Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Новости

В период с 3 по 17 марта в учреждении пройдут мероприятия в рамках Недели инклюзии "Планета друзей"

3 марта 2018 в 21:46 | Равко А. С. | нет комментариев

«Спасательные» задачи решим на раз-два-три!

3 марта 2018 в 21:11 | Равко А. С. | нет комментариев

У 2017 годзе 24 вучні нашай школы прымалі ўдзел у гульні-конкурсе па нямецкай і англійскай мовах. Усе ўдзельнікі атрымалі кнігі на замежнай мове і сувеніры. Мазец Маргарыта і Бусловіч Дзіяна занялі першае месца сярод вучняў нашага раёна і атрымалі прызы 3 ступені.

1 марта 2018 в 11:45 | Жоглик О. В. | нет комментариев

Адным з накірункаў работы раённага рэсурснага цэнтра па ўкараненні мадэлі ўстойлівага развіцця ўстановы ў сістэму работы педагагічнага калектыву для павышэння якасці навучання і выхавання вучняў з’яўляецца праектная дзейнасць. Вынікам удзелу педагагічнага і вучнёўскага калектываў у праекце “Турытычная дэстынацыя “Зэльвенскі дыяруш: умацаванне партнёртства, развіццё крэатыўных ініцыятыў і адраджэнне спадчыны”, які фінансуецца Пасольствам ЗША у Беларусі, стаў распрацаваны прадукт “Крамяніцкі вузельчык”.
У брашуру ўвайшлі ўнікальныя стравы беларускай кухні пачатку-сярэдзіны ХХ стагоддзя, якія былі ва ўжытку ў жыхароў Крамяніцкага і Зэльвенскага паветаў.
У ходзе пошукавых экспедыцый вучні сустракаліся з мясцовымі жыхарамі, вывучалі гісторыю малой радзімы. Вынік работы дэманстраваўся на Ганненскім кірмашы, навукова-практычных канферэнцыях, краязнаўчай канферэнцыі, асвятляўся ў сродках масавай інфармацыі.
Заключным акордам стаў удзел 28 лютага 2018 года кіраўніка школьнага праекта ў пасяджэнні круглага стала ў г.Мінск па тэме “Крэатыўная эканоміка, турызм і рэгіянальнае развіццё: лепшыя практыкі”. Увазе ўдзельнікаў быў прадастаўлены вопыт Князеўскай школы па тэме “Ініцыятывы Князеўскай школы: ад ідэі да рэалізацыі”.

1 марта 2018 в 09:46 | Наруш О. Н. | нет комментариев

Прафілактычная акцыя пад такой назвай праходзіць ва ўстанове з 1 па 7 сакавіка 2018 года.
Акцыя накіравана на папярэджанне распаўсюджання наркотыкаў. У яе рамках у класных калектывах будуць арганізаваны выхаваўчыя мерапрыемтсвы, выступленні агітбрыгады , можна атрымаць індывідуальную кансультацыю педагога сацыяльнага Кашчыц Н.А. па пытаннях прафілактыкі наркаманіі.

1 марта 2018 в 09:37 | Жоглик О. В. | нет комментариев

Традыцыйныя мерапрыемствы, якія накіраваны на ўмацаванне сяброўства з іншымі навучальнымі ўстановамі раёна, прайшлі 23 лютага на базе школы. У гэты раз да нас прыехалі ў госці вучні пачатковых класаў з Ялуцавіцкага дзіцячага сада-пачатковай школы.
У рамках мерапрыемстваў раённага рэсурснага цэнтра ўвазе дзяцей была праведзена экскурсія па школьным музеі.
З мэтай папулярызацыі здаровага ладу жыцця з дзяцінства вучні 1-4 класаў Князеўскай СШ і госці прынялі ўдзел у спартыўным мерапрыемстве "Супермэн-2018".

26 февраля 2018 в 13:55 | Наруш О. Н. | нет комментариев

24 лютага 2018 года прайшоў раённы дзень прафінфармавання для вучняў 9 і 11 класаў і іх бацькоў на базе абласнога рэсурснага цэнтра па прафарыентацыі ў СШ №3 г.п.Зэльва. Актыўны ўдзел у ім прынялі прадстаўнікі нашай школы, так як многія навучэнцы з нізкай матывацыяй, якія навучаюцца ў 9 класе, плануць працягнуць атрымліваць адукацыю ў прафесійна-тэхнічных навучальных установах вобласці.
Вучаніца класа Вераніка Саўко на мерапрыемстве выступіла ў якасці мадэлі, так як на яе валасах будучыя цырульнікі стварылі сапраўдны цуд прыгажосці.

26 февраля 2018 в 13:36 | Наруш О. Н. | нет комментариев

В шестой школьный день, 24 февраля, волонтёрский отряд нашеq школы посетил одиноко проживающих людей в аг. Князево: Зданович Валентину Иосифовну, Радецкого Александра Павловича.
Побеседовали с пожилыми людьми, оказали необходимую помощь: расчистили, подмели дорожки и принесли воды. Пенсионеры были благодарны.

24 февраля 2018 в 21:40 | Равко А. С. | нет комментариев

Працягваецца тыдзень прафарыентацыі сярод школьнікаў. Хтосьці рыхтуе відэачасопісы, хтосьці піша сачыненні. А сёння ў школе на працягу практычна 1,5 гадзіны быў сапраўдны бум цікавасці да прэзентацыі прафесій, з якімі прыехалі да нас у госці супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і дэпартамента аховы правапарадку.
С.І.Грабун расказаў усё пра прафесію выратавальніка, а начальнік дэпартамента Кулеш -пра службу ў дэпартаменце аховы. Вучні з радасцю прымерылі на сябе спецадзенне супрацоўнікаў дэпартамента, патрымалі ў руках зброю, якая выкарыстоўваецца ў час нясення службы. Прадэманстравалі відэафільмы, з якіх вучні даведаліся пра магчымасці атрымання прафесіі выратавальніка і міліцыянера.
Аднак самы ўзрушаны момант настаў тады, калі на пляцоўцы перад школай вучням паказалі, як працуе службовы сабака.

21 февраля 2018 в 16:25 | Наруш О. Н. | нет комментариев

Пачынаючы з панядзелка і да суботы ў школе праходзіць тыдзень прафарыентацыі.
У панядзелак, 19 лютага, выхаванцы групы падоўжанага дня прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў на прафарыентацыйную тэматыку. Лепшыя работы знайшлі сваё месца на стэндзе "Свет прафесій".
Бібліятэкар аформіла ў бібліятэцы тэматычную выставу "Поафесій шмат, знайдзі сваю".
Класны кіраўнік 5 класа правяла класную гадзіну "Кірмаш бацькоўскіх прафесій"

20 февраля 2018 в 11:43 | Наруш О. Н. | нет комментариев

В нашей школе с 12 по 17 февраля проходит неделя долга и чести

15 февраля 2018 в 15:22 | Равко А. С. | нет комментариев

Першая субота лютага ўжо каторы год аддадзена ў распараджэнне выпускнікоў школ. Не стала выключэннем і субота 2018 года, калі ў сцены школы завіталі юбілейныя выпускнікі 1983, 1988, 1993, 1998,2003, 2008, 2013 і 2017 гадоў.
Вучні старэйшых класаў пад кіраўніцтвам настаўніцы музыкі Алены Мікалаеўны Шмыгінай, уласным жаданні падрыхтавалі святочны канцэрт, які не пакінуў абыякавым нікога, хто прысутнічаў у святочнай зале.
Вельмі прыйшліся па душы канцэртныя нумары ў выкананні Валодзі Ягорава, Маргарыты Мазец і Каці Саўко, спявачак Марыі-Малгажаты Лудзіч, Вікі Валюк, інсцэніроўкі Веранікі Саўко і Назара Палубка.
Парадавалі танцавальным нумарам дзяўчынкі 9 класа.
Шмат прыемных слоў адрасавалі гасцям школы вядучыя свята-- Дзіяна Бусловіч і Марцін Лудзіч.

3 февраля 2018 в 19:29 | Наруш О. Н. | нет комментариев

Працягваюцца чарговыя сустрэчы з былымі выпускнікамі школы, якія прыйшлі да цяперашніх вучняў выпускных класаў, каб агітаваць за тую навучальную ўстанову, у якой навучаюцца.
Студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы Рудая Таццяна, студэнтка педагагічнага факультэта, у час сустрэчы прэзентавала і расказала школьнікам аб тых магчымасцях, якія прадастаўляе вышэйшая навучальная ўстанова кожнаму, хто абярэ яе далейшым месцам атрымання адукацыі.
Вучням былі цікавымі і карыснымі буклеты, якія раздала Таццяна, так як утрымлівалі дастаткова падрабязную інфармацыю аб кожным факультэце.

1 февраля 2018 в 12:21 | Наруш О. Н. | нет комментариев

У суботу дырэктар школы В.А.СЕМЯНЯКА з рук старшыні праўлення БГА "Адпачынак у вёсцы" Валерыі КЛІЦУНОВАЙ атрымала шыльду "Крэатыўная прастора". Нагадваем, у школе ладзіўся рад мерапрыемстваў у рамках рэалізацыі праета "Турыстычная дэстынацыя "Зэльвенскі дыяруш": умацаванне партнёрства, развіццё крэатыўных ініцыятыў і адраджэнне спадчыны".

29 января 2018 в 11:00 | Наруш О. Н. | нет комментариев

У суботу 27 студзеня ў рамках праекта "Турыстычная дэстынацыя "Зэльвенскі дыяруш": умацаванне партнёрства, развіццё крэатыўных ініцыятыў і адраджэнне спадчыны", які фінансуецца Пасольствам ЗША ў Беларусі, плана работы раённага рэсурснага цэнтра па ўкараненню мадэлі ўстойлівага развіцця ўстановы ў сістэму работы педагагічнага калектыву для павышэння якасці навучання і выхавання, з мэтай укаранення мерапрыемстваў, забяспечваючых рэалізацыю інавацыйнага праекта "Укараненне мадэлі вуснагістарычных даследаванняў роднага краю як сродку фарміравання сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый вучняў" на базе школы адбудзецца прэзентацыя даследаванняў, атрыманых у ходзе экспедыцыі "Па душы нам жыць у вёсцы!".

26 января 2018 в 09:52 | Наруш О. Н. | нет комментариев

Учащиеся нашей школы посетили Технологический колледж в г. Гродно

20 января 2018 в 14:24 | Жоглик О. В. | нет комментариев

Шосты школьны дзень у суботу 20 студзеня прайшоў пад дэвізам "З карысцю для здароўя", таму што якія б мерапрымствы не ладзіліся ў гэты дзень у школе, яны былі карыснымі кожнаму школьніку, які рашыў дзень правесці школе з настаўнікамі і сябрамі.
Найбольшым задавальненнем і попытам карысталіся забавы, якія прапанавалі настаўнікі фізічнай культуры і здароўя: катанне на лыжах, каньках. Тыя ж хто вырашыў застацца ў сценах школы, з задавальненнем гулялі ў тэніс і валейбол.
Працягнуць атрымліваць асалоду ад выпаўшага снегу і спрыяльнага надвор'я школьнікі змаглі і далей, узяўшы на пракат на выхадныя дні лыжы ці канькі.

20 января 2018 в 12:32 | Наруш О. Н. | нет комментариев

У онлайн-алімпіядзе "Высшая проба", якая праводзілася Цэнтрам па рабоце з адоранымі дзецьмі 12 і 13 студзеня 2018 года, вучні 5-9 класаў праявілі эрудыцыю і занялі прызавыя месцы па вучэбных прадметах "АБЖ", "Фізічная культура і здароўе", "Нямецкая мова", "Беларуская мова", "Руская літаратура".
Віншуем удзельнікаў з перамогай!

19 января 2018 в 15:40 | Наруш О. Н. | нет комментариев