Агульнабацькоўскі сход
Актуальнай тэме захавання жыцця і здароўя непаўналетніх, прафілактыцы наркатычнай і таксічнай залежнасці быў прысвечаны пазапланавы агульнабацькоўскі сход.
Перад прысутнымі з тлумачэннем неабходнасці аператыўнай сустрэчы выступіла дырэктар гімназіі Семяняка В.А.
Урач-педыятр Князеўскай амбулаторыі Каласоўская С.П. расказала прысутным аб прафілактыцы наркатычнай і таксічнай залежнасці, першых прыкметах выяўлення залежнасці, якія павінны ведаць бацькі і пры неабходнасці звяртаць увагу на паводзіны дзяцей. Акрамя гэтага Соф'я Пятроўна звярнула ўвагу прысутных на прафілактыку сезонных прастудных захворванняў.
У форме адкрытага дыялога пабудавала сваё выступленне сацыяльны-педагог Кашчыц Н.А. Сканцэнтраваўшы ўвагу прысутных на прычынах, якія кіруюць дзецьмі пры вырашэнні ўласнага лёсу, паведаміла ім інфармацыю навукова-практычнага характару. Бацькі актыўна ўключыліся ў абмеркаванне прычын, якія вядуць да самагубства дзяцей.
У завяршэнні сустрэчы бацькам былі прадэманстраваны фільмы па прафілактыцы суіцыдаў "На краі" і пажараў.
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by