Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Новости 7 класс

Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года, адбудзецца 2 верасня ў 9.00 гадзін. Сардэчна запрашаю вучняў і бацькоў на свята!

31 августа 2019 в 19:12 | Азерская Н. И. | нет комментариев

11 мая 2019 года ў нашай школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

4 мая вучні нашага класа прынялі ўдзел у Вахце Памяці. Многа слоў удзячнасці ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны прагучала, многа кветак ускладзена да помніка. Памяць ніколі не загіне!

Адзіная інфармацыйная гадзіна "Два народы - адна сям'я", прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, была праведзена для другакласнікаў. Вучні наведалі тэматычную выставу "Назаўжды разам".

На тэматычнай інфармацыйнай гадзіне разглядалі тэму "Канстытуцыя - асноўны закон Рэспублікі Беларусь". Вучням пачатковых класаў быў прапанаваны прагляд прэзентацыі на гэтую тэму. Тлумачыліся словы: канстытуцыя, права, парламент, закон.

https://vk.com/doc59229141_454790648?hash=336e25de0cbae715f2&dl=7a31e69144ecbbcbd6

17 февраля 2019 в 18:18 | Азерская Н. И. | нет комментариев

Учащаяся нашего класса Черневская Ульяна заняла 2 место в районном этапе смотра-конкурса "Здравствуй,мир!" в номинации солист-вокалист. Поздравляем!

4 февраля 2019 в 13:15 | Азерская Н. И. | нет комментариев

С целью приобщения учащихся к истории страны, продолжению лучших традиций пионерской организации, воспитанию сплочённости в коллективе и готовности творить добро, в школе для учащихся нашего класса провели праздник посвящения в октябрята "По лучам октябрятской звёздочки". Поздравляю!

31 января 2019 в 16:07 | Азерская Н. И. | нет комментариев

Сёння ўвазе вучняў нашай школы прадстаўлена тэатральная пастаноўка па правілах бяспечных паводзін у інтэрнеце "Прыгоды прынцэсы Бубачкі"

28 января 2019 в 19:59 | Азерская Н. И. | нет комментариев

Заняткі ў школе пачынаюцца 8 студзеня, у аўторак. Расклад заняткаў на аўторак такі:
1. фіз.культ.(ф)
2. руск.мова
3.матэм.
4.АБЖ
5.руск.літ.
Да сустрэчы!

28 декабря состоится новогодний утренник. Начало в 13.00. Приглашаем всех учащихся и их родителей на новогоднее представление.

27 декабря 2018 в 21:10 | Азерская Н. И. | нет комментариев

У суботу, 9 снежня, у раёне адбыліся спаборніцтвы па скалалазанню, дзе вучань нашага класа Мінаш Даніла заняў 2 месца. Віншуем!

17 декабря 2018 в 21:28 | Азерская Н. И. | нет комментариев

Фестываль "Усе народы свету ў госці да нас!" і дабрачынны кірмаш аб'ядналі ўсіх вучняў, педагогаў і бацькоў у школе.
Другакласнікі і іх бацькі прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні свята. Вучні нашага класа разам з вучнямі пачатковых класаў расказвалі пра Беларусь. Шмат станоўчых эмоцый атрымалі дзеці ад удзелу. Вялікі дзякуй усім!

1 декабря 2018 в 09:39 | Азерская Н. И. | нет комментариев

Светавы дзень змяншаецца. Прыйшоў час, калі мы ідзем у школу і вяртаемся дамоў у цемры, і таму, каб абазначыць сябе і засцерагчы ад бяды, неабходна мець пры сабе святлоаддаляючыя элементы.Стань заметным ў цемры!

26 ноября 2018 в 15:34 | Азерская Н. И. | нет комментариев

З мэтай пашырэння ведаў вучняў пра звычкі людзей, выхавання ўмення сказаць "НЕ!" шкодным звычкам 19 лістапада з вучнямі класа быў праведзены ўрок-падарожжа "Царства шкодных і карысных звычак".

20 ноября 2018 в 09:03 | Азерская Н. И. | нет комментариев

Дорогие ребята! Завтра, 10.11.2018 года, в школе будет проходить День здоровья. Приглашаем принять активное участие!

З панядзелка, 29.10.2018 года пачнуцца восеньскія канікулы. Помніце пра правілы бяспечных паводзін у час канікул. Не забывайце пра флікеры ў цёмны час сутак. Не наведвайце тыя месцы, якія забаронены для наведвання дзецям вашага ўзросту.

26 октября 2018 в 21:44 | Азерская Н. И. | нет комментариев

18.10.2018г. вучні нашага класа наведалі цыркавое прадстаўленне ў г.п. Зэльва. Дзеці ўбачылі выступленне з янотам і папугаем, жанглёраў і гімнастаў.

21 октября 2018 в 19:41 | Азерская Н. И. | нет комментариев

Сёння ў нашай школе віншавалі самых дарагіх, любімых - матуль. Вучні нашага класа таксама прынялі ўдзел у свяце і павіншавалі матуль песняй і падарункамі, зробленымі сваімі рукамі.

12 октября 2018 в 21:14 | Азерская Н. И. | нет комментариев

Прафілактычную гутарку аб здаровым ладзе жыцця " Скажы "НЕ!" шкодным звычкам!" правяла С.П.Каласоўская, педыятр Князеўскай амбулаторыі. Размова была карыснай і важнай для вучняў 2 класа.

29 сентября 2018 в 17:43 | Азерская Н. И. | нет комментариев