Новости
С 18 июля начинаются вступительные испытания, проводимые непосредственно в учреждениях образования (по творчеству, физической культуре, а также для абитуриентов, поступающих для получения высшего образования в сокращенный срок на основе среднего специального образования).
Па добрай традыцыі ў нашай школе на перыяд летніх канікул функцыянуе некалькі відаў аздараўленчых лагераў для дзяцей і падлеткаў. У чэрвені працаваў лагер працы і адпачынку, у ліпені--вытворчая брыгада. Дзеці былі заняты ў турысцкім перасоўным лагеры. У жніўні іх збярэ аздараўленчы лагер.
Штодня арганізавана дзяжурства педагогаў як у школе, так і на школьным стадыёне да 22.00, каб кожнае дзіця, якое вырашыць правесці час не дома, было занята і знаходзілася пад кантролем дарослых.
Аднак, каб заняць дзяцей па месцы жыхарства, на працягу ўжо трох гадоў у в.Конна арганізуецца занятасць дзяцей у вячэрні час. Як правіла, гэта гульня ў валейбол. На гук мяча збіраюцца не толькі вучні Князеўскай школы, але прыходзяць і тыя, хто прыехаў у вёску на адпачынак.
На працягу некалькіх дзён у школе працуе вытворчая брыгада. Мясцовым жыхарам, думаецца, прыйшоўся даспадобы сонечны колер агароджы, якая, дзякуючы працавітым дзіцячым рукам, змяніла сваё аблічча. Мяняецца і фасад будынка.
Яшчэ раней дзеці навялі парадак на дарожках стадыёна, вакол школы, праполцы кветнікаў і агарода.
У такі ж сонечны дзень 12 ліпеня 1944 года была вызвалена Зэльва і частка навакольных вёсак ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Па ўспамінах старажылаў на Зэльвеншчыне вяліся жорсцкія баі, таму радасць вызвалення была вялікай.
За святам, здабытым жыццямі мноства людзей, паважаная зэльвенцы!
Сёння апошні дзень знаходжання дзяцей у лагеры працы і адпачынку. Па традыцыі мы завяршым яго працоўнай вахтай на палетках філіяла "Князева".
Сёння выхаванцы лагера прынялі ўдзел у велапрабегу, які прайшоў па Зэльвею. Адметнасцю мерапрыемства стала тое, што ўсе яго ўдзельнікі былі апрануты ў адзенне з элементамі беларускага арнаменту.
Далучаць моладзь да культуры продкаў неабходна на працягу ўсяго іх жыцця. У Князеўскай школе гэта традыцыя вядзецца,пачынаючы з 1 класа. Таму выхаванцы лагера, а гэта 14-гадовыя і старэйшага ўзросту дзеці, з радасцю далучыліся да рэспубліканскай акцыі "Усе ў вышыванках".
А так як знайсці адзенне з беларускім арнаментам вельмі складана, яны адшукалі ў бацькоўскіх шафах ручнікі з арнаментам.
Напярадні знамянальнай у жыцці беларусаў даты па ўсёй краіне праходзяць мітынгі-рэквіемы з ускладаннем кветак да помнікаў, загінуўшым воінам.
Не сталі выключэннем і князеўскія школьнікі, якія ў суботу, 30 чэрвеня, усклалі кветкі да помніка ў в.Конна, дзе пахаваны трое конненцаў, загінуўшых у гады вайны.
Аб значэнні арнаменту ў жыцці беларусаў гаворка пачынаецца са сцен дашкольнай установы, доўжыцца ў школе. Таму невыпадкова, што выхаванцы лагера адгукнуліся на прапанову паўдзельнічаць у рэспубліканскай акцыі "Дзень вышыванкі".
Што з гэтага атрымалася, глядзіце самі.
Сёння, у 10.00 адбудзецца рэквіем-мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці.
У парку ля брацкай магілы збяруцца вяскоўцы, прадстаўнікі арганізацый,размешчаных на тэрыторыі Крамяніцкага сельскага Савета.
Ушанаваць памяць герояў прыйдуць работнікі і вучні школы.
Пасля працоўнай вахты выхаванцы лагера выйшлі на вуліцы аграгарадка, завіталі на працоўныя месцы аднасяльчан, каб уручыць віншавальную паштоўку напярэдадні Дня Незалежнасці.
Сёння выхаванцы лагера прынялі ўдзел у вырабе паштовак, якія будуць уручаны аднасяльчанам напярэдадні Дня Незалежнасці.
Пасля ўчарашняга дожджыку выхаванцы лагера прыступілі да работы на палетку філіяла. Яны былі заняты на праполцы буракоў.
Сёння праходзіць раённая акцыя па вымярэнню ціску.
Педыятр Князеўскай амбулаторыі С.П.Каласоўская заўсёды стараецца не абмінуць педагагічны калектыў і прыйсці памераць ціск.
Сённяшні дзень--не выключэнне. У курсе свайго ціску ўсе работнікі школы.
Выхаванцы лагера аформілі вокны школы да святкавання Дня Незалежнасці.
Сённяшні дзень выдаўся насычаным на падзеі. Улічваючы, што з раніцы церушыў невялікі дождж, таму аб рабоце ў філіяле не ішла гутарка, выхаванцы разам з выхавацелем прадоўжылі творчую майстэрню.
З самай раніцы займаліся падрыхтоўкай матэрыяла да святочнага афармлення аднаго з цэнтральных вокнаў школы юбілейнай даце. Дзяўчынкі шукалі ў сеціве фотаздымкі са знакавымі для Зэльвы і з зэльвенцаў мясцінамі, раздрукоўвалі на прынтары, выразалі літары. У выніку--акно аформлена.
Яшчэ ў маі мы атрымалі спіс грамадзян, якія неабходна дапамога з боку іншых людзей. Члены валанцёрскага атрада Князеўскай школы Марко Карына і Валюк Вікторыя неабыякавыя людзі, таму ў панядзелак пасля лагера накіраваліся да адзінока пражываючай жыхаркі в.Падбалоцце Грышкевіч Тафіліі Аляксандраўны, каб прыбрацца на падворку і ў доме.
У школьнай бібліятэцы да святкавання Дня Незалежнасці аформлены стэнд-выстава "Слаўся краіны светлае імя".
Нягледзячы на тое, што надвор'е не спрыяла выхаванцам праявіць сябе ў поўнай сіле на праполцы буракоў у філіяле ( з раніцы імгліў невялікі дождж), дзеці выканалі даведзеную на дзень норму.
Вярнуўшыся назад у школу, адпачыўшы і паабедаўшы, пад кіраўніцтвам выхавацеля Кашчыц Л.Р. яны прынялі ўдзел у творчай майстэрні: займаліся вырабам упрыгожванняў да святкавання Дня Незалежнасці ў школе.
Што з іх задумы атрымалася, аб гэтым убачым трошкі пазней.
Беларускі фонд міру сумесна з Міністэрствам адукацыі праводзіць акцыю "У страі заўжды, у памяці навекі".
Кожнаму школьніку прадастаўляецца магчымасць змясціць на школьным стэндзе фотаздымак з кароткай біяграфічнай даведкай аб баявым шляху, гераічных подзвігах і ўзнагародах прадзядудяў і прабабуляў.
Калі ў вашым сямейным архіве ёсць фотаздымкі вашых продкаў і вы маеце магчымасць аб іх расказаць вашым сябрам, дасылайце ці прыносьце матэрыялы ў метадычны кабінет школы для далейшага іх размяшчэння на сайце і стэндзе.