"Галасы гісторыі" праходзяць у Зэльве
Больш чым месяц кіпіць напружаная праца ў настаўнікаў гісторыі Уладзіміра Кузьміна і геаграфіі Рамана Саўко з вучнямі старэйшых класаў па падрыхтоўцы да ўдзелу ў конкурсе “Галасы гісторыі”. Маючы багаты вопыт дэманстрацыі ведаў вучняў на конкурсе ў папярэднія гады, педагогі і на гэты раз не здрадзілі завядзёнцы: пайшлі праверанай дарогай падрыхтоўкі канкурсантаў.
Удзельнічаюць у конкурсе вучні спрацаванай камандай: не адзін ужо год паспяхова спрабуюць свае сілы ў ведах па гісторыі, культуры, архітэктуры, знакамітых постацях Беларусі Юля Валодзька і Ганна Валюк. Меншы вопыт маюць дзяўчынкі Даша Бусловіч, Насця Атаповіч, Валерыя Жамойціна, Оля Крыштопчык.
Крапатлівая падрыхтоўчая работа, якую вучні і педагогі вядуць практычна з моманту аб’яўлення даты і тэмы чарговых “Галасоў”, кожны раз дае свой плённы вынік. Як заўважаюць дзяўчаты, гэта цудоўная магчымасць не толькі пашырыць свае веды ў той ці іншай галіне, але і больш пазнаць гісторыю краіны.
Кожны дзень канікул быў распісаны літаральна па хвілінах у канкурсантак. Прааналізаваўшы выступленні каманд-саперніц Зэльвенскага раёна, настаўнікі і вучаніцы пастараліся перанесці на сябе ўсё тое лепшае ад іншых, што можа спрацаваць на рэзультат.
У чацвер дзяўчаты абаранялі гонар раёна. Ім давялося спрабаваць свае сілы са школьнікамі з некалькіх раёнаў Гродзенскай вобласці. Гімназісты прадэманстравалі добрыя веды на асноўных этапах конкурсу.
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by