Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адзіным, родным, любімым, дарагім прысвячаецца

Дата: 13 октября 2014 в 11:19, Обновлено 13 октября 2014 в 11:38
Автор: Наруш О. Н.
797 просмотров

Шаноўныя матулі! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з надыходзячым святам--Днём маці, якое святкуе ўся краіна, кожны, хто мае права называцца сынам або дачкою.
Дзякуючы Вам, прыходзім мы ў гэты свет. Дзякуючы вашай любові і цяплу, мы вырастаем. Дзякуючы вашым штодзённым клопатам, мы становімся тымі, кім бы Вы хацелі нас бачыць. І няхай не заўсёды ў нашым жыцці атрымліваецца так, як хочаце Вы, ведайце, МЫ ЛЮБІМ ВАС.
Асаблівыя словы ўдзячнасці нашым педагогам-жанчынам, якія на працягу нашага гімназічнага жыцця вядуць па дарозе ў Краіну Ведаў, дорачы сваё цяпло, сваю любоў. Дзякуй Вам за словы "гэта мае дзеці", бо як важна ведаць, што некаму патрэбен, ты некаму належыш.
Дзякуй Вам за ўсё.

Я слаўлю мамы светлае імя –
Пяшчотнае, нібыта яблынь квецень.
Матулінага сэрца цеплыня
Нас сагравае лепш за ўсё на свеце.

Я слаўлю мамы светлую душу,
Якая разумее нас з паўслова.
Я толькі маму памагчы прашу,
Калі жыццё паставіцца сурова.

Я слаўлю позірк маміных вачэй,
Якія бачаць, што нам невядома.
Даруйце боль праплаканых начэй,
Калі нас доўга не бывае дома.

Я слаўлю маму, бо яна – як Бог –
Усім прабачыць і усё даруе,
Яна для нас сабою ахвяруе,
Як аніхто пакуль яшчэ не змог.

Святочны канцэрт, прысвечаны Дню маці, па тэхнічным прычынам (удзел у праекце БГА "Адпачынак у вёсцы", раённыя і абласныя спаборніцтвы, прафарыентацыйная сустрэча) пераносіцца на панядзелак, 20 кастрычніка.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.