Школа бяспекі-2017
25 лютага 2017 года з мэтай вызначэння ўзроўню ведаў навучэнцаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці, падключэння моладзі да абароны акаляючага асяроддзя і прапагандзе здаровага ладу жыцця на базе СШ №3 праходзіў раённы тур рэспубліканскага конкурса-алімпіяды “Школа бяспекі-2017”. Вучні нашай школы паказалі выдатныя веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці, занялі некалькі прызавых месцаў у розных узроставых катэгорыях і атрымалі граматы разам з памятнымі падарункамі: Валюк Вікторыя, Карпей Марта, Чарняк Максім, Карнацэвіч Паліна. Віншуем пераможцаў з узнагародай!
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by