Пра безапасную электраэнергію і не толькі
Сёння гімназіію з прафілактычным візітам наведаў інспектар Зэльвенскай раённай энергаінспекцыі С.А.Хлапонін
На вялікім перапынку ў актавай зале сабраліся на прафілактычную лекцыю "Гэта трэба ведаць кожнаму школьніку" навучэнцы 5-11 класаў і іх класныя кіраўнікі.
Інспектар Зэльвенскай раённай энергаінспекцыі С.А.Хлапонін у даступнай для навучэнцаў форме расказаў аб тых непрыемнасцях, якія чакаюць кожнага, хто будзе неасцярожна абыходзіцца з электрапрыборамі, парушаць правілы бяспечных адносін да электрычнага току.
На развітанне ён пакінуў пэўную колькасць плакатаў, якія павінны служыць перасцярогай кожнаму, хто бяздумна аднясецца да тых парад, якія былі дадзены навучэнцаў у ходзе сустрэчы. Плакаты, якія педагогі размясцілі ў майстэрні, фае будуць добрым напамінкам аб тым, да чаго можа прывесці звычайнае дзіцячае свавольства.
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by