Анненский кирмаш - 2015
http://zelva.grodno-region.by/ru/new_url_1493095602/new_url_1900240045/
ПРАГРАМА СВЯТА
“Ганненскі кірмаш”- 2015
22 жніўня
СУБОТА
ПЛОШЧА
ЦЭНТРАЛЬНАЯ ПЛЯЦОЎКА
12-00 – 12-15 – «ВІВАТ, КІРМАШ!»
Тэатралізаванае прадстаўленне (з удзелам шоу-цэнтра Уладзіміра Кустава, г. Мінск)
12-20 – 13-00 – ансамбль народнай музыкі і песні “Купалінка”, г. Мінск
13-00 – 14-20 – цыганскае шоу “Очи черные”, г. Мінск
14-20 – 14-30 – «КІРМАШОВЫЯ КОНКУРСЫ»
Падвядзенне вынікаў конкурсаў: на лепшы касцюміраваны калектыў, на лепшую пляцоўку сельскагаспадарчых арганізацый і сельскіх Саветаў “Кірмашовы падворак”, на лепшую прэзентацыю аграсядзіб і пляцовак прадстаўнікоў сярэдняга і малога бізнэсy, лепшы каравай, лепшае афармленне балконаў, лепшую работу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на тэму кірмашу.
ЦЭНТРАЛЬНЫ СКВЕР
РАМЕСНАЯ ПЛЯЦОЎКА
12-00 – 18-00 – «КІРМАШ РАМЁСТВАЎ»
Падворкі раённых Дамоў рамёстваў, народных майстроў, майстар-класы
ВУЛІЦЫ САВЕЦКАЯ, АКАДЭМІКА ЖЭБРАКА, ПАРКАВАЯ
ГАНДЛЁВАЯ ПЛЯЦОЎКА
12-00 – 24-00 – «КІРМАШОВЫ КУФАР”
Гандлёвыя рады, прыватны гандаль
ВУЛІЦА САВЕЦКАЯ (ДА РДК)
ПЛЯЦОЎКА ПРАДПРЫМАЛЬНІЦКАЯ
12-00 – 21-00 – «ГАСЦІННА ЗАПРАШАЕМ!»
Прэзентацыя аграсядзіб і пляцовак прадстаўнікоў сярэдняга і малога бізнесу
ВУЛІЦА ПЕРАМОГІ
СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ ПЛЯЦОЎКА
12-00 – 21-00 – «КІРМАШОВЫЯ СУСТРЭЧЫ»
Падворкі сельскагаспадарчых арганізацый
12-00 – 21-00 – «ЭХ, ПРАКАЧУ!»
Падарожжа на брычках, павозках
12-00 – 16-30 – “ПАДКОВА”
Выстава ў гонар коней
14-30 – 15-00 – “ЗВІНЯЦЬ ЗВОНЧЫКІ!”
Конкурс на лепшую конную павозку
ПАРКАВАЯ ЗОНА
КОННАЯ ПЛЯЦОЎКА
14-00 – 16-00 – ВЫСТАВА І І ПРОДАЖ КОНЕЙ
15-00 – 15-30 – КОННА-СПАРТЫЎНАЕ ШОУ
Выступленні конна-спартыўных школ
Катанне на конях
КАЛЯ КУЛЬТУРНА-ЗАБАЎЛЯЛЬНАГА ЦЭНТРА “ФЕЕРЫЯ”
МАСТАЦКАЯ ПЛЯЦОЎКА
12-00 – 18-00 – “СКАРБОНКА ТАЛЕНТАЎ”
Выстава выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога і фотамастацтва
ЛЕТНЯЯ ЭСТРАДА
ТВОРЧАЯ ПЛЯЦОЎКА
15-30 – 16-30 – “КІРМАШОВАЯ ІМПРЭЗА”
Выступленне народнага ансамбля “Каллаж”, танцавальных калектываў ДШМ, г.п. Зэльва
16-30 – 17-00 – “ФаСонШоу” - прадстаўленне тэатра звяроў
17-00 – 18-00 – «КІРМАШОВЫ ЦУД»
Конкурс на лепшы стылізаваны касцюм
ПЛОШЧА
ЦЭНТРАЛЬНАЯ ПЛЯЦОЎКА
18-00 – 19-10 – “КІРМАШОВЫЯ ЗАБАВЫ”:
- міжнародная матчавая сустрэча “Усход-Захад” паміж зборнымі камандамі Беларусі і Латвіі па каратэ
- сумо па-местачковаму
19-10 – 19-20 – падвядзенне вынікаў конкурса на лепшы стылізаваны касцюм, на лепшую фотакартку і лепшы відэасюжэт на тэму “Ганненскі кірмаш”
19-20 – 22-00 – “КІРМАШОВЫ ПАДАРУНАК”
Эстрадны канцэрт з удзелам Уладзіміра Ухцінскага, Гарэм-шоу, Іскуі Абалян
22-00 – 23-20 – «КІРМАШОВЫ БАЛЬ»
Танцавальная праграма
23-20 – 23-30 – “БЫВАЙ, КІРМАШ!”
Закрыццё свята
23-30 – 23-45 – тэатралізаванае шэсце да вадасховішча
ВАДАСХОВІШЧА
ПЛЯЦОЎКА ФЕЕРЫЧНАЯ
23-45 – 24-00 – ВОГНЕВАЕ І ВОДНА-СВЕТЛАВОЕ ШОУ, ФЕЕРВЕРК
РАЁННЫ ДОМ КУЛЬТУРЫ
ТАНЦАВАЛЬНАЯ ПЛЯЦОЎКА
24-00 – 04-00 – «КІРМАШОВАЕ ДЫСКА»
Светадыёдна-лазерна-танцавальнае шоу (кошт білету – 50 000 руб.)
АРГАНІЗАТАРЫ СВЯТА МАЮЦЬ ПРАВА НА ЎНЯСЕННЕ ЗМЯНЕННЯЎ У ПРАГРАМУ