Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Першая зала

Дата: 24 сентября 2017 в 21:02
Автор: Равко А. С.

     Добры дзень, шаноўныя госці. Мы рады вітаць Вас у нашым музеі, дзе сабраны матэрыялы -  маўклівыя сведкі нашай гісторыі, нашага мінулага.

     Гісторыка – краязнаўчы музей нашай гімназіі заснаваны ў сакавіку 1999г. Ён змяшчае наступныя раздзелы: “Быт беларускіх сялян ХІХ – пачатку ХХ ст”, “Беларуская хатка”, “Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны”, “Гісторыя школы і мясцовай гаспадаркі” і размешчаны ў трох залах.

     Некалькі слоў аб гісторыі нашай вёскі. Старажылы ўспамінаюць, што ў далёкія часы на месцы Князева было толькі 6 хат. Там жылі парабкі князя і з цягам часу вёска з панскімі збудаваннямі стала звацца  Князева.

     Вёска і маёнтак Князікаўшчына (цяпер Князева) ў гістарычных крыніцах упамінаюцца ў 1597г. ў завяшчанні Крыштофа Вольскага. У 1624г. маёнтак быў куплены ў Вольскіх Львом Сапегам  для Грызельды Сапегі, якая ўнесла даходы з маёнтка на будаўніцтва брыгіцкага жаночага манастыра ў Гродна, а пасля яе смерці і сам маёнтак быў перададзены ва ўласнасць манашак-брыгітак.

     У 1842г. царскімі ўладамі было прынята рашэнне аб рэквізіцыі зямельных уладанняў Гродзенскага брыгіцкага манастыра і перадачы яго ў казну.Згодна складзенага інвентара ў гэты час у маёнтку Князева знаходзіўся 131 сялянскі двор, 428 душ жаночага полу,441- мужчынскага.

     Зал, у якім мы знаходзімся, апавядае аб іх жыцці, занятках ў гэты час.Значную частку экспазіцыі складаюць прыстасаванні для ткацтва, аднога са старажытных заняткаў на тэрыторыі Беларусі. Перад Вамі амаль усе асноўныя прылады працы белараскіх жанчын, якія яны прымянялі ў ткацкай справе: часалка для рыхлення і часання воўны; некалькі відаў матавілаў, або вітухаў, якія прымяняліся для змотвання або размотвання пражы; калаўрот, прасніца, верацёны  для прадзення ўручную і механізаваным спосабам. Вяршыняй ткацкага майстэрства з’яўляўся самаробны  стан-кросны, які вы бачыце ў нашым музеі. Ён быў зроблены ў канцы XIX ст., і прывезены з в.Ляхавічы. На кроснах сялянкі ткалі не толькі прыгожыя дываны, якімі карысталіся штодзённа и на святы, але і ручнікі, якія на Беларусі мелі вялікае значэнне ў вясельных абрадах. Ткалі таксама палотны, з якіх потым шылі кашулі, спадніцы і іншую вопратку.Свой пасаг складвалі ў куфры, якія прадстаўлены ў экспазіцыі.

     Наш музей змяшчае і шмат іншых экспанатаў, якія выкарыстоўваліся  ў хатняй гаспадарцы:  музычныя інструменты- балалайка і колавая ліра, фатаграфіі выгляду жылля, гаспадарчых пабудоў сялян ХІХ ст..Прадстаўлены прыстасаванні і прылады працы, якія прымянялі мужчыны для вырабу абутку, такія, як капыл (кавалак дрэва ў форме ступні чалавека); гэблікі, што выкарыстоўваліся ў сталярным, цяслярным і бондарным рамёствах.

     Працягам нашай экскурсіі з'яўляецца беларуская хатка, у якую мы зараз Вас і запрашаем. Калі наведванне нашага музея не пакінула Вас абыякавымі, сардэчна просім  аставіць запіс  у нашай кнізе водгукаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.