Новости
Чатырнаццаць гімназістаў выказалі жаданне ў першы месяц канікул прыняць удзел у добраўпарадкаванні прыгімназічнай тэрыторыі і рамонце гімназіі і запісаліся ў лагер працы і адпачынку.
За тыдзень знаходжання ў лагеры дзеці былі заняты на пасадцы і праполцы кветак, палівалі кветкі і гародніну ў цяпліцы і на вуліцы, мылі падлогу ў кабінетах і калідорах.
Ад'езд на раённае ўрачыстае мерапрыемства "Баль выпускнікоў" 10 чэрвеня 2016 года ад будынка гімназіі ў 16.30.
Збор у в. Жадзейкі-- у 15.30.
Ваенна-патрыятычная гульня “Зарніца”, якая па традыцыі праходзіць у апошнія дні навучальнага года, сёлета была прымеркавана да Дня абароны дзяцей. Настрой ва ўсіх выдатна: наперадзе канікулы – значыць пара адпачыць і набрацца сіл. І лепш за ўсё гэта зрабіць на свежым паветры. Вучні гімназіі пачалі свой адпачынак з пераадолення паласы перашкод, прымяралі на сабе працівагазы, спаборнічалі ў трапнасці, сіле, вынослівасціі.
Спартыўнае мерапрыемства прайшло на “ўра” і пакінула толькі прыемныя ўражанні.
Оздоровительный лагерь «Мечта» 01июня начал работу на базе ГУО «Князевская гимназия». Здесь отдыхают 25 детей. Для работы в лагере созданы необходимые условия: есть стадион, спортивный зал, оснащённые спортивным инвентарём. Запланированы экскурсии по памятным местам, походы.
Работа в лагере осуществляется по программе "Мечта" в форме ролевой игры. В ходе реализации данной программы ожидается:
общее оздоровление воспитанников, укрепление их здоровья;
приобретение новых знаний и умений в результате занятий в кружках;
расширение кругозора детей.
У лагеря также есть свой устав, законы и правила, которые должны выполнять воспитатели и дети.
Завяршыўся навучальны год традыцыйным вясеннім кірмашом, які стаў своеасаблівым падвядзеннем вынікаў дзейнасці працы нашых гімназістаў. Выручаныя грашовыя сродкі накіраваны на добраўпарадкаванне прышкольнай тэрыторыі.
Дзякуем усіх удзельнікаў дадзенага мерапрыемства.
Сёння, 30 мая 2016 года, апошні званок у гімназічным жыцці празвінеў для дваццаці пяці выпускнікоў базавай і сярэдняй школы.
Словы-наказы ў іх адрас накіравалі дырэктар гімназіі В.А.Семяняка, метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму С.Г.Чапекевіч, старшыня Крамяніцкага сельскага Савета А.І.Дзерачэнік, начальнік службы ідэалагічнай і кадравай работы філіяла "Князева" В.Р.Чура, першая настаўніца І.С.Адамчык, класны кіраўнік 11а класа Л.М.Равінская, бацькі выпускнікоў.
Апошні званок у 2015/2016 навучальным годзе для вучняў і выпускнікоў гімназіі празвініць 30 мая ў 9.30. На ўрачыстую лінейку запрашаюцца вучні, бацькі, родныя.
24 мая в гимназии была проведена профилактическая беседа со всеми заинтересованными службами района в рамках акции "Лето без проблем"
16 мая вучні 8 класа наводзяць парадак каля брацкай магілы савецкім воінам у вёсцы Князева
Традыцыйны вясенні кірмаш адбудзецца ў аўторак, 31мая ў 10гадзін. Выручаныя грашовыя сродкі будуць накіраваны на добраўпарадкаванне прыгімназічнай тэрыторыі.
Шчыра запрашаем усіх настаўнікаў, вучняў, бацькоў прыняць актыўны ўдзел.
Сегодня учащиеся гимназии приняли участие в митинге-реквиеме, приуроченному к празднованию 71-годовщины освобождения от немецко-фашистских захватчиков.
После торжественной церемонии все гимназисты возложили цветы к памятнику в аг.Князево.
3 мая вучаніца гімназіі Атаповіч Настасся прымала ўдзел у абласным этапе краязнаўчай алімпіяды, якая праходзіла ў межах акцыі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся" і па выніках удзелу заняла прызавое месца ў вобласці.
23 мая Насця разам з вучаніцай гімназіі №1 г.п.Зэльва прымуць удзел у рэспубліканскім этапе.
Пажадаем дзяўчатам паспяховага выступлення на карысць Зэльвеншчыны і Гродзеншчыны.
Уважаемые учащиеся и их родители! В Зельвенском районе с 6 по 13 мая будет проходить фестиваль православной культуры "Кладезь".
7 мая, у суботу, у 12.00 адбудзецца агульнагімназічны бацькоўскі сход. Запрашаюцца бацькі вучняў 1-11 класаў
На мінулым тыдні ў раёне былі праведзены прадметныя алімпіяды для вучняў сярэдняга звяна (8-9 класы) па тэкстах упраўлення адукацыі. Па вынках удзелу многія вучні гімназія, якія прымалі ў іх удзел, занялі прызавыя месцы:
па беларускай мове--Палубок Вераніка і Саўко Кацярына;
па фізіцы--Мазец Маргарыта;
па тэхнічнай працы--Латушка Павл, Чура Вадзім і Карнацэвіч Дзмітрый.
Віншуем вучняў і шчыра ўдзячны настаўнкам за падрыхтоўку!
Работниками сектора по организации культурно-досуговой деятельности жителей аг.Князево совместно с сельской библиотекой для учащихся 1-8 классов учреждения образования было проведено мероприятие в форме правового путешествия по сказкам "Азбука прав ребёнка"
На мінулым тыдні стала вядома, што вучні гімназіі сталі абсалютнымі пераможцамі на ўзроўні, а некаторыя і вобласці, атрымаўшы перамогу ў конкурсе "Алімпіёнік-2015".
Сёння на лінейцы 25 гімназістам былі ўручаны падарункі ў залежнасці ад дасягненняў.
Лідарамі па выніках набраных балаў сталі Кашчыц Мілана (4 клас), Свістун Дзямід (5 клас), Рачок Мікіта (7 клас), Чура Вадзім (8 клас), Бусловіч Анастасія (9 клас), якія акрамя традыцыйных падарункаў (святлоадбіваючыя элементы, календары, медалі) атрымалі яшчэ і шарфы.
Вельмі прыемна, што дзеці лідары і на ўзроўні вобласці: Млана дзявятая, Дзямід--другі, Мікіта--пяты.
Віншуем дзяцей і педагогаў
У аўторак старшакласнікі разам з настаўнікамі-моваведамі прынялі ўдзел у штогадовым вясновым творчым свяце, якое ладзіцца пры падтрымцы райвыканкама, аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі, работнікаў Зэльвенскага Дома культуры, -- зэльвенскіх Сакавінах-2016.
Стала добрай традыцыяй выхадцам з Зэльвеншчыны Уладзімірам Мінавічам Мазго запрашаць на сваю малую радзіму таленавітых і самабытных беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, музыкантаў.
І гэты раз--не быў выключэннем. Госці практычна з першай хвіліны знаходжання на сцэне завалодалі ўвагай аўдыторыі і да канца сустрэчы трымалі яе ў прыемным напружанні, дорачы песні і вершы.
На памяць аб сустрэчы застаўся фотаздымак.
Заўтра гімназісты, педагогі, тэхнічныя работнікі прымуць удзел у агульнарэспубліканскім суботніку. У планах навядзенне парадка на помніку загінуўшым воінам аг.Князева, а таксама выкананне іншых відаў работ .
Пачатак работ у 9.30
Сёння для гімназістаў быў праведзены урок міларэрнасці ксяндзамі-місіянерамі Андреем і Валерыем, якія па запрашэнні настаяцеля касцёла Божага Цела в.Крамяніцы -- ксяндза Аляксандра наведалі нашу навучальную ўстанову.
У прывітальным звароце вучні гімназіі выказалі падзяку айцам за магчымасць сустрэцца з імі і пачуць разумнае слова ад святароў.