ШАГ.Единый урок памяти
"По ком звонят колокола Хатыни"
Диалоговая площадка (прокурор Зельвенского района Пецевич А.И.)
Дзесяцігоддзі аддзяляюць сённяшняе пакаленне маладых людзей ад ваенных падзей саракавых гадоў мінулага стагоддзя. А значыць, перад грамадствам стаіць задача захаваць і перадаць гістарычную праўду аб мінулым тым, хто пра подзвіг савецкага салдата найчасцей даведваецца з урокаў гісторыі, так як жывых сведкаў далёкіх падзей з кожным годам становіцца ўсё менш.
Невыпадкова 2022 год Кіраўніком дзяржавы аб'яўлены Годам гістарычнай памяці. Памяці, якую мы не маем права забыць. Праўды, якую павінны ведаць. У такім выпадку на ўстановы адукацыі ўскладваецца большая адказнасць, так як яны валодаюць пэўным рэсурсам у выхаванні падрастаючага пакалення, задзейнічаючы патэнцыял урокаў, музейных пакояў, экскурсій па найбольш значных мясцінах роднай краіны.
На гэта накіравана і дзейнасць Школы актыўнага грамадзяніна, у рамках мерапрыемстваў якой праводзіцца шэраг сустрэч з вядомымі грамадзянамі рэгіёна, якія асвятляюць дасягненні беларускай дзяржавы і яе народа.
У Князеўскай сярэдняй школе на адну з сустрэч, якая была праведзена ў форме адкрытага ўрока «Пра што звоняць калакалы Хатыні?», быў запрошаны пракурор Зэльвенскага раёна Пяцэвіч А.І. У актавай зале сабраліся вучні 5-11 класаў, работнікі школы. Аляксандр Іванавіч у даступнай для рабят форме расказаў пра генацыд, які вёўся ў адносінах да савецкага, у тым ліку і беларускага народа фашысцкай Германіяй. Немагчыма без болю і шкадавання было слухаць аб зверствах, якія чынілі карнікі на беларускай зямлі. Аляксандр Іванавіч называў лічбы. Колькасць спаленых вёсак. Называў дні тыдняў, калі карнікі знішчалі мірных жыхароў. Называў колькасць спаленых і рассталяных жыхароў вёсак. Называў вёскі, якія так і не адрадзіліся пасля вайны.
Вучні добра ведаюць гісторыю суседняй вёскі Шавулічы, якая знікла з твару зямлі, аднак засталася ва ўспамінах тых, хто не дае забыць пакаленням нашчадкаў. Штогод школьнікі, выбіраючы накірунак для экскурсій, абавязкова наведваюць мемарыял, які ўказвае на апошні прытулак спаленых у ліпені 1943 года жыхароў Шавуліч. Пра гэта таксама гаварыў Аляксандр Іванавіч.
Здавалася, зверствы павінны былі б закончыцца з апошнім днём вайны на беларускай зямлі. Аднак яны працягваліся і ў пасляваенныя годы, калі зруйнаваныя гарады і вёскі паўставалі з руін. Не ўсе радаваліся вызваленню, былі і такія, хто наўмысна выступаў супраць новай савецкай улады. Аляксандр Іванавіч расказаў аб зверствах, якія на тэрыторыі Крамяніцкага сельскага савета, учынялі члены Арміі Краёвай.
У завяршэнні сустрэчы дырэктар школы Булак Н.В. аб лёсе жыхароў спаленай вёскі прачытала верш паэта-земляка М.Васілька, быў паказаны дакументальны фільм аб Хатыні.