Канікулы - з карысцю
Хутка, незаўважна хутка праляцеў першы вясенні месяц. А разам з ім і школьныя канікулы. Для вучняў 1-5 класаў на базе гімназіі працаваў аздараўленчы лагер “Вясенняя казка”. Змена абстаноўкі, зносіны з сябрамі, займальныя конкурсы, інтэлектуальныя віктарыны, хвалюючыя спаборніцтвы, цікавае падарожжа ў сельскую бібліятэку в. Самаравічы, а таксама збалансаванае харчаванне – усё тое, што было так неабхона дзецям для карыснага і здаровага адпачынку. Гэта была таксама своеасаблівая маленькая рэпетыцыя перад вялікімі летнімі канікуламі, таму што многія, напэўна, ужо сёння задумваюцца над тым, як правядуць лета. І хаця вясеннія канікулы працягваліся ўсяго адзін тыдзень, многа прыемных и радасных успамінаў яны пакінулі.
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by