Новости
У чацвер, у другой палавіне дня, на тэрыторыі школы, яе калідорах і кабінетах тварылася для некампетэнтнага чалавека нешта несуразнае. Больш-менш яно стала зразумелым, калі сцямнела і ў школу прыехала шаноўнае журы з ліку работнікаў аддзела адукацыі, каб ацаніць ступень падрыхтаванасці нашай школы да святкавання Новага года і навагодніх свят.
Па добрай традыцыі творчую абарону-прэзентацыю ў гэтым годзе падрыхтавалі не толькі работнікі і вучні школы, але і бацькі школьнікаў.
Што ў нас атрымалася вы можаце паглядзець і ацаніць у раздзеле "Фотаальбомы".
Дзякуй усім, хто праявіў ініцыятыўнасць, адказнасць, крэатыўнасць у час падрыхтоўкі і праведзенні мерапрыемства.
З 05.12 па 09.12 у нашай установе прайшлі мерапрыемствы (літаратурныя чытанні, гасцёўні, віктарыны, урок-падарожжа), прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.
З 9 снежня стартуе рэспубліканская дабрачынная акцыя "Нашы дзеці".
У школе прайшоў дабрачынны кірмаш, выручаныя грашовыя сродкі з якога будуць накіраваны на арганізацыю навагодніх свят школьнікаў.
Напярэдадні навагодніх свят у школу завіталі супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў на чале з намеснікам начальніка Сяргеем Міхайлавічам ЖАБРУНОМ.
З вучнямі сярэдняга і старэйшага звяна яны правялі карысную размову па пытаннях паступлення ў навучальныя ўстановы МУС, а таксама расказалі аб АДКАЗНАСЦІ за парушэнне правілаў паводзін у месцах грамадскага карыстання, прымяненні для забаў хлапушак і іншых небяспечных навагодніх прыстасаванняў.
Думаецца, што такая прафілактычная сустрэча будзе насіць характар карыснай,так як нялішнім было яшчэ раз нагадаваць выхаванцам аб правілах паводзін у навагоднія святочныя дні і дні канікул.
Першага снежня для старшакласнікаў быў арганізаваны адзіны інфармацыйны дзень па праблеме ВІЧ/СНІД "СНІД - чума 21 стагоддзя" з наступным відэапраглядам. З навучэнцамі праведзена шчырая размова "Сіндром набытага імунадэфіцыту" ўрачом-педыятрам Князеўскай амбулаторыі Соф'яй Пятроўнай Каласоўскай.
10 декабря 2016 года в 11.30 факультет экономики и управления ГрГУ им. Я. Купалы проводит День открытых дверей
Педагоги школы приняли участие во ІІ Международном конкурсе педагогического мастерства "Новая волна".
Учитель начальных классов Ирина Станиславовна Адамчик предоставила работу в номинации "Конспект урока по русскому языку во 2 классе", а воспитатель группы продлённого дня Светлана Иосифовна Кузьмич -- в номинации "Поздравления к осенним праздникам" (ко Дню матери).
У школе аб'яўлена акцыя па тэматычнаму ўпрыгожванню памяшкання школы, у якой прымаюць удзел работнікі школы, вучні і іх бацькі.
Сярод вучняў аб'яўляецца конкурс на лепшае ўпрыгожванне прадметнага кабінета.
Сёння на базе СШ №3 г.п.Зэльва пройдзе раённая бацькоўская канферэнцыя па пытаннях прафілактыкі шкодных звычак.
Урок гісторыі ў 7 класепа тэме “Грамадства і гаспадарка Маскоўскай Русі” правёў настаўнік гісторыіі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі А.У.Кузьмін
Традыцыйны дабрачынны восеньскі кірмаш прайшоў у пятніцу ў канцы рабочага дня для школьнікаў і іх бацькоў.
Вучні ўсіх класаў прапанавалі пакупнікам шмат разнастайных печаных страў, прыгатаваных сумесна з бацькамі, вырашчаны ўраджай садавіны з уласных вясковых садоў.
Вялікім попытам карысталіся на кірмашы кніжкі, дыскі, цацкі.
Выручаныя грошы будуць накіраваны на ўдзел вучняў у традыцыйнай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" і для правядзення школьных навагодніх ранішнікаў.
Дзякуй усім бацькам і вучням, работнікам школы за падтрыманую ініцыятыву па правядзенні кірмаша.
Майстар-клас па геаграфіі правёў настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Саўко Раман Францавіч па тэме "Азёры. Вадасховішчы".
З 23 лістапада вучні школы адкрылі плавальны сезон. Згодна загадаў аддзела адукацыі, спорту і турызму , школы для вучняў 4-11 класаў арганізавана навучанне плаванню ў басейне г.Ваўкавыск, для вучняў 1-3 класаў-- у басейне аграгарадка Бародзічы.
23 лістапада настаўніца беларускай мовы і літаратуры правяла майстар-клас для настаўнікаў-прадметнікаў па тэме "Аднасастаўныя сказы.Безасабовы сказ" з выкарыстаннем матэрыялу, атрыманага ў ходзе рэалізацыі інавацыйнага праекта (літаратурная дзейнасць паэтаў-землякоў).
Сёння з вучнямі 9-11 класаў сустрэўся намеснік начальніка Зэльвенскага РАНС Сяргей Іванавіч Грабун па пытаннях далейшага прафесійнага выбару.
Ён свядома акцэнтаваў увагу вучняў на перавагах атрымання адукацыі менавіта ў адзінай вышэйшай навучальнай установе краіны-- Універсітэце грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
У суботу праходзіў другі этап рэспубліканскай алімпіяды.
Вучаніца 9 класа Мазец Маргарыта заняла 3-е месца на алімпіядзе па фізіцы, Валодзя Ягораў стаў чацвёртым. Віншуем Маргарыту і настаўніцу фізікі Белец Вольгу Пятроўну з перамогай!
Вучаніца 9 класа Палубок Вераніка заняла 2-е месца на алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры. Віншуем Вераніку і яе настаўніцу Скуба Антаніну Аляксандраўну з перамогай, а Вераніку--з двайной: па рускай і беларускай мовах.
23 ноября 2016 года в 15.00 в Зельвенском районном отделе по чрезвычайным ситуациям, расположенном по адресу: г.п.Зельва, ул.Вокзальная, 17 в рамках профориентации состоится День открытых дверей.
Отдел приглашает учащихся 9-11 классов посетить данное мероприятие.
25 лістапада 2016 года запрашаем настаўнікаў, вучняў, бацькоў на традыцыйны восеньскі кірмаш. Выручаныя грашовыя сродкі пойдуць на набыццё падарункаў да навагодніх школьных свят і для ўдзелу вучняў школы ў дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці".
Члены ВВС