Да ведама педагогаў!
Шаноўныя калегі!
З мэтай якаснай падрыхтоўкі прадметных кабінетаў да новага навучальнага года адміністрацыя школы звяртае Вашу ўвагу на неабходнасць выканання наступных патрабаванняў:
1. Асветленасць (цэласнасць разетак, выключальнікаў), ці ўсе лямпы гараць, наяўнасць на лямпах ахоўвааемых экранаў.
2. Тэмпературны рэжым (наяўнасць тэрмометра, адпаведнасць тэмпературы паветра ў канкрэтным памяшканні санітарным патрабаванням)
3. Паветраны рэжым.
4. Стан мэблі.
5. Адпаведнасць раслін у кабінеце патрабаванням СанПіН (адсутнасць калючых (кактусы і ім падобных) і ядавітых).
6. Сродкі пажаратушэння (наяўнасць вогнетушыльнікаў, ціск у вогнетушыльніку, тэрміны перазарадкі)
7. Наяўнасць медыцынскай аптэчкі.
На скрынцы знаружы: нумар тэлефона хуткай дапамогі, нумар тэлефона і адрас Князеўскай амбулаторыі.
У скрынцы вопіс медпрэпаратаў з інструкцыяй па прымяненні для канкрэтнага прэпарата, тэрміны годнасці медпрэпаратаў.
Для кабінетаў фізікі, хіміі, інфарматыкі, спартыўнай залы больш канкрэтныя патрабаванні знаходзяцца ў намесніка па вучэбнай рабоце (метадычны какбінет).
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by