Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вікторыя Валюк-- у рэспубліцы!

Дата: 27 марта 2014 в 09:16
Автор: Наруш О. Н.
625 просмотров

Не адстае ад старэйшых сяброў і вучаніца 6 класа Вікторыя Валюк, якая прымала ўдзел у рэспубліканскім этапе агляду-конкурсу “Школа бяспекі”, што праходзіў у дзіцячым аздараўленчым “Зубраня”. У мінулым навучальным годзе ў сваёй узроставай групе  дзяўчынка стала пераможцай раённага этапу, сёлета –таксама. Прадстаўляла раён у вобласці. Па прызнанні Вікторыі, ёй вельмі падабаюцца заняткі “Асновы бяспекі жыццядзейнасці”, якія ў гімназіі праводзіць настаўніца Наталля Суша. Менавіта з яе дапамогай дзяўчынка рыхтавалася да раённага этапу, абласнога.

Мы папрасілі Вікторыю падзяліцца ўражаннямі ад абласнога этапу агляду-конкурсу: ”Конкурсная праграма складалася з трох этапаў. Спачатку ўдзельнікі рашалі тэставыя заданні па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Па 9  пераможцаў у кожнай з трох узроставых катэгорый перайшлі ў другі этап, дзе трэба было расказаць, як агонь стаў сябрам, пра бяспеку ў быце, правілах паводзін на пажары і многім іншым. 15 лепшых аратараў на трэцім этапе конкурсу адказвалі на пытанні інтэрактыўнай віктарыны, якая датычылася бяспечных паводзін, аказання першай медыцынскай дапамогі, дзейнасці  юных пажарных-выратавальнікаў, гісторыі пажарнай службы. Удзельнікі, якія па выніках трох этапаў набралі найбольшую колькасць балаў, сярод іх была  я і вучаніца гімназіі №1 г.п.Зэльва Оля Кароза, сталі пераможцамі і былі ўзнагароджаны граматамі, медалямі і падарункамі ад абласнога ўпраўлення МНС, упраўлення адукацыі, спорту і турызму аблвыканкама, Дабраахвотнага пажарнага таварыства і таварыства Чырвонага Крыжа.

Віка ўпэўнена, што не зможа прайсці міма людской бяды. Яна, нягледзячы на юны ўзрост, добра ведае, як трэба паводзіць сябе ў той ці іншай экстрымальнай сітуацыі, бо добра засвоіла навуку бяспекі. Да таго ж цеснае супрацоўніцтва з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях таксама дае свой плён: каторы год запар вучні гімназіі частыя госці ў пажарных-выратавальнікаў, якія на прыкладзе вучэбных сітуацый паказваюць і расказваюць, як трэба сябе весці ў тым ці іншым выпадку, дораць цудоўныя друкаваныя кнігі, па якіх так лёгка вучыцца бяспечна жыць і паводзіць сябе і дома, і ў грамадскіх месцах. Да таго ж арганізаваная падпіска на часопіс “Юны выратавальнік”, які з інтарэсам чытаюць дзеці, дапамагае зразумець, што нярэдка бяспека чалавека залежыць аб неабыякавасці прахожага, часта незнаёмага чалавека.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.