Прэзентуем СВАЁ
У суботу 27 студзеня ў рамках праекта "Турыстычная дэстынацыя "Зэльвенскі дыяруш": умацаванне партнёрства, развіццё крэатыўных ініцыятыў і адраджэнне спадчыны", які фінансуецца Пасольствам ЗША ў Беларусі, плана работы раённага рэсурснага цэнтра па ўкараненню мадэлі ўстойлівага развіцця ўстановы ў сістэму работы педагагічнага калектыву для павышэння якасці навучання і выхавання, з мэтай укаранення мерапрыемстваў, забяспечваючых рэалізацыю інавацыйнага праекта "Укараненне мадэлі вуснагістарычных даследаванняў роднага краю як сродку фарміравання сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый вучняў" на базе школы адбудзецца прэзентацыя даследаванняў, атрыманых у ходзе экспедыцыі "Па душы нам жыць у вёсцы!".
Увазе масцітых гасцей--журналістаў рэспубліканскіх, абласных і раённых СМІ і тэлеканалаў, прадстаўнікоў БГА "Адпачынак у вёсцы" школьнікі прадставяць фотавыставы "Мой свет вёскі ў асобах" і "Маўклівыя сведкі гісторыі", правядуць прэзентацыю брашуры "Гатуем сваё" і дэгустацыю страў па рацэптаХ, якія былі сабраны ў ходзе сустрэч з вяскоўцамі.
Акрамя гэтага будзе прадстаўлены новы крэатыўны турпрадукт, распрацаваны ў рамках праекта "Тэрыторыя здароўя".
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by