Новости
В период с 1 по 5 марта 2016 года в учреждени образования с практической отработкой планов эвакуации пройдёт акция "День безопасности. Внимание всем!", посвящённая Всемирному дню гражданской обороны.
В соответствии с планом работы управления образования Гродненского областного исполнительного комитета на 2016 год с 26 по 29 февраля 2016 года проходит областной Интернет-форум для родителей «Школа и семья – величины равно ответственные и равно заинтересованные в судьбе ребенка».
Информация и вопросы для обсуждения по обозначенной теме размещены на сайте государственного учреждения образования «Гродненский областной институт развития образования» groiro.by
Просим родителей принять участие в работе форума.
Традыцыйная таварыская сустрэча, прымеркаваная да святкавання 23 лютага, прайшла сёння з удзелам князеўскіх і ялуцавіцкіх вучняў, педагогаў, бацькоў.
Сёння члены аб'яднання "Зэльвенскі жураўлік" (настаўнікі, прызёры і пераможцы раённага этапа конкурсу "Настаўнік года") правялі для князеўскіх гімназістаў і педагогаў майстар-класы.
Традыцыйна гімназісты далучаюцца да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў лютым кожнага года.
Сёлета, пачынаючы з 20 лютага і да 27 лютага 2016 года, гімназісты прымуць удзел у мерапрыемствах у рамках тыдня.
Сёння гімназістаў сярэдняга і старэйшага звяна запрасілі на сустрэчу медыцынскія работнікі Зэльвенскай ЦРБ і Князеўскай амбулаторыі.
Псіхатэрапеўт расказала аб папярэджанні суцыідальных паводзін сярод непаўналетніх, урач-нарколаг-- аб прафілактыцы п'янства, урач-дэрматолаг--аб прычынах узнікнення венерычных захворванняў.
Пачынаючы з 16 лютага па 23 лютага 2016 года ў гімназіі пройдзе Тыдзень прафарыентацыі.
Класныя кіраўнікі разам з вучнёўскімі калектывамі засяродзяць увагу на прафесійным выбары гімназістаў.
Справаздача па выніках тыдня будзе размешчана ў форме тэлегазеты.
15 февраля 2016 года исполняется 27 лет со дня вывода советских войск из Афганистана.
Сегодня в Республике Беларусь проживают более 20 тысяч воинов-интернационалистов, принимавших участие в боевых действиях на территории Республики Афганистан.
Приглашаем к активному участию всех сотрудников учреждения, учащихся и их родителей!
Мы не знали войны.
Да зачем нам она?
Мы хотим мирно жить,
Гимны петь красоте.
Надо мир укреплять,
Чтоб всегда и везде
Знали б лишь о прошедшей войне.
Этими замечательными словами началась торжественная линейка, посвящённая дню юного героя-антифашиста, целью которой было воспитание патриотических чувств на примере жизни пионеров-героев, воспитание высоких моральных качеств, любви к Родине.
8февраля в календаре Республики Беларусь особая дата. Это день, посвященный памяти таких же юных, молодых, которые в далёкие сороковые годы вместе со своими отцами сражались с фашизмом. Да, они совершали подвиг. Они умирали, но не сдавались. Сознание своего долга перед Родиной заглушало и чувство страха, и мысли о смерти. Значит, не безотчётное это действие – подвиг, а убеждённость в правоте и величии дела, за которое человек сознательно отдаёт свою жизнь.
Сегодня мы должны учиться у этих героев беззаветной любви к Родине, мужеству и стойкости. И пусть каждый задаст себе вопрос: «А я смог бы поступить так?» - и ответить себе искренне и честно, подумав, как надо сегодня жить, учиться, чтобы быть достойным памяти своих замечательных ровесников.
У суботу, 6 лютага 2016 года, у 17.00 гімназісты запрашаюць на сустрэчу школьных сяброў выпускнікоў Крамяніцкай СШ і Князеўскай гімназіі.
У праграме вечара: добрыя і цёплыя словы пра школу, радасныя сяброўскія абдыманні, песні школьных гадоў, слёзы шчасця ў вачах выпускнікоў і настаўнікаў.
Чакаем усіх вас, каб свята развівалася па запланаванаму сцэнарыю.
Актуальнай тэме захавання жыцця і здароўя непаўналетніх, прафілактыцы наркатычнай і таксічнай залежнасці быў прысвечаны пазапланавы агульнабацькоўскі сход.
Перад прысутнымі з тлумачэннем неабходнасці аператыўнай сустрэчы выступіла дырэктар гімназіі Семяняка В.А.
Урач-педыятр Князеўскай амбулаторыі Каласоўская С.П. расказала прысутным аб прафілактыцы наркатычнай і таксічнай залежнасці, першых прыкметах выяўлення залежнасці, якія павінны ведаць бацькі і пры неабходнасці звяртаць увагу на паводзіны дзяцей. Акрамя гэтага Соф'я Пятроўна звярнула ўвагу прысутных на прафілактыку сезонных прастудных захворванняў.
У форме адкрытага дыялога пабудавала сваё выступленне сацыяльны-педагог Кашчыц Н.А. Сканцэнтраваўшы ўвагу прысутных на прычынах, якія кіруюць дзецьмі пры вырашэнні ўласнага лёсу, паведаміла ім інфармацыю навукова-практычнага характару. Бацькі актыўна ўключыліся ў абмеркаванне прычын, якія вядуць да самагубства дзяцей.
У завяршэнні сустрэчы бацькам былі прадэманстраваны фільмы па прафілактыцы суіцыдаў "На краі" і пажараў.
На базе гімназіі прайшло чарговае пасяджэнне метадычнага аб'яднання намеснікаў дырэктара па вучэбнай і вучэбна-выхаваўчай рабоце па тэме "Развіццё інфармацыйна-адукацыйнай прасторы ўстановы".
Увазе намеснікаў быў прадэманстраваны адкрыты ўрок па матэматыцы ў 6 класе (наст. Раўко Г.С.) з выкарыстаннем розных сервераў, наведаны кабінеты беларускай мовы і літаратуры (наст.Скуба А.А. работа з адоранымі), лінгафонны кабінет (наст. Кавалевіч М.Б., вучэбны і выхаваўчы працэс па прадмеце), кабінет фізікі (наст.Белец В.П. магчымасці сучаснага кабінета фізікі ў павышэнні якасці навучання), інфармацыйна-бібліятэчны цэнтр (бібліятэкар Нядзвецкая Л.І., работа з "Бібліёграфам", электронныя сродкі навучання, тэхнічнае абсталяванне, медыятэка).
Прайшло абмеркаванне пытанняў пасяджэння.
Гімназія запрашае настаўнікаў і вучняў 9-11 класаў, а таксама ўсіх выпускнікоў мінулых гадоў на вечар школьных сяброў, які адбудзецца 6 лютага 2016 года. Пачатак ў 17.00
1лютага 2016года ў актавай зале гімназіі адбудзецца бацькоўскі сход на тэму “Галасуем за жыццё разам!”. Пачатак у 15.00
Адміністрацыя
У суботні школьны дзень 23 студзеня 2016 вучні гімназіі з 8 класа Ягораў Уладзімір, Чура Вадзім, Латушка Павел, Чарняўскі Артур і Смолік Уладзіслаў разам з настаўнікам тэхнічнай працы Грышкевічам Віктарам Раманавічам прынялі ўдзел у раённым конкурсе снежных скульптур "Зімовая казка".
Па выніках удзелу ў конкурсе ўдзельнікі ўзнагароджаны грашовай прэміяй і Дыпломам ІІ ступені аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Зэльвенскага райвыканкама.
Віншуем з перамогай!!!!
На трэцім этапе прадметнай алімпіяды па нямецкай мове вучаніца гімназіі Таццяна Мілюк узнагароджана граматай упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама за дасягнутыя поспехі ў гаварэнні. Плённы вынік быў дасягнуты за кошт мэтанакіраванай работы на працягу ўсяго перыяду навучання ў гімназіі. Асаблівыя словы падзякі настаўніцы і бацькам дзяўчынкі, якія заўсёды былі поруч.
12-13 студзеня ў г.Слонім адбыўся рэспубліканскі лёгкаатлетычны турнір памяці заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Вількіцкага Г.С. Каманду Зэльвенскага раёна ў тым ліку прадстаўлялі і князеўскія гімназісты Гамера Анатолій, Чура Вадзім, Марка Карына, якія дамоў вярнуліся з перамогай--Дыпломамі ІІІ ступені. У бегу на 3000 м з вынікам 13,15,7 --Марка Карына, з 13,11,8-- Чура Вадзім, у бегу на 60 м з 13,50--Гамера Анатолій.
Віншуем з перамогай!
16студзеня на стадыёне адбыліся спартыўныя спаборніцтвы, прысвечаныя Сусветнаму дню снегу. Прымалі ўдзел усе вучні гімназііі. Самыя актыўныя ўзнагароджаны граматамі: Мазец Аляксей, Жамойцін Аляксандр, Вялічка Алег, Кузьміч Аксана, Чура Вадзім, Ягораў Уладзімір, Латушка Павел, Сакалоўская Аксана, Рысюк Ліяна, Яскевіч Алеся, Палубок Назар, Заяц Дзмітрый, Бусловіч Антон. Віншуем! Дзякуем усіх за ўдзел.