З канферэнцыі-- з дыпломамі!
Учора, 26 сакавіка, у г.Масты праходзіла ХІ адкрытая раённая навукова-практычная канферэнцыя вучняў "Пошук. Творчасць. Пазнанне".
Вучні школы Паранюк Карына, Саўко Кацярына, Валюк Віка і Мазец Маргарыта прымалі ўдзел у рабоце яе секцый.
Рэзультатыўны ўдзел забяспечылі:
Валюк Вікторыя, вучаніца 11 класа, узнагароджана Дыпломам ІІ ступені ў секцыі "Замежныя мовы";
Мазец Маргарыта, вучаніца 11 класа, узнагароджана Дыпломам ІІІ ступені ў секцыі "Матэматыкі".
Віншуем пераможцаў і настаўнікаў, якія рыхтавалі дзяўчынак да ўдзелу, Скубу Антаніну Аляксандраўну, Лабовіч Ларысу Уладзіміраўну, Кандак Ірыну Фамінічну і Кузьміч Людмілу Іосіфаўну!
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by