Новости
На працягу трох гадоў навучання ў пачатковай школе вучні 3 класа з'яўляюцца пастаяннымі падпісчыкамі розных перыядычных выданняў.У класе створаны вугалок чытача.
З вучнямі трэцяга класа праведзена размова да 70- годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці. Дзеці пазнаёміліся з кнігай Уладзіміра Ліпскага " Вясёлка над Нёманам" ,дзе можна прачытаць многа новага і цікавага аб нашай вобласці і раёне.
ВУЧНІ 3 КЛАСА ЗАВОЧНА ПАДАРОЖНІЧАЛІ ПА БРЭСЦКАЙ КРЭПАСЦІ.
Планы работы МАУЗГОДНЕНА
Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму
Зэльвенскага райвыканкама
Мацкевіч Т.М. ЗАЦВЯРДЖАЮ
Начальнік аддзела адукацыі,
спорту і турызму
Зэльвенскага райвыканкама
С.М.Лойка
План работы
секцыі настаўнікаў пачатковых класаў
Дата правядзення: 25.08.2014г.
Пачатак работы: 12.00.
Месца правядзення: СШ № 2 г.п. Зэльва
Кіраўнік секцыі: Ганчарэнка А.У.
Тэма: “Арганізацыя адукацыйнага працэсу на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2014/2015 навучальным годзе”.
Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада.
Мэта: азнаямленне педагогаў з асноўнымі нарматыўнымі прававымі дакументамі, якія вызначаюць стратэгію і тактыку адукацыйнага працэсу на І ступені навучання; павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў секцыі.
Пытанні для абмеркавання:
1. Аналіз вынікаў адукацыйнага працэсу ў пачатковых класах за 2013/2014 навучальны год, работы раённых метадычных аб’яднанняў настаўнікаў пачатковых класаў у 2013/2014 навучальным годзе і асноўныя напрамкі іх дзейнасці ў 2014/2015 навучальным годзе.
Чаргейка Т.П., Лудзіч Л.А.,
Бярней Э.М., Ганчарэнка А.У., Літвак Л.І.
2. Забеспячэнне адукацыйнага працэсу на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2014/2015 навучальным годзе новымі вучэбна-метадычнымі выданнямі для настаўнікаў і вучняў, электроннымі адукацыйнымі рэсурсамі.
Ганчарэнка А.У., СШ № 2 г.п. Зэльва
3. Развіццё электроннага адукацыйнага інфармацыйнага асяроддзя ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі як асноўнага навучальнага рэсурса ў павышэнні якасці адукацыі.
Губанава Т.І., кіраўнік творчай групы
настаўнікаў пачатковых класаў
4. Асаблівасці работы па новым вучэбна-метадычным комплексе «Матэматыка. 4 клас» аўтараў Г.Л. Мураўёвай, М.А.Урбан.
Бярней Э.М., СШ №2
5. Якасць арганізацыі і правядзення стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Макей Я.С., СШ №3
6. Выступленні педагогаў, якія прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі ў 2013/2014 навучальным годзе.
7. Выпрацоўка і прыняцце рэкамендацый секцыі.
Ганчарэнка А.У., СШ №2 г.п. Зэльва
Літаратура:
Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Аб арганізацыі адукацыйнага працэсу на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2014/2015 навучальным годзе”.
Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Аб арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2014/2015 навучальным годзе”.
Метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.// Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – 2013. -№ 11.
Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанае пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 № 283.
Правілы правядзення атэстацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаныя пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.06.2011 № 38.
Санітарныя нормы і правілы «Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», зацверджаныя пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2012 № 206.
Тэлефоны: Ганчарэнка А.У. 1229935(Velcom)
Мацкевіч Т.М. 3514511 (Velcom)
У панядзелак, 2 чэрвеня, у Гродзенскай дыяцэзіі ў парафіі Гродна-Паўднёвы, чацвёрты год запар ладзіцца Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці, падчас якога ў дзяцей была магчымасць прыемна і карысна для душы правесці свой час.
На сустрэчы прысутнічала вялікая колькасць маладых вернікаў з розных куткоў Гродзенскага рэгіёну, якія сваёй радасцю і невычэрпнай энергічнасцю хвалілі і праслаўлялі Бога: спявалі песні, танцавалі, удзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, малявалі, а самае галоўнае - супольна маліліся са сваімі архіпастырамі: кс. б-пам Аляксандрам Кашкевічам, ардынарыям Гродзенскай дыяцэзіі, дапаможным б-пам Юзафам Станеўскім і сваімі святарамі, законнымі сёстрамі і катэхэтамі.
Вучні 2 класа сустрэліся ля помніка з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. У гэты дзень дзеці не толькі дарылі шаноўным гасцям кветкі, але і распытвалі аб далёкім ваенных гадах.
ВУЧНІ ПРЫНЯЛІ АКТЫЎНЫ ЎДЗЕЛ, ДАВЕДАЛІСЯ ШМАТ НОВАГА І ЦІКАВАГА, ПАЗНАЁМІЛІСЯ З ПІСЬМЕННІКАМІ - ЮБІЛЯРАМІ,ПАГУЛЯЛІ Ў ГУЛЬНІ І АТРЫМАЛІ ДОБРЫ ЗАРАД БАДЗЁРАСЦІ!
ВУЧНІ ПАЗНАЁМІЛІСЯ З РОЗНЫМІ ВІДАМІ СЛОЎНІКАЎ.
УСЕ ВУЧНІ НАШАГА КЛАСА АКТЫЎНА НАВЕДВАЮЦЬ ШКОЛЬНУЮ БІБЛІЯТЭКУ,ДЗЕЦІ ВЕЛЬМІ ЛЮБЯЦЬ ЧЫТАЦЬ, ЗНАЁМЯЦЦА З НАВІНКАМІ ЛІТАРАТУРЫ, УДЗЕЛЬНІЧАЮЦЬ У КОНКУРСАХ,СВЯТАХ, ЯКІЯ ПРАВОДЗІЦЬ БІБЛІЯТЭКАР.