Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Другая зала

Дата: 24 сентября 2017 в 21:05
Автор: Равко А. С.

Паважаныя госці!

     Запрашаем вас у беларускую хатку. Перад вамі інтэр'ер сялянскай хаты. У сялянскай хаце звычайна выдзяляліся  вуглы: гаспадарчы вугал, спальны,  чырвоны. Галоўны вугал чырвоны. Гэта самае чыстае і прыгожае месца ў хаце. У ім ставілі стол, вешалі абразы. Стол - адзіная рэч у хаце, якая аб'ядноўвала ўсю сям'ю. За ім звычайна збіралася ўся сям'я. А вось гэта рэч называецца ўслон. Вельмі цікава яго майстравалі нашы продкі: яны выбіралі  бервяно з чатырма таўставатымі сукамі , разрэзвалі ўздоўж, сукі падпілоўвалі і на іх услон стаяў як на ножках. Сябрам услона з'яўляецца табурэт, які таксама майстраваўся на 4 ножках.

     Другі вугал - спальны. Тут стаяў  ложак  і майстраваліся так называемыя палаці.На палацях звычайна спалі дзеці; ложак ставіўся бліжэй да сцяны, далей ад акна, каб цяплей было спаць. У нашай мясцовасці плялі калыскі для немаўлят з лазовых дубцоў і падвешвалі на чатырох пачатках Сцяну ўпрыгожвалі даматканымі дыванамі. На ложку заўсёды стаялі белыя горкі падушак.

     Трэці вугал - гаспадарчы. У ім стаяла печ і розныя гаспадарчыя прылады. Сярод іх вілкі, нажы і іншыя прыстасаванні для прыгатавання ежы і гаспадарчай дзейнасці. На  драўлянай паліцы, знойдзенай у вёсцы Ляхавічы, гаспадыні ставілі посуд, якім карысталіся штодзённа. Тут і збан, гладыш, гляк, лыжкі, відэльцы. У хатцы змешчана яшчэ шмат рэчаў: насценны гадзіннік, вешалка для адзення, некаторыя віды адзення: пінжак кажух, - а таксама рэчы хатняй гаспадаркі ў хатцы і пры ўваходзе ў яе: серп, матыка, цэп, шуфель.

     Цяпер я вас запрашаю ў наступную залу, якая раскажа вам пра развіццё калгаса і нашай школы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.