Стыпендыяткі фонда міра вучацца ў гімназіі
На апошняй выпускной лінейцы дзвюм вучаніцам гімназіі: Бусловіч Дашы з 10а класа і Валодзька Юліі з 11а класа старшынёй раённага фонда міра, намеснікам начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Ліліяй Серык уручаны грашовыя прэміі фонда і пасведчанні стыпендыятак.
Такі прыемны падарунак стаў магчымым выдатнай вучобе дзяўчынак, актыўнаму ўдзелу ў грамадскім жыцці гімназіі і раёна, дасягненням у прадметных алімпіядах, навукова-практычных канферэнцыях, біёлага-экалагічным конкурсе.
Адміністрацыя гімназіі выказвае шчырыя словы ўдзячнасці педагогам, якія здолелі разглядзець у дзяўчынак здольнасці да вучобы, зацікавіць прадметам і навукай адкрыццяў, і бацькам, якія былі і застаюцца для дзяўчынак апорай, падтрымкай ва ўсіх іх жаданнях і пачынаннях.
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by