Віншуем з перамогай!
У час асенніх канікул праводзіўся раённы конкурс малюнкаў і плакатаў "Стоп--табак!" у рамках Рэспубліканскай антытытунёвай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі. Удзел у ёй прынялі вучні школы, якія знаходзіліся ў аздараўленчым лагеры. Па выніку ўдзелу на раённы этап конкурсу былі накіраваны лепшыя работы.
Як стала вядома, ва ўзроставай групе ад 6 да 10 гадоў 1-е месца заняў вучань 4 класа Капыловіч Антон. Віншуем вучня і класнага кіраўніка Адамчык Ірыну Станіславаўну, якая арганізавала дзейнасць вучня ў конкурсе.
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by