Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Новости

Учора вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у конкурсе на лепшы відэаліст Дзеду Марозу.
Вучні 2 класа "пісалі" ліст сумесна, а вучаніца 1 класа Каспярэц Кацярына даслала ліст, які дапамагла ёй скласці матуля Наталля Мікалаеўна, а тэхнічную падтрымку аказала сястра Марта і вучань 9 класа Максім Дзерачэнік.

12 декабря 2019 в 13:36 | Наруш О. Н. | нет комментариев

Згодна загада аддзела адукацыі ў перыяд зімніх канікул з 3 па 11 студзеня 2020 года на базе школы змогуць прайсці аздараўленне на працягу шасці каляндарных дён (3,4,8,9,10,11) 30 вучняў.
Бацькоўская даплата складзе:
6-10 гадоў -- 10,42 рублі;
11-13 гадоў-- 13,18 рублёў;
14-17 гадоў -- 15,22 рублі.
Па пытаннях запісу ў лагер і ўнясенні бацькоўскай даплаты звяртацца да класных кіраўнікоў.

12 декабря 2019 в 11:01 | Наруш О. Н. | нет комментариев

21 снежня ў 13.00 запрашаем бацькоў на агульнашкольны сход.
Месца правядзення: актавая зала.

11 декабря 2019 в 13:48 | Наруш О. Н. | нет комментариев

Напярэдадні зімовых святаў не лішнім будзе напомніць нашым вучням і іх бацькам аб тым, што згодна патрабаванняў заканадаўства выхад на лёд у час лёдасастава пры яго тоўшчы менш за 7 сантыментаў, а таксама ў перыяд інтэнсіўнага таяння і разбурэння лёду, ЗАБАРОНЕНЫ.

11 декабря 2019 в 13:39 | Наруш О. Н. | нет комментариев

С понедельника стартовала открытая районная предметная неделя русского языка и литературы. Учащимся и педагогам предлагается принять участие:
10-13 декабря в дистанционном конкурсе "Надоело молчать? Говори правильно!" (на базе группы ВКонтакте. Подробный алгоритм участия по ссылке: https://vk.com/id267709250.
12 декабря -- игра-конкурс "Журавлик 2019"
практикум для педагогов русского языка и литературы по решению олимпиадных заданий (на базе гимназии №1 г.п.Зельва в 10.00)
14 декабря - игра "Умницы и Умники. Я знаю классику" (7-8 классы)
"ЦТ Интенсив" (10-11 класс) состоится на базе гимназии №1 каб.№405 в 10.00
Школа олимпиадника: практикум для учащихся 9-11 классов на базе гимназии №1 в 11.00.
Приглашаем всех желающих принять участие в неделе.

10 декабря 2019 в 14:17 | Наруш О. Н. | нет комментариев

Учора вучні школы Кашчыц Мілана, Саўко Вераніка і Баброўская Наталля прынялі ўдзел у традыцыйнай навагодняй сустрэчы старшыні райвыканкама з адоранымі вучнямі раёна.
Як правіла, на такую сустрэчу запрашаюцца вучні, якія маюць дасягненні ў вучобе, даследніцкай дзейнасці, алімпіядным руху, спорце на ўзроўні вобласці, рэспублікі.
Аб дасягненнях нашых прадстаўнікоў можна было чытаць у ленце навін школы і класа.

10 декабря 2019 в 08:34 | Наруш О. Н. | нет комментариев

Сёння стартавала дабрачынная акцыя "Нашы дзеці".
На лінейцы вучням школы быў прадэманстраваны відэаролік, які падрыхтавалі работнікі Цэнтра дзяцей і моладзі г.п.Зэльва.
На працягу дня была арганізавана дзейнасць фотасесій у навагодніх фотазонах "Казка у дом прыходзіць".
У кабінеце абслуговай працы працавала выстава работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Навагоднія фантазіі"

9 декабря 2019 в 15:30 | Наруш О. Н. | нет комментариев

У суботу, у другой палове дня, дэлегацыя работнікаў і вучняў школы прыняла ўдзел у раённым святочным мерапрыемстве "Ёлка ў Елцы".
Педагогі і вучні добра да яго падрыхтаваліся: прынялі ўдзел у многіх конкурсах.
Паліна Карнацэвіч прадстаўляла навагодні касцюм ёлачкі.
Алена Кеўлюк, Святлана Кузьміч і Людміла Кузьміч прынялі ўдзел у конкурсе "Салодкая ёлка".
Па ініцыятыве прафкама школы педагогі далучыліся яшчэ да аднаго конкурса: гандлявалі салодкай хатняй выпечкай і частавалі ў халодны снежаньскі дзень гарачай гарбатай гасцей раённага мерапрыемства.

9 декабря 2019 в 12:51 | Наруш О. Н. | нет комментариев

Традыцыйна калектыў школы прымае ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый "Цвети, мой край!". І заўсёды займае прызавыя месцы. Гэты год--не выключэнне.
У намінацыі "Комплекснае добраўпарадкаванне і азеляненне прылягаючай тэрыторыі і тэрыторыі задняга плану ўстановы адукацыі" праект пад кіраўніцтвам настаўніцы біялогіі Лабовіч Л.У. заняў 2-е месца.
Віншуем з перамогай!

6 декабря 2019 в 16:18 | Наруш О. Н. | нет комментариев

Волонтёрский отряд "Альтаир" посетил сегодня одиноко проживающих людей аг. Князево и оказал помощь в наведении порядка на придомовых участках.

Благотворительная новогодняя акция стартовала в Беларуси.

5 декабря 2019 в 14:23 | Равко А. С. | нет комментариев

Як стала вядома (падстава: загад аддзела адукацыі), паспяховым быў удзел у дыстанцыйнай анлайн-алімпіядзе па беларускай мове "Лістападаўскія жарынкі" вучаніцы 7 класа Каспярэц Веранікі. Яна заняла 3-е месца.
Віншуем з перамогай!

5 декабря 2019 в 12:34 | Наруш О. Н. | нет комментариев

Вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел у другім этапе рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па вучэбных прадметах, якая праходзіла ў мінулыя і пазамінулыя выхадныя.
У ходзе напружанай барацьбы Паранюк Карына і Скуба Герман занялі 3-ія месцы па біялогіі і беларускай мове і літаратуры, адпаведна.
Віншуем з перамогай вучняў і настаўнікаў, якія рыхтавалі школьнікаў!

3 декабря 2019 в 13:56 | Наруш О. Н. | нет комментариев

С 15 октября по 4 декабря 2019 года волонтёрский отряд "Альтаир" участвовал в благотворительной акции "Тепло наших сердец - вашим пожилым годам!" Члены волонтёрского отряда оказали посильную помощь в наведении порядка на придомовых участках, а также подарили связанные своими руками варежки, носки одиноко проживающим гражданам пожилого возраста.

Тема: «Независимая и процветающая Беларусь. Мы сделали это вместе»

28 ноября 2019 в 15:41 | Равко А. С. | нет комментариев

Сёння адбылася прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўніком Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Дз.М. ХАРЫТОНІКАМ, спецыялістам упраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама І.В.АНТАНОВІЧ з вучнямі 9-11 класаў.

19 ноября 2019 в 13:56 | Наруш О. Н. | нет комментариев

У суботу вучаніца 7 класа Карпей Марта ў раённым этапе навуковага біёлага-экалагічнага конкурсу заняла 2-е месца.
Віншуем з перамогай дзяўчынку і настаўніцу біялогіі Лабовіч Л.У.

18 ноября 2019 в 16:16 | Наруш О. Н. | нет комментариев