Новости
Несмотря на отсутствие снега, с зимним задором, с весельем 13 января в школе прошёл традиционный День здоровья "Зимние забавы".
З 8 студзеня 2018 года ў г.Гродна пройдзе трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. У алімпіядзе па фізіцы прыме ўдзел вучаніца 10 класа Мазец Маргарыта.
Пажадаем поспехаў вучаніцы і настаўніцы фізіцы Белец Вользе Пятроўне, якая на працягу ўсяго перыяду навучання дзяўчынкі ў школе займалася дадаткова вывучэннем фізікі і змагла падрыхтаваць Маргарыту да ўдзелу ў абласным этапе.
У пятніцу адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з вучнямі, якія дасягнулі пэўных вынікаў у вучэбнай дзейнасці, алімпіядным руху,творчых конкурсах і спартыўных мерапрыемствах. На яе былі запрошаны ў вучні нашай школы: Сакалоўская Аксана - двухразовы прызёр абласных спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы, Палубок Ксенія--прызёр абласнога этапа конкурса "Я познаю мир", Валюк Вікторыя --пераможца абласнрога конкурсу вучэбна-вопытных участкаў, Свістун Дзямід, Палубок Аляксандр, Сасноўскі Дзмітрый--прызёры абласных спартыўных спаборніцтваў. Узнагарода--матэрыяльнае стымуляванне--добрая падтрымка не толькі сямейнага бюджэту, але і магчымасць рэалізаваць задуманае на ўласна запрацаваныя грошы.
Традыцыйны навагодні сцэнарый у гэтым годзе быў аддадзены ў рукі прафесіяналаў, з якімі на працягу многіх гадоў супрацоўнічае школа, -- акцёрам тэатра-студыі "Алімп".
З раніцы ў зале ля школьнай ёлкі сабраліся дзеці 1-7 класаў і іх бацькі. Гучала музыка, казачныя персанажы вадзілі хараводы ля ёлкі.
Разам з Дзедам Марозам і Снягуркаю дзеці паўдзельнічалі ў тэатральным прадстаўленні, пасля праспявалі для навагодніх гасцей загаддзя падрыхтаваныя песні, прачыталі вершы, за што атрымалі цукеркі ад Дзеда Мароза і ад кіраўніцтва краіны.
Сёння на вечары, прысвечаным святкаванню Новага 2018 года, салодкія падарункі ад школы былі ўручаны пераможцам прадметных алімпіяд Саўко Кацярыне, Ягораву Уладзіміру, Мазец Маргарыце, Валюк Вікторыі. Упэўнены, што такі навагодні сюрпрюз стаў прыемным бонусам у час навагодніх святаў не толькі для дзяцей, але і іх бацькоў, якія прыклалі намаганні і аказалі псіхалагічную падтрымку дзецям у перыяд падрыхтоўкі і правядзення алімпіяд.
Подвоз по направлению Бородичи - с 09.30
Подвоз по направлению Ялуцевичи - с 10.00
В центре культуры и народного творчества на новогоднем балу собрались учащиеся, которые успешно учатся, дети-инвалиды, сироты и дети, оставшиеся без попечения родителей. Среди них и учащиеся нашей школы
Начало подвоза 15.05 по направлению Подболотье.
15.30 по направлению Конно, Грицковичи.
16.00 по направлению Подгрушаны, Раксти.
16.30 по направлению Коневцы, Кремяница.
Начались долгожданные для ребят зимние каникулы! И вновь в пришкольном оздоровительном лагере «Радуга» в ясный солнечный декабрьский денёк собрались друзья.
Як стала вядома з загада аддзела адукацыі, спорту і турызму на абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па фізіцы накіруецца вучаніца 10 класа школы Мазец Маргарыта, якая прадэманстравала добры вынік на раённым этапе.
Жадаем поспехаў вучаніцы і настаўніцы фізікі Белец В.П. на падрыхтоўчым этапе да абласной алімпіяды!
У суботу вучні школы наведалі рэзідэнцыю ляснога гаспадара, што пачала функцыянаваць на базе дзіцячага аздараўленчага лагера "Блакітная хваля".
Вучні з задавальненнем прынялі ўдзел у разнастайных спартыўных і не толькі конкурсах, а дамоў вярнуліся з набытымі салодкімі падарункамі.
8 і 9 снежня 2017 года вучні і работнікі школы прымалі ўдзел у мерапрыемствах, якія былі арганізаваны па лініі БГА "Адпачынак у вёсцы", Зэльвенскага райвыканкама і аддзела адукацыі, спорту і турызму Зэльвенскага райвыканкама.
У пятніцу намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Вольга Наруш прыняла ўдзел у трэнінгу, які прайшоў на базе фермерскай гаспадаркі "Верас". Разам з іншымі яна працавала над распрацоўкай гастранамічнага маршрута па Крамяніцкім сельскім Савеце.
У суботу вучні школы Каця Саўко, Марыя-Малгажата Лудзіч, Маргарыта Мазец, Віка Валюк, Валодзя Ягораў прэзентавалі перад гасцямі адкрытага конкурсу на самы самабытны рацэпт нацыянальнай стравы Зэльвенскага раёна пачатку ХХ стагоддзя не толькі выпушчаную брашуру "Крамяніцкі вузельчык", але і новыя стравы, сабраныя ў ходзе кулінарнай экспедыцыі.
Учащиеся и педагоги нашей школы принимают участие в республиканской акции "Наши дети".
7 и 8 декабря организована совместная деятельность педагогов и учащихся по изготовлению новогодних игрушек в рамках конкурса "Украсим елку вместе"
С целью проинформировать учащихся о вирусе иммунодефицита человека, путях передачи инфекции и мерах профилактики заболевания 30.11 прошёл единый час информирования.
24 лістапада прайшла ІІІ раённая навукова-практычная канферэнцыя "Асоба. Адукацыя. Грамадства", удзел у якой прымалі педагогі і нашай школы. Па выніках удзелу ў ёй нашы педагогі ўзнагароджаны дыпломамі.
Настаўнікі-дэфектолагі Кашчыц Л.Р. і Сабуць Г.Т. --Дыплом І ступені
Настаўніца нямецкай мовы Кавалевіч М.Б.-- Дыплом ІІІ ступені.
Настаўніца фізічнай культуры і спорту Суша Н.С. --Дыплом ІІІ ступені.
Віншуем з перамогай!
25 лістапада 2017 года праходзіла IV адкрытая ТЕD-канферэнцыя, у якой прымала ўдзел вучаніца 5 класа Каспярэц Вераніка разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Скуба Антанінай Аляксандраўнай.
На суд журы была прадстаўлена даследчая работа "Дзядулеў медаль" у намінацыі "Вы гэтага не ведалі?", якая і стала пераможцай. Вераніка вярнулася дамоў з узнагародай --Дыпломам ІІ ступені.
Трэба адзначыць, што даследаванне вялося ў рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта, над якім працуе калектыў ужо трэці год.
Віншуем пераможцаў!
18 і 19 лістапада праходзіў другі этап рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па вучэбных прадметах.
Вучні школы прымалі ўдзел у алімпіядах па беларускай мове і літаратуры, фізіцы, біялогіі. З перамогай дамоў вярнуліся Мазец Маргарыта --1-е месца і Ягораў Уладзімір 3-е месца па фізіцы, Валюк Вікторыя 2-е месца і Саўко Кацярына 3-е месца па беларускай мове і літаратуры.
Віншуем рабят і настаўнікаў, падрыхтаваўчых пераможцаў і прызёраў алімпіяд БЕЛЕЦ Вольгу Пятроўну і СКУБА Антаніну Аляксандраўну, з перамогай!
У выхадныя дні 11 і 12 лістапала 2017 года вучні школы прымалі ўдзел у другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. З Дыпломам ІІІ ступені дамоў вярнулася вучаніца 10 класа Валюк Вікторыя, якая стала пераможцам алімпіяды па нямецкай мове.
Віншуем вучаніцу і настаўніцу Кандак Ірыну Фамінічну, якая рыхтавала дзяўчынку да ўдзелу ў алімпіядзе.