Сусветны дзень здароўя
У рамках Сусветнага дня здароўя з мэтай фарміравання здаровага ладу жыцця навучэнцаў, замацавання ведаў аб карысці ранішняй гімнастыкі і правільнага харчавання, атрымання задавальнення ад дапамогі другому 7 красавіка ў спартыўнай зале гімназіі адбылося свята “Знатакі здароўя”. Пастараліся ўсе: і каманды, і балельшчыкі – актыўна ўдзельчалі ў спартландыі, правільна адказвалі на пастаўленыя пытанні. Навучэнцы прадэманстравалі свае веды, моц, спрыт, гібкасць і вынослівасць у конкурсах: “Пытанні на тэму “здароўя”, “Прымаўкі аб здароўі”,”Правільнае харчаванне”, “Комплекс ранішняй гімнастыкі”, “Эстафета з мячом”, “Перацягванне каната”.
Вынікі падведзены. Пераможцы ўзнагароджаны.
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by