Экалагічны час “Хто ў лесе жыве і што ў лесе расце?”
Лета – самая цудоўная пара года. Лета – час школьных канікулаў. Але ўсё роўна дзяцей цягне ў школу. Што ім прапанаваць? Бібліятэка дапамагае. Раз у тыдзень праходзяць цікавыя і ў той жа час пазнавальныя мерапрыемствы. Дваццаць шостага ліпеня прайшоў экалагічны час “Хто ў лесе жыве і што ў лесе расце?”, які быў арганізаваны ў некалькі тураў:
-конкурс загадак “Зялёнае ўбранне планеты”,
-угадайка-ка “Лясны гушчар”,
-рэбусы “Птушкі на старонцы” (пеўчыя жыхары леса),
-“Хто тут лішні?”
-давайце пасмяёмся,
-загадкі-абманкі (загадкі пра жывёл).
Пасля заканчэння мерапрыемства вызначылі пераможцаў і ўручылі салодкія прызы.
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by