Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Новости

Сённяшні дзень асаблівы для кожнага жыхара Беларусі. 77 гадоў назад у такі прыгожы цёплы чэрвеньскі дзень фашысцкая Германія вераломна напала на Савецкі Саюз. Аднымі з першымі, хто прыняў бой, былі брэсцкія пагранічнікі. На працягу чатырох гадоў пад ботамі карнікаў стагнала беларуская зямля, яе жахі на сабе спазнаў і малы, і стары чалавек.
Таму асабліва важна, каб маладое пакаленне беларусаў, якое аб тых далёкіх гадах ведае толькі па стужках кінафільмаў, расказах старэйшых членаў сям'і і настаўнікаў у школе, у гэты трагічны для нас дзень ушанавала памяць мільёнаў, якія не вярнуліся з ваенных дарог, баёў, шпіталёў... дамоў.
Напярэдадні даты ў нашай школе дзяржаўны сцяг прыспусцілі, як знак пакланення і памяці аб трагедыі.
А сёння выхаванцы лагера пасля працоўнай вахты на палетках філіяла накіраваліся да брацкай магілы ў парку Князева, каб ушанаваць памяць ГЕРОЯЎ, пакланіцца іх праху і добраўпарадкаваць месца іх апошняга прыстанішча.
Пасля ўчарашняй буры выхаванцы лагера ўбіралі паламаныя ветрам галіны дрэў з помніка і бліжэйшай тэрыторыі, вымяталі смецце.

Працягваецца тыдзень, прысвечаны роднай мове, а значыць і нашай малой радзіме, яе мясцовым жыхарм.
У першай палове дня дзеці былі заняты на праполцы буракоў у філіяле "Князева". А ў другой у госці да іх завіталі прадстаўнікі раённых структур і арганізацый: РАУС, БРСМ і РайЦГЭ.
Сумтрэча праходзіла пад дэвізам. "Скажам наркотыкам "НЕ!"
Планавалася сустрэча з ветэрангам працы мясцовай гаспадаркі, але яна перанесена на другі дзень.

21 июня 2018 в 15:24 | Наруш О. Н. | нет комментариев

Сёння выхаванцы лагера, згодна існуючай дамовы паміж гаспадаркай і школай, прыступілі да работы ў філіяле "Князева".
Пад кіраўніцтвам выхавацеля і пасля адпаведнага інструктажу з боку спецыялістаў гаспадаркі дзеці былі заняты на праполцы буракоў на ўчастку №1 в.Падбалоцце.
Стомленыя, але поўныя зараду працаваць і далей, дзеці вярнуліся ў лагер, дзе іх чакалі работнікі сталовай са смачным абедам.
У другой палове дня выхаванцы будуць заняты ў вечары-прэзентацыі "Сэрцам адданыя роднай зямлі", на якім гутарка пойдзе пра вяскоўцаў, якія свае маладыя і сталыя годы прысвяцілі працы на карысць роднай гаспадаркі.

20 июня 2018 в 14:13 | Наруш О. Н. | нет комментариев

Сённяшні дзень знаходжання ў лагеры працы і адпачынку праходзіць пад дэвізам "Традыцыі". У час правядзення работ выхаванцы даведваюцца аб традыцыйным земляробстве беларусаў і мясцовых жыхароў.
У першай палове дня дзеці былі задзейнічаны на праполцы школьнага агарода і паліве кветак.
У другой палове яны прымуць удзел у адкрытым мікрафоне "Ад прадзедаў нам засталася спадчына", наведаюць выставу ў бібліятэцы, прымеркаваную да юбілею Зэльвы.
Больш падрабязней у фотаальбоме.

19 июня 2018 в 13:12 | Наруш О. Н. | нет комментариев

Пад такім дэвізам пройдзе бягучы тыдзень лагера працы і адпачынку. Першы дзень тыдня праходзіць пад дэвізам "Сакавітая мова". Выхавацель лагера Р.Ф.Саўко прапанаваў дзецям згуляць у сваю гульню "Роднай старонкі моўныя гронкі" , што ладзіцца ў рамках Года малой радзімы.
У першай палове дня з прафілактычным візітам наведаў падлеткаў супрацоўнік інспекцыі па справах непаўналетніх Дз.Амяльянчык.
Справаздача ў фотаальбоме.

18 июня 2018 в 15:14 | Наруш О. Н. | нет комментариев

Сёння, згодна плана работы ў лагеры, выхаванцы будуць заняты на добраўпарадкаванні тэрыторыі ля брацкай магілы ў аг.Князева.
Улічваючы, што на базе школы дзейнічае валанцёрскі атрад, а многія з выхаванцаў лагера з'яўляюцца валанцёрамі, будзе аказана дапамога састарэлым адзінока пражываючым вяскоўцам.
У другой палове дня чакаем з візітам педыятра Князеўскай амбулаторыі С.П.Каласоўскую, якая раскажа аб шкодзе курэння.
Больш падрабязней у фотаальбоме.

15 июня 2018 в 09:07 | Наруш О. Н. | нет комментариев

Сёння выхаванцы лагера пасля працоўнай дзейнасці (ачыстка баскетбольнай і валейбольнай пляцовак ад зелля, добраўпарадкавання ямы для скачкоў, прышкольнай тэрыторыі) ў другой палове дня накіруюцца да вясковых жыхароў за самымі смачнымі рэцэптамі , якімі яны не супраць падзяліцца з дзецьмі.
Што з гэтага атрымаецца, чытайце пазней.
Нашы выхаванцы толькі што вярнуліся з пошуку самабытнага рэцэпта. Вашай увазе прапануем адзін з іх ад Упраўляючага справамі Крамяніцкага сельскага Савета Валянціны Дзерачэнік.
Пячонікі
Узяць бульбу, абабраць ад скуркі, парэзаць на кавалачкі (адна бульбіна прыкладна на чатыры кавалачкі). Натаркаваць на дробнай тарцы, дабавіць прыпраў на свой густ і запякаць у духоўцы да залацістага колеру. Падаваць пад сметанковым соусам.

14 июня 2018 в 13:36 | Наруш О. Н. | нет комментариев

Другі дзень знаходжання ў лагеры прайшоў згодна плана на дзень. Вучні ў час працоўнай дзейнасці былі заняты ачышчэннем дарожкі стадыёна ад зелля і смецця.
У другой палове дня выхаванцы разам з выхавацелем арганізавалі флэшмоб, прысвечаны Году малой радзімы.

13 июня 2018 в 15:27 | Наруш О. Н. | нет комментариев

Сёння пачаў сваю дзейнасць лагер працы і адпачынку для вучняў старэйшых класаў. На працягу чэрвеня і некалькіх дзён ліпеня выхаванцы будуць займацца касметычным рамонтам класных памяшканняў і праполкай агарода і кветнікаў.
Работнікі сталовай прыгатуюць для іх смачныя сняданні, абеды і падвячоркі.
Выхавацелі прапануюць цікавую выхаваўчую праграму.

11 июня 2018 в 11:30 | Наруш О. Н. | нет комментариев

Вось і прыйшоў час, калі школа развіталася са сваімі 28 выпускнікамі. Для іх гучалі прыгожыя і цёплыя словы, мілагучныя песні, уручаліся школьныя дакументы, ганаровыя граматы і пахвальныя лісты.

11 июня 2018 в 11:15 | Наруш О. Н. | нет комментариев

Ад'езд на раённае ўрачыстае мерапрыемства "Баль выпускнікоў" 9 чэрвеня 2018 года ад будынка школы ў 16.15

Спартыўна-патрыятычная гульня “Зарніца”, якая па традыцыі праходзіць у апошнія дні навучальнага года, сёлета была прымеркавана да Дня абароны дзяцей. Настрой ва ўсіх выдатна: наперадзе канікулы – значыць пара адпачыць і набрацца сіл. І лепш за ўсё гэта зрабіць на свежым паветры. Вучні школы пачалі свой адпачынак з пераадолення паласы перашкод, прымяралі на сабе працівагазы, спаборнічалі ў трапнасці, сіле, вынослівасці. Удзельнічалі ў конкурсе газет і акцыі "Находка года".
Спартыўнае мерапрыемства прайшло на “ўра” і пакінула толькі прыемныя ўражанні.

С целью предотвращения правонарушений и преступлений среди несовершеннолетних в летний период, вовлечения их в организованные формы досуговой деятельности, обеспечения социально значимого и безопасного каникулярного отдыха в нашей школе 24 мая 2018 года работники Зельвенской ЦРБ, ОСВОДа, сотрудники Зельвенского РОВД, РОЧС провели профилактическую беседу в рамках районной акции «Лето без проблем».

Кошт пуцёвак у лагер "Блакітная хваля"
6-10 гадоў -- бацькоўскі ўзнос 127 рублёў 78 капеек
11-13 гадоў -- бацькоўскі ўзнос 138 рублёў 76 капеек
14-17 гадоў -- бацькоўскі ўзнос 145 рублёў 96 капеек.

Палаткавы перасоўны лагер:
6-10 гадоў -- 3 рублі 56 капеек
11-13 гадоў -- 9 рублёў 50 капеек
14-17 гадоў -- 12 рублёў 20 капеек

Прышкольны аздараўленчы лагер:
6-10 гадоў-- 7 рублёў 30 капеек
11-13 гадоў -- 15 рублёў 58 капеек
14-17 гадоў -- 21 рублёў 70 капеек

Спартыўны прышкольны (180-цідзённы):
6-10 гадоў -- 32 рублі 6 капеек
11-13 гадоў -- 43 рублі 94 капейкі
14-17 гадоў -- 49 рублёў 34 капейкі

Лагер працы і адпачынку:
14-17 гадоў -- 16 рублёў 93 капейкі

9-ці дзённы спартыўны (палаткавы):
6-10 гадоў -- 5 рублёў 35 капеек
11-13 гадоў -- 11 рублёў 29 капеек
14-17 гадоў -- 11 рублёў 99 капеек.

Паміж Князеўскай сярэдняй школай і базавай гаспадаркай "Князева" ўсталяваліся добрыя сяброўскія і прафесійныя адносіны. Пацвярджэннем гэтаму з'яўляецца чарговае сумеснае прафарыентацыйнае мерапрыемства, якое стала магчымым дзякуючы фінансавай падтрымцы філіяла.
Вучні 9, 10 і 11 класаў у рамках плана сумесных дзеянняў па прафарыентацыі ажыццявілі паездку ў г.Ваўкавыск і г.Гродна, дзе наведалі Ваўкавыскі дзяржаўны аграрны каледж і Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. Увазе вучняў выкладчыкі навучальных устаноў прадэманстравалі магчымасці, якія прадастаўляюцца студэнтам у час навучання па выбранай спецыяльнасці.
Вынікам сустрэчы стаў выбар некаторымі вучнямі наведаных навучальных устаноў для далейшага навучання пасля заканчэння школы.
Шчыры дзякуй за экскурсію кіраўніцтву філіяла "Князева" і асабіста намесніку дырэктара па ідэалагічнай рабоце Вользе Раманаўне Чура.
Больш фотаздымкаў у фотаальбоме.

У аўторак, 15 мая, вучаніца 10 класа Кацярына Саўко прыняла ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай інтэрнэт-канферэнцыі (моладзевым форуме) "Праблемы фарміравання грамадзянскай ідэнтычнасці вучняў ва ўмовах сеткавых зносін".
Кацярына прэзентавала вопыт князеўскіх школьнікаў "Ад прадзедаў нам засталася спадчына" ў секцыі "Фарміраванне грамадзянскай ідэнтычнасці асобы ва ўмовах праектнай дзейнасці".
Па выніках удзелу вучаніца атрымала сертыфікат.

Традыцыйная Вахта Памяці прайшла ў школе. Вучні ўсіх класаў з вясновымі кветкамі прыйшлі да брацкай магілы, што знаходзіцца ў парку аг.Князева.
Ва ўрачыстай абстаноўцы члены БРСМ чыталі вершы аб неўміручым подзвігу савецкіх салдат.
Старшыня Крамяніцкага сельскага Савета А.І.Дзерачэнік звярнуўся да прадстаўнікоў маладога пакалення з наказам аб тым, што подзвіг прадзедаў павінен жыць у памяці кожнага чалавека, хто нарадзіўся і жыве пад мірным небам Беларусі.
Мінутай маўчання ўшанавалі памяць герояў сённяшнія школьнікі, пасля чаго ўсклалі кветкі да помніка.

Вучні школы наведалі Цэнтр бяспекі ў г.Ліда. Увазе дзяцей інспектары прапанавалі пражыць рэальныя абставіны, з якімі школьнікі сутыкаюцца, ідучы ў школу і дамоў, прайшлі школу бяспечных паводзін у лесе, дома, у час небяспечных здарэнняў на вадзе, пры пажары і інш. Адведзеныя для навучання 1,5 гадзіны праляцелі вельмі хутка. Дзеці яшчэ доўга не накіроўваліся ў аўтобус, каб ехаць дамоў, а бавілі час на гульнявой пляцоўцы.

У суботу, 28 красавіка, на базе сярэдняй школы №3 г.п.Зэльва прайшоў конкурс аратарскага майстэрства. Ад вучнёўскага калектыву Князеўскай сярэдняй школы прымала ўдзел вучаніца 10 класа Кацярына Саўко. Дзяўчынка змагла абгрунтаваць свой жыццёвы выбар кампетэнтнаму журы, за што была ўдастоена 2-ога месца.
Віншуем Кацярыну і настаўніцу рускай мовы Лідзію Міхайлаўну Равінскую з бліскучай перамогай!

30 апреля 2018 в 10:16 | Наруш О. Н. | нет комментариев

Вучні школы ўпершыню прынялі ўдзел у абласной краязнаўчай навукова-практычнай канферэнцыі вучняў "Край Гарадзенскі" . І адразу -- бліскучая перамога. Дыпломам І ступені ўзнагароджана Лудзіч Марыя-Малгажата, ІІ ступені-- Валюк Вікторыя, ІІІ ступені--Саўко Кацярына.
Віншуем з перамогай настаўнікаў, якія аказалі вучням дапамогу ў паджрыхтоўцы работ да канферэнцыі: Кавалевіч Марыю Баляславаўну, Саўко Рамана Францавіча і Скубу Антаніну Аляксандраўну.

24 апреля 2018 в 11:47 | Наруш О. Н. | нет комментариев