Ушанавалі памяць герояў
Традыцыйная вахта памяці прайшла ў школе. Вучні ўсіх класаў з вясновымі кветкамі прыйшлі да брацкай магілы, што знаходзіцца ў аграгарадку Князева.
Ва ўрачыстай абстаноўцы піянеры чыталі вершы аб неўміручым подзвігу савецкіх салдат.
Старшыня Крамяніцкага сельскага Савета А.І.Дзерачэнік звярнуўся да прадстаўнікоў маладога пакалення з наказам аб тым, што подзвіг прадзедаў павінен жыць у памяці кожнага чалавека, хто нарадзіўся і жыве пад мірным небам Беларусі.
Мінутай маўчання ўшанавалі памяць герояў сённяшнія школьнікі, пасля чаго ўсклалі кветкі да помніка.
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by