Тыдзень беларускай мовы. Дзень пяты "Памяць"
Сённяшні дзень асаблівы для кожнага жыхара Беларусі. 77 гадоў назад у такі прыгожы цёплы чэрвеньскі дзень фашысцкая Германія вераломна напала на Савецкі Саюз. Аднымі з першымі, хто прыняў бой, былі брэсцкія пагранічнікі. На працягу чатырох гадоў пад ботамі карнікаў стагнала беларуская зямля, яе жахі на сабе спазнаў і малы, і стары чалавек.
Таму асабліва важна, каб маладое пакаленне беларусаў, якое аб тых далёкіх гадах ведае толькі па стужках кінафільмаў, расказах старэйшых членаў сям'і і настаўнікаў у школе, у гэты трагічны для нас дзень ушанавала памяць мільёнаў, якія не вярнуліся з ваенных дарог, баёў, шпіталёў... дамоў.
Напярэдадні даты ў нашай школе дзяржаўны сцяг прыспусцілі, як знак пакланення і памяці аб трагедыі.
А сёння выхаванцы лагера пасля працоўнай вахты на палетках філіяла накіраваліся да брацкай магілы ў парку Князева, каб ушанаваць памяць ГЕРОЯЎ, пакланіцца іх праху і добраўпарадкаваць месца іх апошняга прыстанішча.
Пасля ўчарашняй буры выхаванцы лагера ўбіралі паламаныя ветрам галіны дрэў з помніка і бліжэйшай тэрыторыі, вымяталі смецце.
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by