Новости
1. Фізічная культура.
2. Настаўнікаў-дэфектолагаў.
3. Сацыяльных педагогаў.
4. Выхавацеляў ГПД.
5. Руская мова і літаратура.
6. АБЖ і МП.
7. Пачатковыя класы.
8. Матэматыкі.
9. Класных кіраўнікоў.
10. Інфарматыкі
11. Эстэтычны цыкл.
12. ІБЦ
13. Намеснікаў па выхаваўчай рабоце
Министерство образования информирует о том, что в 2016/2017 учебном году к использованию в образовательном процессе учреждений общего среднего образования будут допускаться дневники учащихся, изданные в 2014 году Национальным институтом образования, в 2015 году – ОАО «Полиграфкомбинат», в 2016 году – любыми полиграфическими предприятиями при согласовании с Министерством образования.
Образцы обложек дневников, утвержденных и рекомендованных Министерством образования в 2016/2017 учебном году можно посмотреть на сайте Министерства образования Республики Беларусь пройдя по ссылке http://www.edu.gov.by/page-26281
Учора, 11 жніўня, група педагогаў з гімназіі і нашых калег з Ялуцавіцкага дз-сада-базавай школы пасля заканчэння працоўнага дня прынялі ўдзел у сумесным адпачынку на базе палатачнага гарадка, што на беразе Зэльвенскага вадасховішча.
У тым, што такое баўленне часу будзе карысным, ніхто з прысутных не сумняваўся. А абсталяваная для адпачынку тэрыторыя гарадка, зняла шэраг арганізацыйных пытанняў. У праграме вечара была не толькі сяброўская атмасфера і жарты. Традыцыйныя шашлыкі змяняліся не менш традыцыйнымі напевамі пад акампанемент настаўніка-гітарыста Рамана Саўко, пад якія было арганізавана танцавальнае суправаджэнне.
Падводзячы вынікі сустрэчы, усе прыйшлі да высновы, што такія сустрэчы неабходна праводзіць не толькі для адпачынку педагогаў, але і наладжвання прафесійных кантактаў у плане абмену вопытам.
Для непаўналетніх, якія ў час летніх канікул не заняты карыснай дзейнасцю, у нашай школе для іх арганізуюцца разнастайныя мерапрыемствы. Адно з іх- прайшло на мінулым тыдні: вучні наведалі мехдвор аг.Князева, дзе сустрэліся з механізатарамі, занятымі на ўборачнай кампаніі. Дзецям цікава было паглядзець, чым заняты іх бацькі ў той час, калі яны самы адпачываюць.
1. Беларуская мова
2. Гісторыя і грамадазнаўства
3. Замежныя мовы
4. Працоўнае навучанне і чарчэнне
5. Хімія і біялогія.
6. Фізіка.
7. Матэматыка.
В Беларуси проходит ежегодная акция "Соберём детей в школу".
Акция направлена на поддержку многодетных, малообеспеченных семей, семей, находящихся в социально опасном положении, детей-сирот, детей, оставшихся без попечения родителей, детей-инвалидов. Цель акции – помочь семьям и детям в подготовке к началу учебного года.
Дирекция школы приглашает всех неравнодушных принять участие в акции и оказать помощь названным категориям семей и детей в подготовке к началу 2016/2017 учебного года.
Контактные телефоны: 31-2-38, 31-31-4.
Сёння раённая камісія прыняла школу да новага навучальнага года аб чым сведчыць падпісаны акт гатоўнасці.
Членаў камісіі задаволіла добраўпарадкаваная тэрыторыя, адрамантаваныя кабінеты, гатоўнасць усіх памяшканняў.
Вялікі дзякуй усім тым, хто плённа працаваў на падрыхтоўцы школы.
Учащиеся гимназии навели порядок на Братской могиле советским воинам в Князевском парке.
Першы тыдзень жніўня, а на тэрыторыі гімназіі мнагалюдна. Гэта сабраліся дзеці і педагогі, каб навесці апошнія штрыхі глянцу перад пачаткам новага навучальнага года.
Загадчыкі кабінетаў летнія вакацыі правялі з карысцю: займаліся азеляненнем сваіх прадметных кабінетаў, таму цяпер цэнтральнае месца побач з карыснай інфармацыяй займаюць вазаніцы.
Вучні пад наглядам настаўнікаў наводзяць парадак на тэрыторыі гімназіі (праполваюць грады з агароднінай, чысцяць дарожкі), а таксама ля помніка загінуўшым воінам.
Праверку гатоўнасці гімназіі да навучальнага года члены прыёмнай камісіі правядуць 8 жніўня 2016 года.
Апошні развітальны школьны званок празвінеў ужо даўно. Настаўнікі і вучні рэдкія госці ў школьных калідорах.
Сёлетняя летняя кампанія, як дарэчы і папярэдняя, у Князеўскай гімназіі праходзіць пад знакам карыснага праводжання вольнага ад вучэбных заняткаў часу. Да паслуг дзяцей і школьная бібліятэка, і камп’ютарны клас, і розныя забаўляльныя праграмы, якія арганізуюцца педагогамі. Але найбольшым попытам сярод школьнікаў карыстаецца стадыён. Практычна на працягу ўсёй другой паловы дня дзеці пад наглядам педагогаў прымаюць удзел у арганізаваных спартыўных мерапрыемствах.
Лета – самая цудоўная пара года. Лета – час школьных канікулаў. Але ўсё роўна дзяцей цягне ў школу. Што ім прапанаваць? Бібліятэка дапамагае. Раз у тыдзень праходзяць цікавыя і ў той жа час пазнавальныя мерапрыемствы. Дваццаць шостага ліпеня прайшоў экалагічны час “Хто ў лесе жыве і што ў лесе расце?”, які быў арганізаваны ў некалькі тураў:
-конкурс загадак “Зялёнае ўбранне планеты”,
-угадайка-ка “Лясны гушчар”,
-рэбусы “Птушкі на старонцы” (пеўчыя жыхары леса),
-“Хто тут лішні?”
-давайце пасмяёмся,
-загадкі-абманкі (загадкі пра жывёл).
Пасля заканчэння мерапрыемства вызначылі пераможцаў і ўручылі салодкія прызы.
Как быстро прошла половина лета. Однозначно, вторая пройдет еще быстрее. Начнется новый учебный год и детей опять нужно будет «настраивать» на учебный лад.
Прием документов на бюджетные места в очной (дневной, вечерней) или заочной, в том числе дистанционной, формах в государственных вузах будет проводиться с 8 по 14 июля. По сравнению с 2015 годом они сокращены на 1 день (прием документов на бюджет завершался 15 июля).
Вучні, занятыя ў працоўным лагеры (вытворчай брыгадзе), у панядзелак, 11 ліпеня, змогуць атрымаць заработную плату з 9.00
В разгар лета в Беларуси отмечают Купалье – один из древнейших народных праздников, посвященных солнцу и расцвету земли.
1 ліпеня выхаванцы лагера працы і адпачынку завяршылі ўсе свае работы. За 18 дзён знаходжання ў лагеры было зроблена шмат: добраўпарадкавана тэрыторыя, аказана значная дапамога ў рамонце гімназіі.
Дзякуй усім дзецям за старанныя адносіны да сваіх абавязкаў. Спадзяёмся, што ў наступнае лета мы працягнем сваю дзейнасць тым жа саставам, што і сёлета.
Вучні гімназіі вядуць актыўную дзейнасць у розных накірунках. Сярод іх: добраўпарадкаванне тэрыторыі, рамонт класных памяшканняў. Знайшоўся час і для таго, каб дапамагчы працаўнікам мясцовай гаспадаркі. Дзеці заняты на праполцы цукровых буракоў.
Сярод запланаваных выхаваўчых мерапрыемстваў, якія праходзяць у лагеры працы і адпачынку, будзе адно і незапланаванае, якое, думаецца, спадабаецца дзецям. У пятніцу пасля снядання выхаванцы на школьным аўтобусе накіруюцца ў г.Вялікая Бераставіца, каб наведаць нядаўна адкрыты, але ўжо набыўшы папулярнасць, музей вавёркі.
75 лет назад 22 июня 1941 года началась Великая Отечественная война