ЧАЦВЁРТЫ ДЫЯЦЭЗІЯЛЬНЫ ДЗЕНЬ ДЗІЦЯЦІ
У панядзелак, 2 чэрвеня, у Гродзенскай дыяцэзіі ў парафіі Гродна-Паўднёвы, чацвёрты год запар ладзіцца Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці, падчас якога ў дзяцей была магчымасць прыемна і карысна для душы правесці свой час.
На сустрэчы прысутнічала вялікая колькасць маладых вернікаў з розных куткоў Гродзенскага рэгіёну, якія сваёй радасцю і невычэрпнай энергічнасцю хвалілі і праслаўлялі Бога: спявалі песні, танцавалі, удзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, малявалі, а самае галоўнае - супольна маліліся са сваімі архіпастырамі: кс. б-пам Аляксандрам Кашкевічам, ардынарыям Гродзенскай дыяцэзіі, дапаможным б-пам Юзафам Станеўскім і сваімі святарамі, законнымі сёстрамі і катэхэтамі.
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by