КРЭАТЫЎНАЯ ПЛЯЦОЎКА
8 і 9 снежня 2017 года вучні і работнікі школы прымалі ўдзел у мерапрыемствах, якія былі арганізаваны па лініі БГА "Адпачынак у вёсцы", Зэльвенскага райвыканкама і аддзела адукацыі, спорту і турызму Зэльвенскага райвыканкама.
У пятніцу намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Вольга Наруш прыняла ўдзел у трэнінгу, які прайшоў на базе фермерскай гаспадаркі "Верас". Разам з іншымі яна працавала над распрацоўкай гастранамічнага маршрута па Крамяніцкім сельскім Савеце.
У суботу вучні школы Каця Саўко, Марыя-Малгажата Лудзіч, Маргарыта Мазец, Віка Валюк, Валодзя Ягораў прэзентавалі перад гасцямі адкрытага конкурсу на самы самабытны рацэпт нацыянальнай стравы Зэльвенскага раёна пачатку ХХ стагоддзя не толькі выпушчаную брашуру "Крамяніцкі вузельчык", але і новыя стравы, сабраныя ў ходзе кулінарнай экспедыцыі.
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by