і Бусловіч Настасся не пакінулі нікому шансаў на перамогу ў штурханні ядра, заняўшы ўсе прызавыя месцы.
Віншуем з перамогай!

31 марта 2015 в 09:17 | Наруш О. Н. | нет комментариев

Хутка, незаўважна хутка праляцеў першы вясенні месяц. А разам з ім і школьныя канікулы. Для вучняў 1-5 класаў на базе гімназіі працаваў аздараўленчы лагер “Вясенняя казка”. Змена абстаноўкі, зносіны з сябрамі, займальныя конкурсы, інтэлектуальныя віктарыны, хвалюючыя спаборніцтвы, цікавае падарожжа ў сельскую бібліятэку в. Самаравічы, а таксама збалансаванае харчаванне – усё тое, што было так неабхона дзецям для карыснага і здаровага адпачынку. Гэта была таксама своеасаблівая маленькая рэпетыцыя перад вялікімі летнімі канікуламі, таму што многія, напэўна, ужо сёння задумваюцца над тым, як правядуць лета. І хаця вясеннія канікулы працягваліся ўсяго адзін тыдзень, многа прыемных и радасных успамінаў яны пакінулі.

30 марта 2015 в 12:33 | Кевлюк Е. Б. | нет комментариев

На працягу вучобы ў гімназіі, а дакладней актыўных заняткаў фізічнай культурай і спортам, гімназіст Анатоль Гамера штогод дэманструе выдатнае валоданне многімі фізічнымі прыёмамі. Ужо не адзін год хлопец паказвае трапнасць у розных конкурсах, вынослівасць, дакладнасць.
На "Зялёнай гулянцы", якая праходзіла восенню ў "Верасе", роўных не было хлопцу па трапнасці ў Дартсе.
На прайшоўшых у лютым раённых спаборніцтвах "Снежны снайпер" па біятлоне, лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод удзельнікаў малодшай узроставай групы Толік атрымаў бясспорную перамогу і прадстаўляў раён на абласным этапе спаборніцтваў.
На лінейцы, якая пройдзе 31 сакавіка 2015 года, хлопцу будзе ўручана заслужаная перамога.

30 марта 2015 в 12:21 | Наруш О. Н. | нет комментариев

На прайшоўшай 25 сакавіка 2015 года раённай алімпіядзе па чарчэнні вучаніца гімназіі заваявала Дыплом ІІІ ступені. Віншуем з перамогай Валерыю Жамойціну і настаўніцу чарчэння Л.Ч.Рудую.
26 сакавіка з перамогай з алімпіяды па беларускай мове вярнулася Палубок Вераніка.
27 сакавіка перамогу заваявалі па тэхнічнай працы вучні Чура Вадзім--1-е месца, Латушка Павел, Карнацэвіч Дзіма і Гамера Анатолій, заняўшы 2-я месцы. Віншуем з перамогай настаўніца тэхнічнай працы В.Р. Грышкевіча
27 сакавіка па біялогіі вучаніца 7 класа Віка Валюк таксама заняла 1-е месца. Рыхтавала да ўдзелу ў алімпіядзе дзяўчынку настаўніца Л.У. Лабовіч.
27 сакавіка па нямецкай мове ўсе ўдзельнікі занялі першыя месцы. А імі былі Скуба Герман, Валюк Віка і Бусловіч Дзіяна.
28 сакавіка Ягораў Валодзя па фізіцы заняў 3-е месца. Рыхтавала вучня да ўдзелу ў алімпіядзе настаўніца фізікі В.П.Белец.

26 марта 2015 в 09:43 | Наруш О. Н. | нет комментариев

Сегодня, 26 марта 2015 года, активисты молодёжного движения гимназии встретятся с активистами из других учреждений района в Зельвенском центре творчества детей и молодёжи.
Представляют нашу гимназию ученицы 9а класа Настя Мазец и Валерия Жамойтина.

26 марта 2015 в 09:34 | Наруш О. Н. | нет комментариев

26 марта 2015 г. на базе СШ № 3 г.п. Зельва в 18.00 (актовый зал) пройдёт мастер-класс по фаер шоу. На мастер-класс приглашаются учащиеся 8-11 классов с родителями, классными руководителями 8-11 классов.

24 марта 2015 в 14:00 | Наруш О. Н. | нет комментариев