Віншуем з перамогай!
На мінулых выхадных адбыўся другі этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
Выніковым стаў удзел у алімпіядзе па фізічнай культуры вучаніцы 10 класа Кашчыц Міланы, якая заняла першае месца, і вучаніцы 9 класа Рудой Сафіі, якая заняла 3 месца.
Рыхтавала да ўдзелу ў алімпіядзе дзяўчынак настаўніца фізічнай культуры і здароўя Гойшык Ірына Мар'янаўна.
Другое месца ў алімпіядзе па біялогіі заняла вучаніца 9 класа Карпей Марта.
Рыхтавала да ўдзелу ў алімпіядзе дзяўчынку настаўніца біялогіі Лабовіч Ларыса Уладзіміраўна.
Другое месца ў алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры і заняла вучаніца 9 класа Каспярэц Вераніка.
Рыхтавала да ўдзелу ў алімпіядзе дзяўчынку настаўніца беларускай мовы і літаратуры Шмыгіна Алена Мікалаеўна.
Віншуем з перамогай!
Телефоны: (801564) 74-0-26, 8 (01564) 74-0-27
Email: kniazevosch@grodno-region.by