За круглым сталом падвялі вынікі
Адным з накірункаў работы раённага рэсурснага цэнтра па ўкараненні мадэлі ўстойлівага развіцця ўстановы ў сістэму работы педагагічнага калектыву для павышэння якасці навучання і выхавання вучняў з’яўляецца праектная дзейнасць. Вынікам удзелу педагагічнага і вучнёўскага калектываў у праекце “Турытычная дэстынацыя “Зэльвенскі дыяруш: умацаванне партнёртства, развіццё крэатыўных ініцыятыў і адраджэнне спадчыны”, які фінансуецца Пасольствам ЗША у Беларусі, стаў распрацаваны прадукт “Крамяніцкі вузельчык”.
У брашуру ўвайшлі ўнікальныя стравы беларускай кухні пачатку-сярэдзіны ХХ стагоддзя, якія былі ва ўжытку ў жыхароў Крамяніцкага і Зэльвенскага паветаў.
У ходзе пошукавых экспедыцый вучні сустракаліся з мясцовымі жыхарамі, вывучалі гісторыю малой радзімы. Вынік работы дэманстраваўся на Ганненскім кірмашы, навукова-практычных канферэнцыях, краязнаўчай канферэнцыі, асвятляўся ў сродках масавай інфармацыі.
Заключным акордам стаў удзел 28 лютага 2018 года кіраўніка школьнага праекта ў пасяджэнні круглага стала ў г.Мінск па тэме “Крэатыўная эканоміка, турызм і рэгіянальнае развіццё: лепшыя практыкі”. Увазе ўдзельнікаў быў прадастаўлены вопыт Князеўскай школы па тэме “Ініцыятывы Князеўскай школы: ад ідэі да рэалізацыі”.
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by